Расплацілiся за ласаванне грыбамi...
Расплацілiся за ласаванне грыбамi...
З пачатку года ахвярамi грыбоў сталi ўжо больш як 60 жыхароў нашай краiны. Для трох чалавек частаванне грыбамi завяршылася лятальным вынiкам. У адрозненне ад папярэднiх гадоў сёлета сумнае лiдарства па колькасцi пацярпелых трымае сталiца (48 чалавек i адзiн смяротны выпадак). — Галоўнай прычынай атручэння людзей грыбамi становяцца зусiм не ядавiтыя грыбы (мухамор цi бледная паганка), а так званыя несапраўдныя грыбы цi грыбы-двайнiкi, — тлумачыць загадчык аддзялення гiгiены харчавання Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Анжэла Скурановiч. — Так, напрыклад, несапраўдныя лiсiчкi вельмi падобныя на ядомыя, але шляпкi ў iх роўныя, чырвона-аранжавыя, а не светла-жоўтыя. Акрамя таго, з надломленай шляпкi несапраўднай лiсiчкi выдзяляецца белы сок. Вялiкая колькасць аматараў грыбных страў атручваюцца ўмоўна ядомымi грыбамi: свiнушкамi, сыраежкамi, ваўнянкамi, таму што не захоўваюць правiлы iх кулiнарнай апрацоўкi. Варта мець на ўвазе, што грыбы ўсмоктваюць усе шкодныя рэчывы з атмасферы, у вынiку чаго нават ядомыя грыбы, сабраныя побач з аўтатрасамi, чыгункай цi вакол аэрадромаў, там, дзе ў глебе ўтрымлiваецца вялiкая колькасць таксiчных адходаў, могуць стаць прычынай сур’ёзнага атручэння. Атруцiцца можна i старымi грыбамi, у якiх пачаўся працэс распаду бялку. Нi ў якiм разе нельга частаваць грыбамi дзяцей да 8 гадоў, а таксама людзей немаладога ўзросту. Грыбы ўтрымлiваюць бялок, якi вельмi цяжка засвойваецца арганiзмам. Асаблiва цяжка пераносяць атручэннi грыбамi дзецi i немаладыя людзi. Дарэчы, сярод смяротных ахвяраў гэтага года — дзве жанчыны пенсiйнага ўзросту. І першая, i другая, як высветлiлi медыкi, спажывалi грыбны супчык... Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года ахвярамi грыбоў сталi ўжо больш як 60 жыхароў нашай краiны. Для трох чалавек частаванне грыбамi завяршылася лятальным вынiкам. У адрозн
|
|