4 самагубствы за дзень
4 самагубствы за дзень
Усяго толькi за адзiн дзень у Вiцебскай вобласцi зарэгiстраваны чатыры факты самагубства. У Оршы павесiлася 94-гадовая пенсiянерка. У Лёзненскiм раёне — 52-гадовы беспрацоўны, У Вiцебску на тэхнiчным паверсе жылога дома павесiўся 55-гадовы беспрацоўны. Таксама ў абласным цэнтры ў нумары гасцiнiцы сябе зарэзаў яшчэ адзiн беспрацоўны — 26-гадовы госць горада з другога абласнога цэнтра. Ён, дарэчы, пакiнуў перадсмяротную запiску. Няўжо не было iншага выхаду? Няўжо не змаглi б хоць бы патэлефанаваць у спецыяльную службу даверу, што працуе на базе абласнога псiханеўралагiчнага дыспансэра? Вiцебшчына, дарэчы, мае сумную славу лiдара па колькасцi самагубстваў у краiне. Калi б не названая служба, колькасць фактаў самагубства магла б быць большай. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усяго толькi за адзiн дзень у Вiцебскай вобласцi зарэгiстраваны чатыры факты самагубства.
|
|