21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб мылілася i пенiлася, альбо Цi здолее ААТ

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб мылілася i пенiлася, альбо Цi здолее ААТ

Вытворчая драма

 

 

 

 

У Баранавiчах на ААТ "Бархiм" прайшла нарада на якой была разгледжана сiтуацыя, што склалася на прадпрыемстве.

Нарада праводзiлася камiтэтам Дзяржкантролю Беларусi (КДК), у яе рабоце ўзялi ўдзел старшыня Зянон Ломаць i шэраг высокапастаўленых прадстаўнiкоў зацiкаўленых органаў дзяржаўнага кiравання: Мiнiстэрства гандлю, Дзяржкамiтэта па стандартызацыi, канцэрна "Белнафтахiм"...

Дзяржкантроль праводзiць мэтанакiраваную работу на знiжэнне неабгрунтаваных iмпартных паставак у краiну, i ААТ "Бархiм" трапiў у поле зроку КДК невыпадкова.

На сёння ў нашу краiну завозiцца 80 працэнтаў сiнтэтычных мыйных сродкаў (СМС), а "Бархiм" выпускае толькi 6,4 працэнта СМС ад патрэбнасцi краiны. Акрамя гэтага, за апошнiя гады доля продажу айчыннай прадукцыi, якую выпускае "Бархiм", знiжаецца.

На прадпрыемстве склалася няпростая сiтуацыя: вытворчыя магутнасцi загружаны не поўнасцю (крыху больш за палову), ёсць нараканнi з боку гандлёвых прадпрыемстваў на якасць прадукцыi i ўпакоўкi, пасiўная маркетынгавая палiтыка...

Выстаяць пры засiллi iмпартных мыйных сродкаў "Бархiму" надзвычай складана. Але такая сiтуацыя ўзнiкла не сёння, а мiна замаруджанага дзеяння была на прадпрыемстве закладзеная падчас распаду Саюза.

У артыкуле "Мутная кава" наша газета расказвала, чым займалася тагачаснае кiраўнiцтва на хiмзаводзе. Напомню.

Узяўшы валютны крэдыт прадпрыемства закупiла за мяжой на дзесяткi тысяч дойчмарак пратэрмiнаваную каву, i тыя тоны кавы прадавалi некаторыя спецыялiсты прадпрыемства, замест таго, каб падумаць пра вытворчасць, пра тое, як выжыць у складаных умовах. Завод ператварыўся ў нейкую паўлегальную камерцыйную структуру, i ад такой дзейнасцi прадпрыемства не мела нiякай выгады. Нехта ж на гэтых аперацыях штосьцi i зарабiў, а iнакш для чаго гэта рабiлася?

Пры любым зручным выпадку я прыводжу, як прыклад, дзеяннi старшынi СВК "Ляхавiцкi" А. Вiтко: як толькi ўзнiкла неразбярыха, ён пачаў закупляць тэхнiку. Завалiў склады запчасткамi, маторамi, агрэгатамi... а як пачалася iнфляцыя, перажыў яе лягчэй, чым тыя, хто ўжо калгасную тэхнiку пускаў "налева". І сёння "Ляхавiцкi" — адна з вядучых у вобласцi гаспадарак.

А "Бархiм" iшоў да цяперашнiх праблем крок за крокам. Гэта па-першае, а з другога боку, не трэба забываць пра рынак з яго законамi.

Калi ў нас прадаецца 80 працэнтаў iмпартных мыйных сродкаў, то нехта ж зацiкаўлены, каб Беларусь i надалей была насычана iмi. Можна не сумнявацца, што гэтыя "нехта" — асобы ўплывовыя i беларускi рынак яны не аддадуць на карысць прадукцыi "Бархiма" без процiстаяння.

— Ёсць людзi, якiя лабiруюць пытаннi iмпарту i ў нас, такiя прыклады ведаем, — пагадзiўся старшыня Дзяржкантролю З. Ломаць i прывёў сiтуацыю з соладам, калi давялося даказваць, што наш не саступае iмпартнаму.

Каб дапамагчы "Бархiму", прадпрыемства далучылi да канцэрна "Белнафтахiм" i гэта дало магчымасць крыху выправiць становiшча — часткова мадэрнiзаваць вытворчасць.

Але аб чым iшла гаворка на нарадзе?

Пасля выступлення дырэктара "Бархiма" Яўгена Рудога перад iм было пастаўлена многа пытанняў.

— Працаваць, калi ёсць попыт на прадукцыю, неабходна круглыя суткi, а яшчэ здзiўляе той факт, што калi па якасцi прадукцыя "Бархiма" дасягае 80 працэнтаў iмпартнай, то чаму яна прадаецца ў два-тры разы танней за iмпартную? А як у такiм разе будуць аддавацца сродкi, ўзятыя ў канцэрна? — спытаў намеснiк старшынi Дзяржкантролю Аляксандр Агееў.

I хоць аб’ём рэалiзацыi на прадпрыемстве павялiчыўся на 168 працэнтаў, усё ж вярнуць канцэрну мiльярды будзе нялёгка. Дарэчы, iнвестыцыi ў 2007 годзе ў параўнаннi з 2006 годам на "Бархiме" дасягнулi 340 працэнтаў i заслуга тут канцэрна "Белнафтахiм", якi толькi летась уклаў у прадпрыемства 7 млрд рублёў.

Дырэктар "Бархiма" наракаў на невысокую якасць упакоўкi i спадзяваўся, што новае абсталяванне дасць магчымасць выправiць гэты недахоп. Маўляў, пакуль па знешнiм выглядзе прадукцыя прайграе замежнай, то цяжка канкурыраваць.

— Можна гаварыць пра якасць кардону, як i ўпакоўкi ў цэлым, але ж у першую чаргу спажыўцам патрэбна якасць парашкоў, i на гэтым неабходна сканцэнтраваць увагу, — адзначыў З. Ломаць.

Сёння пакупнiка прыгожай упакоўкай не абдурыш. У дзевяностыя гады, сапраўды, пакупнiк кiдаўся на тавар, загорнуты ў блiскучую паперу, а цяпер стаўленне змянiлася. Спажывец хоча ўсё "паспрабаваць на "зуб". I калi нешта людзям прыйдзецца даспадобы, то iх ужо нiякая рэклама не саб’е з панталыку.

Гаварылi выступоўцы, што вельмi цяжка аднавiць страчаны iмiдж. Як цяпер даказаць спажыўцам, што прадукцыя "Бархiма" добрай якасцi? Людзi прывучаны да iмпартнага, якое праверана на справе.

Была слушная заўвага наконт асартыменту прадукцыi. Калi выпускаецца звыш сотнi назваў розных мыйных сродкаў, то пакупнiку цяжка засяродзiцца на нечым канкрэтным — пральным парашку, якi быў бы для прадпрыемства знакавым.

Летась на рэкламу сваёй прадукцыi "Бархiм" выдзелiў 40 млн рублёў, а за паўгоддзе 2008 года толькi 11,4 мiльёна. Але неабходна прызнаць, што тэлерэклама значна ўступае па эфектыўнасцi ролiкам, якiя круцяць вытворцы iмпартных мыйных сродкаў. Мала грошай цi не хапае таленту, а можа, таго i другога?

Тым не меней прадукцыя "Бархiма карыстаецца попытам за мяжой. Летась экспартавалася прадукцыi на 676 тыс. долараў, а сёлета за паўгоддзе — на 340 тысяч. Прадукцыя прадпрыемства пастаўляецца ў Славенiю, Латвiю, Лiтву, Казахстан, Расiю i Малдову, але айчынны рынак мыйных сродкаў практычна заняты iмпартнай прадукцыяй.

А якое ж выйсце, тым больш што не было выяўлена фактаў дыскрымiнацыi прадукцыi "Бархiма" ў гандлi? Быццам бы i наракаць няма на каго.

Цяжка выстаяць, калi 80 працэнтаў сыравiны, патрэбнай для выпуску СМС, закупляецца за межамi Беларусi, ды i сыравiна даражэе, напрыклад, сода падскочыла ў цане на 220 працэнтаў! I адсунуць такога гiганта, як "Проктэр энд Гэмбл", напэўна ж, не ўдасца. Тым больш што гэта карпарацыя наладзiла сумесную вытворчасць СМС з расiйскiмi i ўкраiнскiмi прадпрыемствамi i пануе на прасторах былога Саюза.

I прадстаўнiк Мiнiстэрства гандлю меў рацыю, калi заявiў;

— Праблема актуальная, i адно прадпрыемства яе не вырашыць. Без удзелу вядучых сусветных кампанiй з гэтай праблемай у рэспублiцы не справiцца.

Ёсць яшчэ адна рэальная магчымасць падтрымаць "Бархiм" — гэта абавязаць бюджэтныя ўстановы выкарыстоўваць прадукцыю толькi гэтага прадпрыемства.

I хоць ужо цяпер большасць бюджэтных арганiзацый працуюць з "Бархiмам", але яны заключаюць, у асноўным, дагаворы на малыя аб’ёмы. Цi магчымы такi ход у сённяшнiх эканамiчных умовах?. З дзяржаўнага пункту гледжання зрабiць так можна, а з рынкавага — не.

Адназначна вялiкая доля адказнасцi ляжыць i на сённяшнiм кiраўнiцтве прадпрыемства. На "Бархiме" распрацаваны бiзнэс-план, але, як было адзначана на нарадзе, ён больш аб намерах, чым аб канкрэтным выкананнi пастаўленых задач. А галоўнае, не прадумана стратэгiя развiцця прадпрыемства. Вось паставiм гэта, заменiм тут, а што будзе ў перспектыве — невядома.

А калi такая сiтуацыя, то, можа, было б, мэтазгодна паступiць з прадпрыемствам, як з Баранавiцкiм мясакамбiнатам — лiквiдаваць яго як самастойную адзiнку?

— Такi шлях самы просты. А мы не павiнны забываць, што "Бархiм" у нас адзiнае прадпрыемства такога профiлю. I тут галоўная задача — выпрацаваць канкрэтныя меры па ўмацаваннi пазiцый ААТ "Бархiм" на ўнутраным рынку i больш актыўным выхадзе прадпрыемства на знешнiя рынкi, — заявiў старшыня Дзяржкантролю.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Баранавiчах на ААТ "Бархiм" прайшла нарада на якой была разгледжана сiтуацыя, што склалася на прадпрыемстве. Нарада праводзiлася камiтэтам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика