"Як прайсці ў бiблiятэку?"
"Як прайсці ў бiблiятэку?"
Гэтае пытанне гучыць асаблiва смешна пасля таго, як новы будынак Нацыянальнай бiблiятэкi стаў даволi папулярным экскурсiйным аб’ектам. Але не абавязкова ехаць у сталiцу, каб далучыцца да працы бiблiятэк i самы лепшы для гэтага дзень — свята 15 верасня, калi ў Беларусi адзначаецца Дзень бiблiятэк. У гэты дзень была заснавана Нацыянальная бiблiятэкi Беларусi. Галоўныя бiблiятэчныя навiны напярэдаднi свята прыйшлi менавiта з Нацыянальнай бiблiятэкi: у рамках праекта "Памяць Беларусi" тут вяртаюць каштоўныя кнiгазборы, якiя некалi стваралiся на тэрыторыi нашай краiны, а цяпер знаходзяцца за яе межамi. Вядома ж, вяртанне бiблiятэк Радзiвiлаў цi Храптовiчаў магчымае сёння для нас у электронным выглядзе. Бiблiятэка Храптовiчаў у свой час была дабраахвотна перададзена ўкраiнскаму боку. І цяпер пачалiся працы па яе вяртаннi — гэтаму дапамагае гранд, якi выдзелiла ЮНЕСКА. Першачарговая задача — сабраць усё, выявiць крынiцы, перавесцi матэрыялы на лiчбавыя носьбiты. Да 2010 года ўся праца па вяртаннi бiблiятэкi Храптовiчаў павiнна быць скончана. Пра гэта паведамiла намеснiк дырэктара Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi Людмiла Кiрухiна. А таксама пазнаёмiла са здольнасцямi працаваць у новых сучасных умовах: Iнфармацыйных — Мы засяроджваем увагу на змяненнi структуры iнфармацыйнай базы бiблiятэкi ў новым будынку, напаўненне новымi рэсурсамi i арганiзацыю доступу да электронных iнфармацыйных рэсурсаў, — адзначыла Людмiла Кiрухiна. — Сёння ў нашых фондах звыш васьмi з паловай мiльёнаў адзiнак захоўвання. Гэта дакументы, розныя па форме, па прызначэннi: кнiгi, метадычныя выданнi, ноты, выяўленчыя выданнi, перыёдыка, аўдыёвiзуальныя выданнi. Гэта самая буйная i самая грунтоўная калекцыя ў нашай краiне. Аснову яе стварае ўсё, што датычыцца нацыянальнага дакумента. Усё тое, што выйшла на тэрыторыi сучаснай Беларусi, тое, што пра нас надрукавана за межамi Беларусi — усё назапашана Нацыянальнай бiблiятэкай цi ў выглядзе дакументаў, цi ў выглядзе iнфармацыi. Дакументаў крыху больш за паўмiльёна — у нас не так шмат чаго выходзiць штогод. У апошнiм годзе было каля 12 тысяч найменняў. Але штогод колькасць выданняў расце. Моўных — У нашых фондах сёння прадстаўлены 54 мовы свету. Гэта якасны паказчык, мы iмкнёмся да таго, каб прадстаўляць фонды на розных мовах. Аўтарытэтных — Нацыянальная бiблiятэка стварыла даволi ўнiкальную нацыянальную базу дадзеных аўтарытэтных запiсаў. Гэта тое, што адметна прадстаўляе нашу краiну ў iменным шэрагу, прадстаўлены ўсе аўтары, якiя пражываюць на Беларусi цi ствараюць iнфармацыю аб ёй — пiсьменнiкi, навукоўцы, перакладчыкi, складальнiкi. Такi аўтарытэтны запiс складаецца на беларускай, рускай мовах i будзе прадстаўлены для карыстання ўсiм бiблiятэкам краiны. Гэта тое, што нас будзе iдэнтыфiкаваць у свеце як нацыю, як краiну, як дзяржаву. Прадметных — Прадметныя рубрыкi — адметная рыса ў базе даных. Гэта не навiна для бiблiятэк. Але ў аўтарытэтнай базе даных на постсавецкай прасторы гэта адметная з’ява. Нi адна з краiн СНД такога аспекту прадметных рубрык у аўтарытэтнай базе даных не стварае. Тут мы дзейнiчаем у сучасных сусветных тэндэнцыях. Гэтая база сёння налiчвае звыш 180 тысяч адзiнак запiсу. Яна будзе выстаўлена для карыстання ўсiм бiблiятэкам i ўсiм тым, хто будзе звяртацца на наш iнфармацыйны партал. Электронных — Сёння наш электронны каталог налiчвае 1 мiльён 600 тысяч запiсаў. Пакуль што ён выстаўлены толькi ў Нацыянальнай бiблiятэцы, але на нашым партале ён з’явiцца праз месяц. Ён будзе даступны не толькi ў пошукавым аспекце, але можна будзе заказваць на той цi iншы дакумент i атрымлiваць ў выглядзе электронных копiй ва ўсе кропкi нашай краiны, дзе будзе доступ у Iнтэрнэт, а яго маюць ужо нават публiчныя бiблiятэкi. Наша электронная бiблiятэка складае каля 25 тысяч дакументаў. Невялiкая колькасць, але гэта i запiсы, i поўныя тэксты. Аўтарэфераты дысертацый, якiя ў нас назапашваюцца. Усё, што датычыцца нацыянальнай перыёдыкi, кнiг, у першую чаргу рэдкiх, рарытэтных выданняў, якiя захоўваюцца ў нашых калекцыях. Такiя дакументы, як брашуры, ноты i iншыя. Гэта база часткова таксама прадстаўлена для карыстання Нацыянальнай бiблiятэкай, але як iнтэрнэт-рэсурс пакуль што не выстаўлена: ёсць пэўныя сутыкненнi з аўтарскiм правам. Да гэтых рэсурсаў звярнулася каля 102 тысяч чытачоў, якiя прыйшлi ў бiблiятэку. Але вiртуальна нас наведалi звыш 60 тысяч — гэта тыя карыстальнiкi, якiя звяртаюцца да нас праз iнтэрнэт-тэхналогii. Дарэчы, вiртуальных наведванняў на цяперашнi момант у нас каля 700 тысяч. Мы адкрылi вiртуальны чытальны зал у 7 пунктах нашай краiны — на базе 6 абласных бiблiятэк i Белдзяржунiверсiтэта культуры i мастацтва. Сусветных — Мы атрымалi доступ да 107 сусветных баз даных сацыягуманiтарнага профiлю. Гэта аўтарытэтны рэсурс, якi датычыцца дзяржаўнага будаўнiцтва, эканомiкi, права, культуры, навукi, асветы, iнавацыйных тэхналогiй. Дзяржава нас падтрымлiвае ў яго камплектаваннi. Мы маем намер пашыраць доступ да яго дзякуючы шэрагу дзяржаўных праграм. Камфортных — У 20 чытальных залах нашы чытачы могуць атрымаць дадатковыя паслугi. Сёння ў нас каля 100 падвiдаў платных паслуг, — падвяла вынiк Людмiла Кiрухiна. — Карыстаюцца попытам паслугi, якiя звязаны з павышанай камфортнасцю. Напрыканцы мiнулага года ў Нацыянальнай бiблiятэцы з’явiлiся iндывiдуальныя кабiны, дзе ёсць камп’ютарнае абслугоўванне. У чытачоў ёсць магчымасць працаваць iндывiдуальна без усялякай перашкоды. Моладзь актыўна наведвае наш фiзкультурна-аздараўленчы цэнтр. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтае пытанне гучыць асаблiва смешна пасля таго, як новы будынак Нацыянальнай бiблiятэкi стаў даволi папулярным экскурсiйным аб’ектам. Але не абавязко
|
|