Я люблю БАТЭ!
Я люблю БАТЭ!
Я нiколi не быў у Барысаве. Пра гэты горад я ведаю толькi дзякуючы запалкам i гiтарам. Але з аўторка я палюбiў гэты горад. Горад, дзе прапiсана футбольная каманда, здольная даць прыкурыць Алясандра дэль П’ера i Паўлу Недведу. "БАТЭ" — чэмпiён!" Калiсьцi, яшчэ ў школе, мы чакалi матчаў Лiгi чэмпiёнаў. Увечары кiдалi свае дзiцячыя справы i збiралiся каля тэлевiзараў. У кожнага была любiмая каманда — шалiк яе колераў мы ад восенi да вясны закручвалi на свае шыi, у кожнага быў свой любiмы гулец — у футболках з яго прозвiшчам мы ганялi пыл i танны футбольны мяч на пляцоўках... Лiга чэмпiёнаў для нас была чымсьцi iншапланетным, тым, што iснуе толькi па той бок тэлевiзара, i толькi ў свах па-дзiцячаму наiўных спрэчках мы разважалi, з якiм лiкам выйграе "Ювентус" у нашай дваровай каманды цi ў светлагорскага "Хiмiка"... ...Мне нават i сёння не верыцца, што Лiга чэмпiёнаў наплявала на электронна-прамянёвыя трубкi экранаў i паляпала беларусаў па "плячы": "Гэй, я ўжо тут, — айда на "Дынама"! І беларусы паслухалi — квiткi на матч БАТЭ — "Ювентус" разляцелiся з касаў за пару гадзiн. БАТЭ — "Ювентус", Лiга чэмпiёнаў — галава iдзе кругам... 10-я хвiлiна матча. Ммм... Скажыце, гэта мяне зрок падводзiць? Цi можа футбалiсты памянялiся футболкамi? БАТЭ бязлiтасна атакуе "Ювентус"? "Ювентус"?? БАТЭ атакуе! Б А Т Э, Б А Т Э... Ммм... Скажыце, гэта мяне зрок падводзiць? Цi можа футбалiсты памянялiся футболкамi? БАТЭ бязлiтасна атакуе "Ювентус"? "Ювентус"?? БАТЭ атакуе! Б А Т Э, Б А Т Э...17-я хвiлiна матча. Ааа! Давай! ГООООЛ! Пасля забiтага Сяргеем Крыўцом гола гледачам на стадыёне было начхаць на брудныя сядзеннi на "Дынама", на трохузроўневы кардон мiлiцыi з металашукальнiкамi на ўваходзе на стадыён, на забарону праносiць нават мiнералку ў бутэльках... "БАТЭ — чэмпiён!" Ааа! Давай! ГООООЛ! Пасля забiтага Сяргеем Крыўцом гола гледачам на стадыёне было начхаць на брудныя сядзеннi на "Дынама", на трохузроўневы кардон мiлiцыi з металашукальнiкамi на ўваходзе на стадыён, на забарону праносiць нават мiнералку ў бутэльках... "БАТЭ — чэмпiён!"23-я хвiлiна. Ушчыкнiце мяне! Я звар’яцеў? На табло 2:0? Я ўжо бачу загалоўкi газет: "Усё! Iталiя на 23-й хвiлiне папярхнулася пiцай", "У Iталii адначасова было разбiта цi заплявана некалькi мiльёнаў тэлевiзараў"... Ушчыкнiце мяне! Я звар’яцеў? На табло 2:0? Я ўжо бачу загалоўкi газет: "Усё! Iталiя на 23-й хвiлiне папярхнулася пiцай", "У Iталii адначасова было разбiта цi заплявана некалькi мiльёнаў тэлевiзараў"...29-я хвiлiна. 2:1. Яквiнта — нядобры чалавек. Ай-яй. Хлопцы, трымайцеся! 2:1. Яквiнта — нядобры чалавек. Ай-яй. Хлопцы, трымайцеся!48-я хвiлiна. 2:2. Я вам ужо казаў, што Яквiнта нядобры чалавек?.. I што ж гэта суддзя не мог свiснуць на хвiлiнку раней?... Эх.... 2:2. Я вам ужо казаў, што Яквiнта нядобры чалавек?.. I што ж гэта суддзя не мог свiснуць на хвiлiнку раней?... Эх....90-я хвiлiна! Давай, давай! Хлопцы, нiчыя — гэта супер, але давайце яшчэ пару галоў закацiм, га? Ну хоць адзiн, га? Ну... хоць бы самi не прапусцiм! Давай, давай! Хлопцы, нiчыя — гэта супер, але давайце яшчэ пару галоў закацiм, га? Ну хоць адзiн, га? Ну... хоць бы самi не прапусцiм!2:2 — Зразумела, не перамога, але кiньце ў мяне камень, калi не пагодзiцеся з тым, што нашыя хлопцы не лыкам шытыя. Як па вынiку сустрэчы, так i па гульнi. Прабач, спадар Алясандра дэль П’ера, але БАТЭ — чэмпiён! Гайда па квiткi на "Зенiт"! — Зразумела, не перамога, але кiньце ў мяне камень, калi не пагодзiцеся з тым, што нашыя хлопцы не лыкам шытыя. Як па вынiку сустрэчы, так i па гульнi. Прабач, спадар Алясандра дэль П’ера, але БАТЭ — чэмпiён! Гайда па квiткi на "Зенiт"!Павел БЕРАСНЕЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я нiколi не быў у Барысаве. Пра гэты горад я ведаю толькi дзякуючы запалкам i гiтарам. Але з аўторка я палюбiў гэты горад. Горад, дзе прапiсана футбол
|
|