Беларусь мае намер супрацоўнічаць з СІTIС Grоuр у сферы фiнансаў, машынабудаваннi, горадабудаўнiцтве
Беларусь мае намер супрацоўнічаць з СІTIС Grоuр у сферы фiнансаў, машынабудаваннi, горадабудаўнiцтве, спорце i турызме
Кiтай з’яўляецца важным знешнеэканамiчным партнёрам Беларусi, i наша краiна iмкнецца да актывiзацыi двухбаковых гандлёва-эканамiчных адносiнаў. У прыватнасцi, Беларусь мае намер развiваць супрацоўнiцтва з кiтайскай карпарацыяй СITIС Grоuр у фiнансавай сферы, машынабудаваннi, горадабудаўнiцтве, спорце i турызме. Зацiкаўленасць у гэтым пацвердзiў 14 кастрычнiка Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй праўлення карпарацыi Кун Данем. Група кампанiй СITIС Grоuр (Сhinа Intеrnаtiоnаl Trust аnd Invеstmеnt Соrроrаtiоn) — адно з найбуйнейшых дзяржаўных прадпрыемстваў Кiтая. Агульныя капiталы СITIС Grоuр складаюць больш як $122 млрд. У 2007 годзе сумарныя актывы карпарацыi перавысiлi $200 млрд. Тавараабарот склаў больш як $20 млрд, а прыбытак дасягнуў $4 млрд. Аляксандр Лукашэнка лiчыць неабходным як мага хутчэй пачаць рэалiзацыю праектаў з кiтайскай карпарацыяй СITIС Grоuр у сферы вытворчасцi цэменту. "Нашаму супрацоўнiцтву пакладзены ўжо добры пачатак. Вы будзеце мадэрнiзаваць у нас цэментныя заводы, будаваць новыя лiнii. Нам неабходна як мага хутчэй пачаць рэалiзацыю гэтых праектаў i пры гэтым зняць усе пытаннi па якасцi абсталявання i асаблiвасцях нашай сыравiны", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Як адзначыў старшыня праўлення кiтайскай карпарацыi Кун Дань, дзякуючы сумесным намаганням праект у цэментнай галiне рухаецца вельмi хутка, намнога хутчэй за iншыя праекты. Ён таксама дадаў, што кiтайскi бок высока цэнiць i з адказнасцю ставiцца да супрацоўнiцтва з Беларуссю. У сваю чаргу Прэзiдэнт падкрэслiў, што Кiтай з’яўляецца важным гандлёвым партнёрам Беларусi. Ужо ў гэтым годзе аб’ём узаемнага гандлю перасягне $1 млрд. Аднак кiраўнiк дзяржавы лiчыць недастатковым такi ўзровень тавараабароту. На сустрэчы Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў дасягненнi кiтайскай карпарацыi ва ўзвядзеннi ўнiкальных спартыўных аб’ектаў. Наглядны прыклад таму — будаўнiцтва галоўнай алiмпiйскай арэны Пекiна "Птушынае гняздо". "Напрамкаў супрацоўнiцтва многа. Хацелася б ператварыць iх у канкрэтныя дамоўленасцi i праекты ўжо ў гэты ваш прыезд", — сказаў Прэзiдэнт. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь мае намер супрацоўнічаць з СІTIС Grоuр у сферы фiнансаў, машынабудаваннi, горадабудаўнiцтве Кiтай з’яўляецца важным знешнеэканамiчным партнёрам Беларусi, i наша краiна iмкнецца да актывiзацыi двухбаковых гандлёва-эканамiчных адносiнаў. У прыв
|
|