Рэшата
Рэшата
Рэшата — гаспадарчая прылада для адсеву адходаў i ачышчэння мукi. У народнай культуры славян рэшата сiмвалiзавала багацце i пладаноснасць, ачышчэнне, такiя рысы чалавека як сумленне i пранiклiвасць. У хрысцiянстве рэшата азначала хуткi Божы Суд. Рэшата маглi выкарыстоўваць у самых разнастайных абрадах i рытуалах. l Як магiчнае ёмiшча дарункаў прыроды, рэшата прысутнiчала на свяце Багача. У рэшата, якое насiла назву "багач", насыпалi зерне ад апошняга снапа, пасля чаго з iм i грамнiчнай свечкай абыходзiлi ўсе падворкi — "замыкалi" вёску кругам на доўгую зiму, а затым неслi ў хату гаспадару, якi захоўваў "багача" да наступнай восенi. l Часам у народнай культуры рэшата параўноўвалi з небасхiлам, аблокамi, праз якiя Бог лье ваду ў выглядзе дажджу на зямлю. Таму ў час засухi жанчыны лiлi ваду праз рэшата з надзеяй выклiкаць доўгачаканы дождж. Каб спынiць працяглыя дажджы, жанчыны хадзiлi па вёсцы, заходзiлi ў кожную хату, каб перавярнуць рэшата. l Як рэч, прызначаную для ачышчэння, рэшата выкарыстоўвалi народныя лекары пры лячэннi шматлiкiх хваробаў, асаблiва сурокаў. Лiчылася, што вада, прапушчаная праз рэшата, набывае магiчныя здольнасцi. Калi дзiця моцна плакала, яго мылi вадой, прапушчанай праз рэшата. Карову пасля ацёлу, а таксама цяля палiвалi прапушчанай праз рэшата вадой. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэшата — гаспадарчая прылада для адсеву адходаў i ачышчэння мукi. У народнай культуры славян рэшата сiмвалiзавала багацце i пладаноснасць, ачышчэнне,
|
|