21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

 У Беларусi на 100 беспрацоўных прыходзiцца 162 вакансii. Удзельная вага вакансiй для тых. Хто валодае рабочымi спецыяльнасцямi, захоўваецца на ўзроўнi 77,6%.

 З панядзелка ў Якуцку (Расiя) зачыненыя ўсе школы з-за моцнага марозу — больш за 50 градусаў. У шэрагу месцаў мароз дасягае 60 градусаў. Сёлета маразы тут мацнейшыя, чым звычайна на 7 градусаў. На поўднi рэспублiкi з-за аварыi без цяпла застаўся 31 дом.

 Снегапад пакiнуў без святла каля 70 тыс. сем’яў на паўднёвым усходзе Францыi. У некаторых месцах таўшчыня снежнага слою дасягае 80 см.

 У адным з раддомаў Ужгарада (Україна) з-за адключэння электраэнергii загiнула дзiця, жыццё якога падтрымлiвалi апараты штучнага дыхання i мiкраклiмату. З-за збою ў рабоце электрагенератара апараты адключылiся. У суседнiм з палатай памяшканнi знаходзiўся электрагенератар, якi павiнен забяспечваць радзiльнае аддзяленне энергiяй у выпадку аварыйнага адключэння ад цэнтралiзаванай сеткi, аднак ён быў у нерабочым стане. Нягледзячы на намаганнi ўрачоў, выратаваць жыццё хлопчыка не ўдалося

 Па меншай меры 49 чалавек загiнулi, яшчэ 15 параненыя ў вынiку аўтакатастрофы на ўсходзе Каiра (Егiпет). Аўтобус, у якiм знаходзiлася больш за 60 чалавек, па незразумелай прычыне з’ехаў з дарогi. З-за дрэнных дарог i незахавання правiлаў дарожнага руху (а часцей iх адсутнасцi) штогод у Егiпце адбываюцца тысячы аўтааварый.

 У Маскве здзейснены замах на забойства на намеснiка генеральнага дырэктара адной з iнвестыцыйна-будаўнiчых кампанiй. 54-гадовы мужчына быў шпiталiзаваны з сур’ёзнай рванай ранай шыi. У яго стрэлiлi з арбалета. У iнстытуце iмя Склiфасоўскага яму зроблена экстранная аперацыя.

 Грузавыя аўтамабiлi, каб перасекчы польска-беларускую мяжу праз ККП "Кукурыкi", вымушаныя стаяць у чарзе 10 гадзiн. На выезд з Польшчы у васьмiкiламетровай чарзе сабралася больш за 400 трэйлераў. Польскiя памежныя службы тлумачаць чэргi павелiчэннем грузавога руху напярэдаднi навагоднiх святаў. Рух легкавога аўтатранспарту на ўсiм працягу мяжы ажыццяўляецца без ускладненняў. У сваю чаргу Дзяржаўны мытны камiтэт Беларусi зрабiў неабходныя захады па выключэннi ўтварэння чэргаў у пунктах пропуску на дзяржаўнай мяжы ў святочныя i перадсвяточныя днi     ПОУНЫ АБЗАЦ      У Новасiбiрску спецыялiсты "Гарзелянгаса" для папярэджання несанкцыянаванай высечкi пачалi апрацоўку хваёвых дрэваў спецыяльным растворам. Такi раствор складаецца з некалькiх кампанентаў, а таксама з фарбавальнiка, сляды з якога доўгi час не змываюцца са скуры i адзення зламыснiкаў. У цёплым памяшканнi рэчыва пачынае рэзка i непрыемна пахнуць, i гэты пах практычна немагчыма вывесцi на працягу некалькiх тыдняў. Разам з тым склад рэчыва бясшкодны для навакольнага асяроддзя, людзей, жывёлаў. Яго сляды поўнасцю знiкаюць з дрэваў праз два месяцы. Такiм чынам хвойкi ў Новасiбiрску абараняюць пяты год. Да Новага году мяркуецца апрацаваць усе дрэвы ў парках i скверах горада.

 Гарадскi савет невялiкага населенага пункта ў амерыканскiм штаце Калiфорнiя прыняў пастанову, згодна з якой мэр горада не можа заставацца на працы пазней за 11 гадзiн вечара. Такое рашэнне прынятае з-за ўсеагульнай незадаволенасцi, якую выклiкае прывычка гораданачальнiка працаваць па начах. Члены гарадскога савета моцна заклапочаныя не толькi тым, што начныя перапрацоўкi дрэнна адаб’юцца на здароўi мэра, але i тым, цi зможа яна пры такiм графiку паспяхова выконваць ускладзеныя на яе прамыя абавязкi.

Брытанская пенсiянерка выставiла на iнтэрнэт-аўкцыён месца ў крэсле, з-за якога пастаянна сварацца яе родныя. Бабуля пяцi ўнукаў патлумачыла, што на Новы год i Каляды яна пастаянна запрашае радню i сяброў, сёлета таксама чакаецца не менш за 25 чалавек. Госцi пастаянна змагаюцца за права сядзець у чырвоным крэсле, так як яно стаiць перад тэлевiзарам, побач знаходзiцца столiк, на якi можна паставiць напой i пакласцi пульт. Летась тут большай часткай сядзелi цяжарныя дачка i нявестка, а сёлета па прычыне адсутнасцi цяжарных бабуля вырашыла разыграць крэсла на аўкцыёне. Усяго было зроблена 17 ставак, пашанцавала нявестцы i яе 11-гадоваму сыну. Пераможца заплацiла свекрывi 13,5 фунта.    

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

  .

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брытанская пенсiянерка выставiла на iнтэрнэт-аўкцыён месца ў крэсле, з-за якога пастаянна сварацца яе родныя. Бабуля пяцi ўнукаў патлумачыла, што на Н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика