21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нязгодныя дзекабрысты

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нязгодныя дзекабрысты Буша закідалi чаравiкамi У нядзелю прэзiдэнт ЗША Джордж Буш зрабiў апошнi вiзiт у якасцi прэзiдэнта ў Ірак.

Падчас прэс-канферэнцыi Джорджа Буша з iракскiм прэм’ер-мiнiстрам адзiн iракскi рэпарцёр, якi быў у складзе акрэдытаванай прэсы на канферэнцыi ў Багдадзе, шпурнуў у прэзiдэнта ЗША свае чаравiкi, выкрыкнуўшы: "Гэта развiтальны пацалунак, сабака!". Чаравiкi не патрапiлi ў Буша, звалiўшыся прыблiзна за чатыры метры ад яго, але яму давялося прыхiлiцца, бо адзiн чаравiк праляцеў над яго галавой i стукнуўся ў сцяну. Журналiста, якi шпурляў чаравiкi, хутка схапiла ахова i вывела з залы. Галоўнай тэмай апошняга вiзiту Джорджа Буша ў Iрак стала абмеркаванне плана вываду амерыканскiх войскаў.

Студэнты не сцiшаюцца

Некалькi сотняў грэчаскiх студэнтаў пачалi ўчора апоўднi сядзячую забастоўку насупраць Галоўнага палiцэйскага ўпраўлення ў цэнтры Афiн, перакрыўшы ажыўленую шашу Александрас.

Яны не вылучалi нiякiх патрабаванняў, вырашыўшы абмежавацца маўклiвым пратэстам. Па паведамленнях палiцыi, школьнiкi i студэнты перакрывалi ў панядзелак ранiцай яшчэ некалькi вулiц у Афiнах, у прыватнасцi блiзу галоўнай гарадской турмы Карыдалас, побач з будынкам суда ў цэнтры горада, а таксама перад гiстарычным будынкам Афiнскага ўнiверсiтэта. Акрамя таго, каля ста чалавек мiтынгавалi i выкрыквалi лозунгi побач з мiнiстэрствам адукацыi краiны. Нагадаем, што беспарадкi ў Грэцыi працягвалiся на працягу некалькiх дзён i былi прызнаныя наймацнейшымi за апошнiя 25 гадоў. Масавыя акцыi пратэсту пачалiся 6 снежня пасля таго, як ад кулi палiцэйскага загiнуў 15-гадовы падлетак-анархiст.

Нязгодныя дзекабрысты

14 снежня, ва ўгодкi паўстання дзекабрыстаў, прыхiльнiкi руху "Iншая Расiя" паспрабавалi правесцi "Марш нязгодных" у цэнтры Масквы.

Мiлiцыя загадзя ачапiла Трыумфальную плошчу, дзе быў прызначаны збор удзельнiкаў несанкцыянаванай акцыi, i прынялася затрымлiваць апазiцыянераў. Марш фактычна не адбыўся: толькi невялiкая група прыхiльнiкаў "Iншай Расii" прайшла па цэнтры сталiцы, але не па Цвярской вулiцы, як планавалася, а па Садовым кальцы. Па афiцыйных звестках, у агульнай складанасцi мiлiцыя затрымала 90 чалавек.

Рахункi пад пагрозай

У Германii разгараецца новы гучны скандал, звязаны з парушэннем тайны банкаўскiх укладаў.

У адну з нямецкiх газет невядомыя даслалi дэталёвую iнфармацыю аб крэдытных картах некалькiх дзясяткаў тысяч чалавек, якiя з’яўляюцца клiентамi зямельнага банка Берлiна LBB. У атрыманай базе звестак ёсць паведамленне аб уладальнiках крэдытных картак, уключаючы iх адрас, а таксама дэталёвыя паведамленнi аб зробленых iмi сёлета аперацыях i пакупках. Перад зламыснiкамi, якiя атрымалi доступ да такой iнфармацыi, адкрываюцца вялiкiя магчымасцi для махлярства, папярэдзiлi эксперты. Палiцыя ўжо заклiкала клiентаў LBB праверыць банкаўскiя выпiсы за апошнiя месяцы i пры неабходнасцi заблакаваць свае рахункi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 снежня, ва ўгодкi паўстання дзекабрыстаў, прыхiльнiкi руху "Iншая Расiя" паспрабавалi правесцi "Марш нязгодных" у цэнтры Масквы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика