21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ПРЫСУШЫ ДА МЯНЕ МіЛАГА...

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПРЫСУШЫ ДА МЯНЕ МіЛАГА...

Бацькі гадавалі сваіх дзяцей, аберагалі іх у маленстве, юнацтве, прасілі дапамогі ў спагадлівых знахароў на розныя выпадкі жыцця, каб усё ішло належным чынам, каб "жылося і пілося, елася і хацелася". Час ляцеў непрыкметна, дзеці падрасталі і неўзабаве ім ужо трэба было "шукаць сабе пару", "ісці да шлюбу". З гэтай немалаважнай падзеяй у жыцці любога чалавека звязана вялікая колькасць замоў ("прысушак" і "адсушак"), калі хлопец ці дзяўчына хацелі да сябе "прысушыць" — кахаць, бо падабаліся абраннік ці абранніца і, наадварот, "адсушыць" ад некага ці ад сябе.

"Мужская прысушка. Устану я раненька, памыюся бяленька, выйду за новыя вароты, за точаныя дзверы, гляну на сіняе мора. Там плыве бочка-дубоўка, на ёй гарыць 12 агнёў, а ў бочцы 12 чартоў. Вы, сябры мае! Адбіце рабу божую (імя) ад хлеба, ад солі, ад кіслых шчэй, а павярніце яе к рабу божаму (імя). Загаварыце рабе божай зубы, губы, рукі, ногі, рацівае сэрца, буйную галаву, русы волас наўсягды. Амінь. На моры-акіяне стаіць дуб, на тым дубе сядзяць 12 чартоў і 12 палучартоў. Яны не ядзяць, не гуляюць, рабу божую (імя) змушаюць к добраму молайцу (імя) прыглашаюць" (Талач. р-н).

У Дэмбавецкага чытаем: "Можна дастаць кручок, якім здабываюць каханне любога чалавека, калі зачапіць тым кручком за адзежыну. Вілачкі маюць адваротнае ўздзеянне. Дзеля ўсяго гэтага трэба злавіць кажана. Апоўначы закапаць яго жывога ў мурашнік і пайсці адтуль не азіраючыся, як мага хутчэй, — іначай, пачуўшы крык мышы, абавязкова аглохнеш на цэлае жыццё. Адыходзіць трэба, як найхутчэй, не зважаючы ні на крык, ні на рогат, ні на якія спакусы чарцей, якія ў гэты час праследуюць чалавека. Назаўтра замест мышы ў мурашніку застануцца толькі дзве костачкі — кручок, які завецца сярод простых людзей "любістаю" і вілачкі".

А. Багдановіч нібы працягваў-удакладняў гэтую думку: "Ёсць некалькі прываротных сродкаў, "любізнікаў", але самым дзейсным з іх лічацца дзве костачкі кажана — вілкі і кручок. Здабываць іх рэкамендуецца так: трэба пасадзіць кажана ў новы гаршчок, завязаць яго новым кавалкам палатна і закапаць уночы ў мурашнік. Вяртаючыся дамоў, нельга азірацца назад і трэба заткнуць вушы, каб не чуць піску кажана. Праз тры тыдні трэба выняць гаршчок з мурашніка. Мурашкі абсмокчуць усяго кажана, пакінуўшы толькі дзве чароўныя костачкі: кручок і вілкі. Каб прываражыць каго-небудзь, варта толькі неўпрыкмет пацягнуць таго чалавека да сябе кручком: ён будзе так да вас хіліцца, што не адвяжашся без дапамогі вілак; а калі надакучыць — варта толькі адштурхнуць яго вілкамі, і ўвесь любоўны пыл як рукой здыме".

Але большасць "прысушак-адсушак" былі "дзявочымі", г.зн., што імі карысталіся дзяўчаты пры вырашэнні сваіх любоўных спраў. "Госпадзі благаславі. Стану я, раба божая (імя), благаслаўлюся, пайду перахрышчуся. Пайду я з дзвярэй у дзверы, з варот варотамі, пайду купінамі балотнымі, пайду я цёмнымі лясамі. Выйду я на востраў. На гэтым востраве стаіць ліп-дуб. У гэтым ліп-дубе 77 вятроў, 77 віхрацоў. Пайду я, раба божая, да 77 вятроў, да 77 віхрацоў бліжэй, пакланюся ніжэй. Бацюшкі 77 вятроў, 77 віхрацоў, будзьце вы маімі сябрамі дарагімі. Я вас папрашу, саслужыце вы мне службу хуткую і спешную, адшукайце вы мне раба божага (імя) , дзе б ён ні быў: хоць ён за сталом, вы яго аддзяліце, хоць ён за смехам, вы яго аташліце ў ясныя вочы, у чорныя бровы, у белыя зубы, у чырвоныя губы, у белыя грудзі, у рацівае сэрца, у кроў гарачую, у пячонку лёгкую, у 77 жыл, у 77 суставаў, ва ўсялякую косць, ва ўсялякія мазгі, у буйную галаву, у слышныя вушы, у магучыя плечы, у храбтовую спіну, у прыходную жылу, ва ўсе 24 гадзіны, ва ўвесь стан чалавечы. Напусціце на яго сум сумучы, сухоту сухучую, плач неадольны, каханне непераможнае. Каб раб божы (імя) плакаў і рыдаў, сумаваў і гаварыў, у ядзе не даядаў, у вадзе не дапіваў, у душы не задумваўся, у гарачай лазні не запарваўся, у размовах не размаўляўся, у бяседах не засіджваўся, моцным сном не засыпаўся, у гулянках не загульваўся. Якія словы я не гавару, якія не перагаворваю, будзьце мае словы моцныя і ліпкія. Будзьце мацней каменя і цвярдзей молата булатнага, гарачэй агню, хутчэй вады, цвярдзей ліхауравага каменя. Пайдзіце мае замовы рабу божаму (імя) у ясныя вочы, у чорныя бровы, у белыя зубы, у красныя губы, у рацівае сэрца, у кроў гарачую, у пячонку лёгкую, у 77 жыл, у 77 суставаў, ва ўсялякую косць, ва ўсялякія мазгі, у буйную галаву, у слышныя вушы, у магучыя плечы, у храбтовую спіну, у прыходную жылу, ва ўсе суставы чалавечыя, ва ўсе 24 гадзіны, ва ўвесь стан чалавечы. Гэтыя словы замком замкну ў сто ключоў, пячаць занясу ў сіняе мора. У сінім моры кіт-рыба. Аддам я кіту-рыбе. Кіт-рыба не зловіць мае ключы і не адамкне век на век ад мяне, майго мілага ніхто не адбярэ. Госпадзі да веку. Амінь" (Жлоб. р-н).

Вучылі і па-іншаму: у 12 гадзін дня пакладзі на прыпечак сухенькія асінавыя шчэпачкі, наверх — скарыначку хлеба і дробку солі. Запалі ўсё і скажы тры разы наступнае: "Як хлеб гарыць цяжка, так каб табе без мяне было жыць сумна, цяжка і нудна" (Добр. р-н).

"Калі хлопец не кахае дзяўчыну ці наадварот, трэба злавіць чорную курыцу, зварыць. Самой забраць мяса, а хлопцу падкінуць курыныя вочы ў супе, каб ён не бачыў". Ці такое: "Штоб не спаў, не піў і не курыў, штоб яго цела ад майго ляцела" (Карм. р-н). У іншых выпадках народныя дарадцы свае вусна-паэтычныя творы, прысвечаныя развіццю ў маладых людзей ўзаемасімпатыі ці, наадварот, антыпатыі, называлі па-іншаму, больш удакладняючы: "Замова на дзяўчыну: Падымуся я, раб божы, благаслаўлюся. Выйду, перахрысціўшыся, з дзвярэй у дзверы, з варот у вароты, у чыстае поле, у шырокае раздолле. Пад чырвонае сонейка, у зялёныя лугі. У гэтых лугах стаіць ізба ізбінская, у гэтай ізбе сядзіць сухота сухацінская, кідаецца яна па сценах, па пазах, па шклу, па пустым месцу. Кінься ў рацівае сэрца (імя), і каб кожную хвіліну ў яе сэрца сохла, шыпела б па маладому рабу божаму (імя)" (Раг. р-н).

Некаторыя такія вусна-паэтычныя творы — сапраўдныя фальклорныя шэдэўры. "Шэпт. Каб твой любы толькі цябе кахаў. Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Мацеры пакланюся. Свяшчэнным і хрышчоным Алене і Аляксандру люба ўшаптаці, Госпада Бога прахаці. Адам з Еваю дзіва іздзівілі: свяшчонаму, хрышчонаму Аляксандру Алена палюбілася. Крастом крашчуся, зоркаю засцягнуся, месяцам абгараджуся, сонейкам асвячуся. Якое сонейка яснае, краснае, мілае, каб была такая Аляксандру Алена мілая і красівая. Каб ты, Аляксандр, не піў і не еў, а па мне, Алене, млеў. Колькі на небе многа зорак, адна з іх самая ярчэйшая і прыгажэйшая. Колькі на свеце ёсць многа жонак, то я для цябе, Аляксандр, Алена, каб была самай мілейшая і раднейшая. Каб ты мяне на рукі пасадзіў, цалаваў-мілаваў, усю сваю праўду казаў, а ўсіх пастаронніх жанчын гроб, пляваў, харкаў. Сядзіць Аляксандр за сталом, як ясны сокал, а Алена перад ім, як галубка перад галубком, ішла Прачыстая Божая Маці паліць мухаў у балотах, брала агонь з крамянёў. Не палі ты, Божа Маці, мухаў у балотах. Ды палі ты душу Аляксандра, каб яго паліла-смаліла каля яго сэрца, печані і лёгкіх, каб ён не піў, не еў, а па мне, Алене, млеў. Памагі, Госпадзі, і Прачыстая Божая Маці, і Святая Багародзіца. Паўтарыць тры разы" (Лельч. р-н).

Сустракаюцца замовы, якія тлумачаць, як нявесце рыхтавацца да вяселля, што гаварыць падчас пераапранання і г.д. "Каб маладой добра жылося. Калі маладая перад вяселлем мыецца, апранае новую бялізну, сукенку і вэлюм, яна павінна шаптаць такія вось словы: "Я святою вадою ўмываюся, золатам уціраюся, а сонейкам адзяваюся, а месяцам падперажуся, зоркамі зашпілюся і нікога не баюся. Як сонца і месяц на ўвесь свет свецяць, так і я каб была на ўвесь свет і міла і люба. Амінь". Дзяўчына гэтую замову павінна прагаварыць тры разы, а потым з сяброўкамі выходзіць ужо да гасцей (Асіп. р-н).

Аляксей НЕНАДАВЕЦ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бацькі гадавалі сваіх дзяцей, аберагалі іх у маленстве, юнацтве, прасілі дапамогі ў спагадлівых знахароў на розныя выпадкі жыцця, каб усё ішло належны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика