Закон Рэспублiкi Беларусь
Закон Рэспублiкi Беларусь
Закон Рэспублiкi Беларусь Аб унясеннi дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб дзяржаўным рэгуляваннi вытворчасцi i абароту алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту"Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 21 лiстапада 2008 года Адобраны 28 лiстапада 2008 года Артыкул 1. Унесцi ў падпункт 1.14 пункта 1 артыкула 11 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 27 жнiўня 2008 года "Аб дзяржаўным рэгуляваннi вытворчасцi i абароту алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2008 г., № 212, 2/1526) наступнае дапаўненне: Унесцi ў падпункт 1.14 пункта 1 артыкула 11 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 27 жнiўня 2008 года "Аб дзяржаўным рэгуляваннi вытворчасцi i абароту алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2008 г., № 212, 2/1526) наступнае дапаўненне:пасля абзаца дзясятага дапоўнiць падпункт абзацам наступнага зместу: "падчас правядзення спартыўных, культурна-масавых, iншых вiдовiшчных мерапрыемстваў, рэлiгiйных мерапрыемстваў у месцах iх правядзення i ў радыусе 500 метраў прылеглых да iх тэрыторый арганiзатарамi i ўдзельнiкамi названых масавых мерапрыемстваў. Рознiчны гандаль алкагольнымi напоямi ў месцах правядзення названых масавых мерапрыемстваў i ў радыусе 500 метраў прылеглых да iх тэрыторый забараняецца за дзве гадзiны да пачатку i на час правядзення гэтых мерапрыемстваў таксама арганiзацыям i асобам, якiя не з’яўляюцца iх арганiзатарамi i ўдзельнiкамi, за выключэннем выпадкаў рэалiзацыi алкагольных напояў у арганiзацыях (рэстараны, кавярнi i г.д.) з правам на гандаль iмi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, для запланаваных раней урачыстых i рытуальных мерапрыемстваў;"; абзацы адзiнаццаты — пятнаццаты лiчыць адпаведна абзацамi дванаццатым — шаснаццатым. Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з 4 сакавiка 2009 года. Гэты Закон уступае ў сiлу з 4 сакавiка 2009 года.Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка 16 снежня 2008 года, г. Мiнск. № 1—З
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб дзяржаўным рэгуляваннi вытворчасцi i абароту алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай пр
|
|