Кiраўнiцтва Беларусi i Расii гатова да пошуку ўзаемавыгадных рашэнняў
Кiраўнiцтва Беларусi i Расii гатова да пошуку ўзаемавыгадных рашэнняў
Беларусь i Расiя з’яўляюцца стратэгiчнымi i ключавымi адна для адной партнёрамi i гатовы да пошуку ўзаемапрымальных рашэнняў па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўнiцтва. Гэту пазiцыю пацвердзiлi Прэзiдэнты Беларусi i Расii Аляксандр Лукашэнка i Дзмiтрый Мядзведзеў 22 снежня на перагаворах у Крамлi. Дамоўленасць аб сустрэчы была дасягнута ў пачатку снежня, калi было прынята рашэнне пачакаць з правядзеннем пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета. Дату i месца сустрэчы прапанаваў расiйскi бок. У час нядаўняй тэлефоннай размовы Прэзiдэнты агаварылi тэматыку i фармат маючай адбыцца сустрэчы. На ёй абмяркоўвалiся пытаннi цаны на прыродны газ ва ўвязцы з цэлым комплексам iншых пытанняў, у тым лiку эканамiчных. Кiраўнiкi дзвюх дзяржаў выказалi ўзаемную думку аб тым, што гэты год быў няпросты, але цалкам рэзультатыўны для дзвюх краiн. "Мы сапраўды дабiлiся ў эканамiчнай сферы значных вынiкаў, а ў iншых сферах наогул нiякiх праблем не было. У Расii правiльна падкрэслiваецца, што цяперашняя эканамiчная сiтуацыя створана не намi, яна прыўнесена i ў Беларусь, i ў Расiю звонку. Калi б стабiльнасць у свеце захоўвалася, нам было б дастаткова пяцi гадоў (а Расii можа менш) для таго, каб моцна стаць на ногi", — перакананы Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнты адзначылi, што цяперашняя складаная фiнансава-эканамiчная сiтуацыя ў свеце аказала ўплыў на тэмпы эканамiчнага развiцця. "Мы гэтага не ўтойваем. Але вельмi правiльна канстатавалi i ў Еўропе, i ў ЗША, што паасобку з гэтага крызiсу не выбрацца", — дадаў кiраўнiк беларускай дзяржавы. "Нам сёння ёсць аб чым пагаварыць. Але публiчна хачу адвесцi ўсякiя iнсiнуацыi, якiя гучалi апошнiм часам наконт таго, што Беларусь ледзь не на каленях iдзе ў Крэмль, каб нешта выпрасiць. Адразу хачу сказаць: мы сёння абсалютна нiчога не збiраемся прасiць", — падкрэслiў Прэзiдэнт Беларусi ў пачатку сустрэчы ў вузкiм складзе. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь — гэта зборачны цэх былога Савецкага Саюза, "а сёння, лiчы, Расii". "Камплектуючыя i рэсурсы мы купляем у Расiйскай Федэрацыi. Калi эканомiка Беларусi спынiцца, вы цудоўна ведаеце, што гэта плюс 10 млн часткова або поўнасцю беспрацоўных у Расii. Таму што спыняцца прадпрыемствы, у якiх мы бяром камплектуючыя. Лiчу, гэта не ў iнтарэсах Расii, а тым больш Беларусi. Вось у гэтым ключы мы сапраўды хочам падтрымкi Расiйскай Федэрацыi, таму што гэта ў iнтарэсах i Расii, i Беларусi", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што Беларусь i Расiя ў стане вырашыць пытаннi, якiя цiкавяць адна адну. "Што датычыцца пытанняў нашых перагавораў, тут, зразумела, журналiсты маюць рацыю: не толькi ў нас ёсць да Расii пытаннi, але i ў Расiйскай Федэрацыi — да Беларусi. Адразу хачу сказаць перад нашай размовай: мы не маем нiякiх праблем для таго, каб вырашыць усе пытаннi Расii так, як трэба, якiя ляжаць у плоскасцi Беларусi. І я думаю, што няма абсалютна нiякiх праблем, каб Расiйская Федэрацыя вырашыла ўсе пытаннi Беларусi, якiя цiкавяць тут нас. Я ўпэўнены, што мы ў стане iх вырашыць, таму што праблемных пытанняў, з нашага пункту гледжання, няма", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт Беларусi адзначыў, што Расiя "заўсёды была зацiкаўлена ў тым, каб Беларусi было добра i адносiны добра складвалiся". "Расiйская Федэрацыя для нас стратэгiчны партнёр, i не проста стратэгiчны — гэта брацкая дзяржава. Падабаецца гэта каму-небудзь або не, мы з гэтых пазiцый будзем зыходзiць заўсёды. Гэтак настроены беларускi народ. I вы выдатна ведаеце мой пункт погляду адносна Расiйскай Федэрацыi", — дадаў кiраўнiк беларускай дзяржавы. Прэзiдэнт Расii Дзмiтрый Мядзведзеў заявiў: "Тут у нас пункты гледжання супадаюць. Мы, зразумела, лiчым Беларусь сваiм ключавым, стратэгiчным партнёрам. І ў гэтай канстатацыi ўсё закладзена. У супрацоўнiцтве дзяржаў, нават такiх блiзкiх, як Беларусь i Расiя, усё роўна будуць накоплiвацца пытаннi. Мы для таго i сустракаемся, каб iх здымаць. Гэта наш канстытуцыйны абавязак як прэзiдэнтаў: сустрэлiся, абмеркавалi, прынялi рашэнне — узаемавыгаднае, якое ўспрымаецца нашымi народамi. Я з гэтага буду зыходзiць".Дзмiтрый Мядзведзеў дадаў, што ў канцы года "прынята сустракацца, падводзiць вынiкi, як гэта робiцца ў добрых сяброў". "Таму i мы з вамi можам сёння абмеркаваць, як прайшоў гэты год", — падкрэслiў Дзмiтрый Мядзведзеў, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкi. На думку Прэзiдэнта Расii, 2008 год быў "вельмi насычаны, у нечым складаны". "У той жа час калi гаварыць аб дынамiцы беларуска-расiйскага супрацоўнiцтва, то яна была нядрэнная. Устойлiва рос тавараабарот. Мы, у прынцыпе, выходзiлi на тыя рашэннi, на якiя павiнны былi выходзiць. З улiкам сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу мы прадаўжаем супрацоўнiчаць, знаходзiць шляхi выхаду з гэтых праблем. Лiчу, што Новы год на расiйска-беларускiм напрамку мы можам сустракаць з добрым настроем", — сказаў Дзмiтрый Мядзведзеў. Пасля заканчэння сустрэчы ў вузкiм фармаце Прэзiдэнты Беларусi i Расii прадоўжылi перагаворы ў пашыраным складзе: да кiраўнiкоў дзяржаў далучылiся прэм’ер-мiнiстры дзвюх краiн Сяргей Сiдорскi i Уладзiмiр Пуцiн, а таксама кiраўнiкi Нацыянальнага банка Беларусi i Цэнтрабанка Расii. Затым у Крамлi прайшло рабочае снеданне Прэзiдэнтаў, у якiм прынялi ўдзел кiраўнiкi ўрадаў. Па вынiках прайшоўшых перагавораў была вызначана цалкам прымальная для беларускага боку цана на газ. Былi прынятыя рашэннi абмеркаваных пытанняў, у тым лiку ў сферы бяспекi, якiя атрымаюць сваё дакументальнае афармленне на запланаваным на канец студзеня 2009 года пасяджэннi Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Парадак дня ВДС прапанаваны беларускiм бокам. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь i Расiя з’яўляюцца стратэгiчнымi i ключавымi адна для адной партнёрамi i гатовы да пошуку ўзаемапрымальных рашэнняў па актуальных пытаннях дв
|
|