21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi апраўдаў свае задачы Год Здароўя?

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цi апраўдаў свае задачы Год Здароўя?

Паводле звестак сацыялагiчных даследаванняў, пры адназначна станоўчым стаўленнi беларусаў да здаровага ладу жыцця толькi 15 працэнтаў насельнiцтва выкарыстоўваюць на практыцы рэкамендацыi спецыялiстаў па захаваннi i ўмацаваннi ўласнага здароўя. А ў рангу найбольш актуальных жыццёвых каштоўнасцяў, такiх, напрыклад, як заможнасць, добрая адукацыя, становiшча ў грамадстве i iншых, здароўе займае ў нашых людзей, на жаль, пакуль толькi 8-е месца. Цi варта казаць, якое важнае значэнне надавалася правядзенню ў Беларусi Года здароўя, аб’яўленага кiраўнiком нашай дзяржавы. З якiмi ж, цiкаўна, вынiкамi мы прыйшлi на яго фiнiшную прамую? Аб гэтым на сустрэчы з журналiстамi ў Нацыянальным прэс-цэнтры расказаў мiнiстр аховы здароўя краiны Васiль Жарко.

 

— За 11 месяцаў гэтага года дыспансэрызацыю прайшлi ў Беларусi ўжо 7 млн 361 тысяча чалавек, або 92 працэнты дарослага насельнiцтва, — падкрэслiў кiраўнiк медыцынскай галiны. — У 48 працэнтаў тых, хто прайшоў поўны "тэхагляд" свайго арганiзма ўпершыню, былi выяўлены тыя цi iншыя захворваннi. Сярод дзяцей i падлеткаў дыспансэрызацыяй ахоплена 98 працэнтаў ад агульнага кантынгенту.

Васiль Жарко падкрэслiў, што за апошнiя два гады сярэдняя чаканая працягласць жыцця беларусаў павялiчылася на два гады — з 68 да 70,3 года. У беларускiх мужчын гэты паказчык складае 64 гады i 76 гадоў — у жанчын. Такiм чынам, па-ранейшаму захоўваецца даволi вялiкая (у 12 гадоў) рознiца ў працягласцi жыцця жаночага i мужчынскага насельнiцтва, нехарактэрная для развiтых еўрапейскiх краiн.

Дзякуючы зладжаным дзеянням усiх медыцынскiх структур сёлета за 11 месяцаў колькасць смяротных выпадкаў ад захворванняў органаў дыхання зменшылася на 18 працэнтаў, ад iнфекцыйных i паразiтарных захворванняў — на 11 працэнтаў, ад захворванняў сардэчна-сасудзiстай сiстэмы — на 1,5 працэнта, ад цэрэбраваскулярных захворванняў — на 5 працэнтаў i ад знешнiх прычын — на 1,2 працэнта. Паказчык смяротнасцi сёлета застаўся на ранейшым узроўнi — 13,8 выпадка на тысячу насельнiцтва. Затое нараджальнасць павялiчылася i склала 11,2 на тысячу насельнiцтва (у 2007 годзе была 10,8).

Як зазначыў Васiль Жарко, за студзень—лiстапад у краiне было зроблена 8200 высокатэхналагiчных аперацый на сэрцы i сасудах, у тым лiку кардыяхiрургiчных — 4,5 тысячы. Імплантавана 1268 электракардыястымулятараў, выканана 3600 каранараграфiй, 662 стэнцiраваннi сасудаў. На сёння кардыяхiрургiчныя аперацыi праводзяцца ва ўсiх абласцях, за выключэннем Мiнскай. Але i Мiншчына павiнна падключыцца да гэтай справы ў пачатку наступнага года — неабходнае абсталяванне ў сталiчным рэгiёне ўжо закупленае.

Па словах Васiля Жарко, колькасць аперацый па эндапратэзаваннi тазасцегнавых суставаў павялiчылася сёлета да 2,5 тысячы, а налета павiнна ўзрасцi да 4,5 тысячы. Да таго ж было зроблена 390 аперацый па эндапратэзаваннi каленнага сустава. Сёння аперацыi па эндапратэзаваннi суставаў ажыццяўляюцца ў Мiнску, Брэсце i Магiлёве, але плануецца ахапiць таксама i iншыя абласныя цэнтры.

Бясспрэчным прарывам можна лiчыць засваенне беларускiмi хiрургамi аперацый па перасадцы: усяго зроблена сёлета 9 трансплантацый. Да таго ж за мiнулы адрэзак года выканана 70 трансплантацый ныркi. Для параўнання, за папярэднi год было зроблена 40 трансплантацый ныркi, а ў 2006 годзе — 20. Наступны крок, да якога рыхтуецца беларуская медыцына, перасадка сэрца. Тэхнiчна наша краiна ўжо гатова да гэтай найскладанейшай аперацыi, i беларускiя кардыяхiрургi прайшлi стажыроўку ў краiнах Балтыi, Германii, Фiнляндыi i Чэхii. "Пры наяўнасцi донара i рэцыпiента — аперацыю правядзём ужо ў наступным годзе, — запэўнiў Васiль Жарко. — Да таго ж сёння мы нацэленыя таксама на перасадку кiшэчнiка, комплексу лёгкае-сэрца i падстраўнiкавай залозы i ныркi адначасова..."

Закранаючы тэму абслугоўвання пацыентаў у арганiзацыях амбулаторна-палiклiнiчнага звяна, Васiль Жарко паведамiў, што з гэтага года ў беларускiх палiклiнiках у штатным раскладзе з’явiлася пасада памочнiка доктара, якi ўзяў на сябе частку абавязкаў доктара. Сёлета не было выпуску фельчараў з сярэднiх спецыяльных медыцынскiх навучальных устаноў, але налета сiтуацыя зменiцца, што зменшыць кадравы дэфiцыт у першасным звяне медыцыны. Рэгiстратуры палiклiнiк аснашчаюцца апаратамi шматканальнай сувязi, на пасады старшых медрэгiстратараў прымаюцца толькi людзi з сярэдняй медыцынскай адукацыяй, удасканальваецца парадак выдачы талонаў, была рэгламентавана работа даўрачэбнага кабiнета i аддзяленняў прафiлактыкi, скарацiлася колькасць выдаваемых даведак. Разам з тым, цяпер разглядаецца магчымасць пашырэння пералiку платных медыцынскiх паслуг, якiя аказваюцца ў дзяржаўных установах аховы здароўя без ушчамлення iнтарэсаў пацыентаў. "Усе сацыяльныя стандарты ў ахове здароўя абавязкова будуць выконвацца", — заспакоiў мiнiстр.

Застаецца толькi дачакацца новых звестак сацыялагiчных даследаванняў. Магчыма, здароўе, нарэшце, зойме ў беларусаў верхнiя прыступкi ў рэйтынгу жыццёвых прыярытэтаў...

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле звестак сацыялагiчных даследаванняў, пры адназначна станоўчым стаўленнi беларусаў да здаровага ладу жыцця толькi 15 працэнтаў насельнiцтва вык
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика