Поўдзень
Поўдзень
Агульная ацэнка поўдня ў традыцыйнай культуры ўсходнiх славян, хутчэй за ўсё, негатыўная. Ён не ўспрымаецца сам па сабе, як самадастатковая адзiнка часу, а знаходзiцца ў непарыўнай сувязi са сваёй супрацьлегласцю — апоўначчу. У той жа час, поўдзень у некаторых сiтуацыях меў станоўчае, духоўнае значэнне. Гэта тлумачылася тым, што ў гэты момант няма ценяў, якiя заўсёды сiмвалiзавалi зло. l Рытуальна-абрадавыя кантэксты сведчаць пра тое, што поўдзень быў своеасаблiвай паваротным пунктам у выкананнi абрадаў пераходнага тыпу. l Зажынкi звычайна пачыналi апоўднi. Але ў iншых сiтуацыях працаваць апоўднi ў полi (касiць, жаць) катэгарычна забаранялася, iнакш нападзе Палуднiца. У адным з паданняў сказана наступнае: "Палуднiца — прыгожая дзяўчына, апранутая ва ўсё белае, з доўгiмi валасамi колеру пшанiцы. Летам, у час жнiва, яна ходзiць па палях, i калi хто ў самы поўдзень працуе, карае яго моцным болем у шыi цi паяснiцы..." l Народная мудрасць адзначае: калi першыя грымоты чуваць апоўднi, то лета будзе цёплае i гарачае. l Акрамя таго, першыя грымоты днём прадказвалi, што жыць у гэты год будзе лёгка, калi ж грымоты разбудзяць зямлю ноччу, то гэта лiчылася прадказаннем цяжкага для жыцця года. l Рытуальныя магiчныя дзеяннi, накiраваныя на кардынальнае змяненне сiтуацыi, трэба было праводзiць апоўднi. Напрыклад, каб вярнуць мужа, жонцы неабходна было чытаць 12 дзён у вянчальны час (г.зн. а 14-й гадзiне)наступную замову: "Пускаю па ветру, па харошаму прадмету; як етага след ляжыць, так нiкуды (iмя) не пабяжыць. Як етага следу нiхто не змяце, так нiхто маго мужа ад мяне нi адбярэ. Як ля мае рубахi дзяржыцца рубец, так мо муж дзяржыцца за мiне, i нiхто яго (рубца) не атнiмя, так нiхто майго мужа не возьме. Дзяржыць мой пояс ля мяне, так нiхто майго мужа не атнiмя ад мяне. Спяку я скавароднiк маладзiкi, даю табе заправы ад сябе, штоб ты не пабег нiкуды ад мяне. Даю водку, водку ад паяса, штоб не любiў чужога лiца". Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агульная ацэнка поўдня ў традыцыйнай культуры ўсходнiх славян, хутчэй за ўсё, негатыўная. Ён не ўспрымаецца сам па сабе, як самадастатковая адзiнка ча
|
|