Далоў камянi... І цыстыт, i прастатыт
Далоў камянi... І цыстыт, i прастатыт
Калi трэба звяртацца да ўролага? Зразумела, гэту падказку можа даць тэрапеўт. Тым не менш, лепей за ўсё i самому ведаць некалькi элементарных рэчаў. Незалежна ад палавой прыналежнасцi кансультацыя ўролага неабходная, калi ўзнiкла праблема з мочаспусканнем, змянiлiся аналiзы мачы, з’явiўся боль у паяснiцы або ўльтрагук выявiў пэўныя змены ў нырках. Для мужчын ва ўзросце да 50 гадоў характэрнае такое захворванне як прастатыт, а тая ж адэнома прастаты — для асоб больш сталага ўзросту. I з першай, i з другой праблемай можна, як кажуць, жыць. Тым не менш, як толькi вы, шаноўныя мужчыны, заўважылi, што вам ёсць на што паскардзiцца доктару, схадзiце да яго i раскажыце аб непрыемных сiмптомах. I не спрабуйце займацца самалячэннем. Аднаразовы прыём нават самага разрэкламаванага лекавага прэпарата не прынясе вам палёгкi. Працэс нармалiзацыi стану пры згаданых хваробах бывае вельмi i вельмi доўгiм, а станоўчы эфект залежыць ад шэрагу момантаў. Жанчыны часцей пакутуюць ад запаленняў, мочакаменнай хваробы i нетрымання мачы. Што да апошняга, то кожная другая жанчына пасля 50 гадоў мае праблемы з расстройствам мочаспускання. Некаторым пацыенткам патрабуецца нават хiрургiчнае ўмяшанне. Не спадзявайцеся, паважаныя жанчыны, на тое, што з цягам часу ўсё само сабой неяк знiкне, — спытайце ў доктара аб сучасных метадах аказання ўралагiчнай дапамогi. А карысныя падказкi ўсiм, хто дазванiўся на нашу медыцынскую "прамую лiнiю", даў кiраўнiк цэнтра ўралогii г. Мiнска, загадчык кафедры ўралогii Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, доктар медыцынскiх навук, прафесар Аляксандр СТРОЦКI.
( — Вiктар, Рагачоўскi раён. 39 гадоў. У чэрвенi выяўлены камянi ў левай нырцы. Праз два тыднi — другi прыступ, боль перамясцiўся ў пах. Мочакаменная хвароба, камень нiжняй трэцi левага мачаточнiка, гiдранефроз 2-й ступенi злева. Было 6 драбненняў. Пясок у мачы быў, але кавалачкi засталiся. Зараз п’ю травы, прэпараты. Тройчы ў дзень па адной капсуле прымаю фурамахг. Ультрагук раблю кожныя тры месяцы. Ёсць непрыемныя адчуваннi ў пахавай вобласцi пры парушэннi дыеты. Як без хiрургii пазбавiцца ад асколкаў? А карысныя падказкi ўсiм, хто дазванiўся на нашу медыцынскую "прамую лiнiю", даў кiраўнiк цэнтра ўралогii г. Мiнска, загадчык кафедры ўралогii Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, доктар медыцынскiх навук, прафесар Аляксандр СТРОЦКI.
( — Вiктар, Рагачоўскi раён. 39 гадоў. У чэрвенi выяўлены камянi ў левай нырцы. Праз два тыднi — другi прыступ, боль перамясцiўся ў пах. Мочакаменная хвароба, камень нiжняй трэцi левага мачаточнiка, гiдранефроз 2-й ступенi злева. Было 6 драбненняў. Пясок у мачы быў, але кавалачкi засталiся. Зараз п’ю травы, прэпараты. Тройчы ў дзень па адной капсуле прымаю фурамахг. Ультрагук раблю кожныя тры месяцы. Ёсць непрыемныя адчуваннi ў пахавай вобласцi пры парушэннi дыеты. Як без хiрургii пазбавiцца ад асколкаў?
А карысныя падказкi ўсiм, хто дазванiўся на нашу медыцынскую "прамую лiнiю", даў кiраўнiк цэнтра ўралогii г. Мiнска, загадчык кафедры ўралогii Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, доктар медыцынскiх навук, прафесар Аляксандр СТРОЦКI.
( — Вiктар, Рагачоўскi раён. 39 гадоў. У чэрвенi выяўлены камянi ў левай нырцы. Праз два тыднi — другi прыступ, боль перамясцiўся ў пах. Мочакаменная хвароба, камень нiжняй трэцi левага мачаточнiка, гiдранефроз 2-й ступенi злева. Было 6 драбненняў. Пясок у мачы быў, але кавалачкi засталiся. Зараз п’ю травы, прэпараты. Тройчы ў дзень па адной капсуле прымаю фурамахг. Ультрагук раблю кожныя тры месяцы. Ёсць непрыемныя адчуваннi ў пахавай вобласцi пры парушэннi дыеты. Як без хiрургii пазбавiцца ад асколкаў? — Дыягназ вам пастаўлены правiльна. Быў камень у лаханцы, якi потым перамясцiўся ў мачаточнiк. Яго падрабнiлi. Фрагменты каменя павiнны выйсцi, таму вы зараз прымаеце адпаведныя прэпараты, якiя здымаюць спазм, запаленне i спрыяюць павелiчэнню колькасцi мачы. Таму водныя нагрузкi, фiзiятэрапеўтычныя працэдуры, лекавыя прэпараты, цеплавыя працэдуры — усё гэта будзе спрыяць таму, каб фрагменты, якiя засталiся, паступова выйшлi. Пра хiрургiю гаворка зараз не iдзе. Але неабходна назiрацца ў доктара, каб не дапусцiць ускладненняў i своечасова правесцi выдаленне фрагментаў камянёў нават хiрургiчным шляхам, калi для гэтага будуць адпаведныя паказаннi. ( — Валянцiна Фёдараўна, Стаўбцоўскi раён. 60 гадоў. Падкажыце, калi ласка, эфектыўны спосаб лячэння цыстыту. Цi можна пазбавiцца ад яго з дапамогай аднаразовага прымянення мануралу? — Манурал — добры дзейсны антыбiётык. Цi патрэбны ён менавiта вам — iншае пытанне. Цыстыт ён можна вылечыць толькi ў тым выпадку, калi гаворка iдзе пра востры, а не хранiчны працэс. У вашым жа ўзросце наўрад цi можа быць не ўскладнены цыстыт. Хутчэй за ўсё, вы пакутуеце ад праблемы не першы дзень. Значыць, гаворка iдзе пра хранiчны цыстыт. Таму трэба спачатку абследавацца ва ўролага, якi возьме пад увагу вынiкi вашых аналiзаў i частату абвастрэнняў на працягу года. Аналiз мачы пакажа мiкроб, якi выклiкае праблему, дазволiць меркаваць, да якiх лекаў ён адчувальны... Толькi пасля гэтага можна вырашаць, якi антыбiётык вам можна ўжываць i цi патрэбны ён вам увогуле. У некаторых выпадках лячэнне праводзiцца без удзелу антыбiётыкаў. Любыя лекi, у тым лiку вышэйпамянёную групу, прызначаць сабе самастойна, мякка кажучы, не карэктна. — У мяне ёсць яшчэ два невялiкiя камянi ў нырках. Прайшла ў свой час курс лячэння. Але яны не выйшлi. Верагодна, трэба зноў рабiць ультрагук... А можа вы падкажаце, якiя народныя сродкi дапамогуць у гэтай сiтуацыi? — Безумоўна, трэба зноў рабiць ультрагукавое даследаванне. Неабходна ўдакладнiць, цi ёсць усё ж такi зараз камнi, калi ёсць, то якiх памераў... Тое, што камянi, як вы кажаце, не выйшлi, не азначае, што лячэнне было неэфектыўным. Магчыма, удалося спынiць iх рост... Калi пад народнымi сродкамi разумець травы, то iх прыём можа дапамагчы ў лячэннi мочакаменнай хваробы. ( — Iгар Фёдаравiч са Стоўбцаў. Мяне цiкавiць лячэнне нетрымання мачы... — Яно бывае розным... Калi вы заўважылi праблему? — Даўно. — У мяне ёсць сумненнi, што менавiта спецыялiст паставiў такi дыягназ, а не вы самi зрабiлi гэта за яго. Вам трэба звярнуцца да раённага, а калi спатрэбiцца, дык i да абласнога ўролага, i абавязкова абследавацца, таму што ёсць розныя тыпы нетрымання мачы, i лечацца яны па-рознаму. Перш-наперш трэба дакладна высветлiць, што ў вас — нетрыманне цi неўтрыманне мачы. Гэта абсалютна розныя рэчы, i пацыенты часам самi не здольныя гэта адрознiць... ( — Алена, Асiповiчы. 67 гадоў. Жоўцевы пузыр забiты камянямi памерам да 12 мм. Ёсць камянi i ў пратоках. Цi патрэбна тут хiрургiчнае ўмяшанне або можна абысцiся народнымi сродкамi? — У вас жоўцекаменная хвароба, а я лячу камянi ў мачавых шляхах. Тым не менш, магу дакладна вам сказаць, што ў такой сiтуацыi нiякiмi народнымi сродкамi не дапамагчы. Неабходна наважыцца, пад’ехаць да хiрурга i вырашыць гэту праблему. — Адны кажуць — выдаляць, а другiя — можна не спяшацца. — Я вам выказаў сваё меркаванне. Паразмаўляйце са спецыялiстам, i гэта будзе больш правiльна. Святлана БАРЫСЕНКА i Вольга ШАЎКО. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi трэба звяртацца да ўролага? Зразумела, гэту падказку можа даць тэрапеўт. Тым не менш, лепей за ўсё i самому ведаць некалькi элементарных рэчаў. Н
|
|