21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусі ў 2009 годзе будуць рэалiзаваны 52 першачарговыя мерапрыемствы па лiбералiзацыi ўмоў ажыц

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі ў 2009 годзе будуць рэалiзаваны 52 першачарговыя мерапрыемствы па лiбералiзацыi ўмоў ажыццяўлення эканамiчнай дзейнасцi

План адпаведных мерапрыемстваў падрыхтаваны Урадам Беларусi сумесна з Адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Ён складаецца з 12 раздзелаў, якiя ахоплiваюць асноўныя напрамкi развiцця эканамiчнай i сацыяльнай сфераў краiны. У план уключаны мерапрыемствы па далейшым удасканаленнi падатковага i мытнага заканадаўства, маёмасных i зямельных адносiнаў, цэнавага i антыманапольнага рэгулявання, адмiнiстрацыйных i тэхнiчных працэдур. Прадугледжаны мерапрыемствы па спрашчэннi сертыфiкацыйнай дзейнасцi i працэдур, звязаных з праектаваннем, будаўнiцтвам i ўводам у эксплуатацыю аб’ектаў.

У план уключаны меры па ўдасканаленнi iнвестыцыйнай дзейнасцi, развiццi фiнансавага рынку краiны, рэгуляваннi грашова-крэдытных адносiнаў i банкаўскай дзейнасцi, стымуляваннi рынку працы i развiццi самазанятасцi насельнiцтва.

У межах удасканальвання падатковага i мытнага заканадаўства намечана рэалiзацыя мераў па далейшым спрашчэннi падатковай сiстэмы, удасканальваннi парадку вылiчэння i платы мытных пошлiнаў, спрашчэннi мытных працэдур. У лiку такiх мераў — далейшае знiжэнне падатковай нагрузкi за кошт адмены шэрагу дзейных падаткаў i збораў (у тым лiку мясцовых), спрашчэнне парадку вылiчэння асобных падаткаў i павелiчэння перыядаў платы падаткаў i збораў, увядзенне ў дзеянне Нацыянальнай аўтаматызаванай сiстэмы электроннага дэкларавання экспарту.

Прадугледжаная карэкцiроўка Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь забяспечыць трактоўку ўсiх неадпаведнасцяў заканадаўства на карысць падаткаплацельшчыка. Пры распрацоўцы праекта Асобай часткi названага кодэкса будзе вызначаны мiнiмальны пералiк падаткаў i збораў, дакладны пералiк падаткаплацельшчыкаў i аб’ектаў падаткаабкладання, падатковых ставак i льгот па выплаце падаткаў, дакладныя i празрыстыя працэдуры вылiчэння, дэкларавання i пералiчэння падаткаў.

Шэраг мерапрыемстваў мяркуецца рэалiзаваць у сферы маёмасных i зямельных адносiнаў. Будзе аптымiзаваны памер арэнднай платы за нерухомую маёмасць, удасканалены i спрошчаны парадак правядзення аўкцыёнаў i конкурсаў, урэгуляваныя закладныя адносiны, забяспечаны доступ зацiкаўленых да iнфармацыi аб маёмасцi, правы на якую абмежаваныя закладнымi абавязацельствамi.

Удасканальванне цэнавага i антыманапольнага рэгулявання прадугледжвае дазвол прадпрыемствам-экспарцёрам, якiя маюць на сваiх рахунках валюту, атрыманую ад экспарту прадукцыi, выкарыстоўваць яе ў выглядзе авансавых плацяжоў для набыцця сыравiны, матэрыялаў, камплектавых частак, неабходных для далейшай вытворчасцi прадукцыi на экспарт. Будзе ўдасканалены парадак чарговасцi ажыццяўлення плацяжоў з рахункаў юрыдычных асобаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, будуць пашыраны сферы прымянення свабодных цэнаў, тарыфаў, гандлёвых надбавак. Намечана адмена ўзгадненняў здзелак мены вытворцамi алкагольнай, нехарчовай спiртаўтрымальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту ў кошт аплаты паставак сыравiны, энергарэсурсаў, абаротнай тары. Будуць удасканальвацца i ўзмацняцца меры антыманапольнага рэгулявання.

Удасканальванне адмiнiстрацыйных i тэхнiчных працэдур мае на ўвазе скарачэнне iх колькасцi ў сферы транспартных перавозак, пры дзяржаўнай рэгiстрацыi (перарэгiстрацыi) вырабаў медыцынскага прызначэння i медтэхнiкi. Будуць спрашчацца працэдуры ў сферы дзяржаўнага санiтарнага нагляду (скарачэнне працэдур з 17 да 8). Спрашчэнне закране i працэдуры, якiя ажыццяўляюцца пры экспарце i iмпарце тавараў. Будуць аптымiзаваны памеры плацяжоў, якiя не з’яўляюцца мытнымi пошлiнамi.

Намечана ажыццявiць спрашчэнне сертыфiкацыйнай дзейнасцi, а таксама будаўнiчых, санiтарных, супрацьпажарных нормаў i правiлаў. Так, тэрмiны разгляду заявак на сертыфiкацыю паслуг плануецца скарацiць з 10 да 5 дзён, а дзеянне сертыфiкатаў на серыйныя вытворчасцi i асобныя вiды тавараў павялiчыць з 3 да 5 гадоў. Будуць адменены састарэлыя i складаныя патрабаваннi тэхнiчных нарматыўных прававых актаў, выключана множнасць актаў па адным пытаннi.

У плане лiбералiзацыi эканомiкi намечана ўдасканальванне працэдур, звязаных з праектаваннем, будаўнiцтвам i ўводам у эксплуатацыю аб’ектаў. Тут будзе спрошчаны i кардынальна скарочаны пералiк дакументаў, якiя падаюцца арганiзацыямi пры бязвыплатнай перадачы эксплуатацыйным арганiзацыям аб’ектаў iнжынерна-транспартнага забеспячэння. Плануецца выключыць паўторнае атрыманне дазвольных дакументаў пры карэкцiроўцы будаўнiчых праектаў у межах тэхнiчных рашэнняў раней зацверджаных архiтэктурных праектаў. Будзе знята абмежаванне на будаўнiцтва i эксплуатацыю аўтамабiльных заправачных станцый, а таксама ўдасканалены парадак выбару падрадчыка на будаўнiцтва, рэканструкцыю, мадэрнiзацыю, рамонт аб’ектаў "пад ключ".

У мэтах далейшага павелiчэння аб’ёму прыцягнення iнвестыцый прадугледжваецца вызваленне ад падаткаабкладання даходаў нерэзiдэнтаў, атрыманых iмi ад еўрааблiгацый i сiндыкаваных крэдытаў. Будуць унесены змяненнi ў наяўны парадак падаткаабкладання даходаў нерэзiдэнтаў пры кансарцыйным крэдытаваннi суб’ектаў Рэспублiкi Беларусь з удзелам беларускiх банкаў.

Для развiцця iнвестыцыйнай дзейнасцi замежным iнвестарам плануецца даць права пры рэалiзацыi iнвестыцыйных праектаў прыцягваць для распрацоўкi праектна-каштарыснай дакументацыi замежныя праектныя арганiзацыi. Аблвыканкамы i Мiнскi гарвыканкам атрымаюць паўнамоцтвы на заключэнне мiжнародных iнвестыцыйных дагавораў ад iмя Рэспублiкi Беларусь.

Удасканальванне парадку ажыццяўлення дзейнасцi на фiнансавым рынку краiны будзе ажыццяўляцца праз атрыманне нерэзiдэнтамi (юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi) права на набыццё жыллёвых аблiгацый, што выпускаюцца эмiтэнтамi Беларусi. Дзеля спрашчэння парадку ажыццяўлення здзелак з каштоўнымi паперамi прадугледжваецца магчымасць ажыццяўлення здзелак з акцыямi, стараной па якiх выступае эмiтэнт каштоўных папер, на пазабiржавым рынку.

Развiццю рынку працы будзе садзейнiчаць скарачэнне абмежаванняў, якiя ўплываюць на памеры прэмiй, надбавак кiраўнiкам арганiзацый, адмена абавязковага вызначэння органамi дзяржкiравання гранiчнага нарматыву прыбытку, якi накiроўваецца на аплату працы для арганiзацый, што дасягнулi гранiчных памераў тарыфнай стаўкi першага разраду, пашырэнне правоў наймальнiкаў па вызначэннi пералiку i памеру выплат стымулявальнага характару, якiя ўключаюцца ў сабекошт прадукцыi.

Таксама намечана адмянiць дазвольны прынцып камандзiравання за мяжу кiраўнiкоў дзяржаўных прадпрыемстваў.

У мэтах стварэння ўмоў для самазанятасцi насельнiцтва мяркуецца комплекснае спрашчэнне патрабаванняў актаў заканадаўства, якiя рэгулююць пытаннi ажыццяўлення асобных вiдаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi (паслугi ў гандлi, грамадскiм харчаваннi, цырульнi). Будзе пашыраны пералiк вiдаў рамеснай дзейнасцi. Пры гэтым фiзiчным асобам плануецца даць права прыцягваць для ажыццяўлення рамеснай дзейнасцi адну фiзiчную асобу ў якасцi памочнiка (падмайстра). Мяркуецца спрашчэнне парадку пераводу першых паверхаў шматкватэрных жылых дамоў у нежылыя памяшканнi для ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi.

Акрамя выкладзенага, план прадугледжвае рэалiзацыю такiх мерапрыемстваў, як замацаванне прававога статусу холдынга, стварэнне i функцыянаванне беларускiх венчурных кампанiй, увядзенне патрабаванняў аб фармiраваннi фiнансавай справаздачнасцi i вядзеннi бухгалтарскага ўлiку ў адпаведнасцi з мiжнароднымi стандартамi. Акрамя таго, будуць рэалiзаваныя меры па спрашчэннi парадку вылiчэння амартызацыйных адлiчэнняў i фармiравання амартызацыйных фондаў, скарачэннi тэрмiнаў правядзення працэдур па лiквiдацыi суб’ектаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi, распрацоўцы адзiнага парадку правядзення кантрольнай дзейнасцi.

Рэалiзацыя названага плана накiравана на актывiзацыю эканамiчнай дзейнасцi, у тым лiку на развiццё прадпрымальнiцтва, а таксама на павышэнне iнвестыцыйнай прыцягальнасцi Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
План адпаведных мерапрыемстваў падрыхтаваны Урадам Беларусi сумесна з Адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Ён складаецца з 12 раздзелаў, якi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика