Валютныя ўклады выраслі на 42,9 працэнта
Валютныя ўклады выраслі на 42,9 працэнта
Агульны аб’ём прыцягнутых беларускiмi банкамi сродкаў фiзiчных асобаў, у тым лiку сродкаў нерэзiдэнтаў, ашчадных сертыфiкатаў i аблiгацый, за мiнулы год павялiчыўся больш як на 2,7 трыльёна рублёў, цi на 25,3 працэнта, паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч. На пачатак студзеня аб’ём гэтых сродкаў склаў амаль 13,6 трыльёна рублёў. Мiж iншым, сродкi нерэзiдэнтаў за гэты перыяд узраслi на 51,3 мiльярда рублёў i дасягнулi 142,6 мiльярда. Што датычыцца прыцягнутых сродкаў насельнiцтва ва ўклады, то за леташнi год рублёвыя дэпазiты выраслi на 13,9 працэнта i на пачатак гэтага года на iх знаходзiлася 7,7 трыльёна рублёў. Уклады ў замежнай валюце за год павялiчылiся на 42, 9 працэнта — з 1,759 мiльярда на 1 студзеня 2008 года да 2,514 мiльярда долараў. Як нагадалi ў галоўным банку краiны, згодна з Дэкрэтам Прэзiдэнта Беларусi ад 4 лiстапада 2008 года №22 "Аб гарантыях захаванасцi грашовых сродкаў фiзiчных асобаў, што размешчаны на рахунках i (цi) у банкаўскiя ўклады (дэпазiты)", прадугледжваецца поўная захаванасць зберажэнняў насельнiцтва ва ўсiх банках краiны. Акрамя таго, даходы фiзiчных асобаў ад размяшчэння грошай у банкаўскiх укладах не абкладаюцца падаткамi. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агульны аб’ём прыцягнутых беларускiмi банкамi сродкаў фiзiчных асобаў, у тым лiку сродкаў нерэзiдэнтаў, ашчадных сертыфiкатаў i аблiгацый, за мiнулы г
|
|