Трое ахвяраў кароткага замыкання
Трое ахвяраў кароткага замыкання
"Насвавольнічалi" з мясам?..
Дзве адказныя асобы Вiцебскага раённага спажывецкага таварыства падазраюцца ў тым, што на працягу некалькiх гадоў злоўжывалi сваiм службовым становiшчам. У прыватнасцi, 59-гадовая жанчына i яе 40-гадовы намеснiк, як мяркуецца, дапускалi хiбы ў сваёй працы са студзеня 2005 па кастрычнiк мiнулага года. Паводле папярэдняй iнфармацыi, падазроныя за гэты час учынiлi крадзеж мясной прадукцыi на 129 мiльёнаў 100 тысяч рублёў. Ігар ГРЫШЫН. Трое ахвяраў кароткага замыкання У нядзелю трагiчнае здарэнне зафiксавана на вулiцы Мазырскай, дзе ў прыватным доме адбыўся пажар. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, на пачатку адзiнаццацi ранiцы агонь успыхнуў у будынку дома 27-гадовага работнiка аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю. У вынiку гэтага здарэння загiнулi жонка гаспадара дома, пяцiгадовы сын i 26-гадовая жыхарка пасёлка Цна, якая тут гасцявала. Паводле папярэдняй iнфармацыi, прычынай загарання стала кароткае замыканне падаўжальнiка. Iгар ГРЫШЫН. Тыдзень адлiгi i дажджоў На гэтым тыднi на тэрыторыю Беларусi завiтаюць цёплыя i вiльготныя паветраныя масы з боку поўдня Еўропы, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. У аўторак месцамi пройдзе невялiкi снег, чакаецца туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог слабая галалёдзiца. Тэмпература паветра ўдзень ад мiнус 5 да плюс 1 градуса. На працягу тыдня да выхадных чакаюцца ападкi ў выглядзе мокрага снегу i дажджу. У асобных раёнах туман i галалёд, на дарогах сур’ёзная галалёдзiца. Тэмпература паветра ў сераду ўначы ад мiнус 6 да плюс 1 градуса, уначы — мiнус 3 — плюс 3 градусы. У чацвер стане яшчэ цяплей, калi ўначы тэмпература будзе ад мiнус 3 да плюс 3, удзень — ад мiнус 1 да плюс 4 градусаў. Адносная цеплыня захаваецца i ў пятнiцу—суботу, калi ўначы тэмпература паветра будзе вагацца ад 3 марозу да 4 цяпла, удзень ад мiнус 2 да плюс 5 градусаў. Тэмпература паветра ў нядзелю на працягу сутак будзе трымацца ў межах ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў. Спецыялiсты адзначаюць, што сярэднясутачная тэмпература на працягу тыдня будзе прыкладна на 4—8 градусаў вышэйшая за клiматычную норму другой паловы студзеня. Згодна з папярэднiмi прагнозамi айчынных сiноптыкаў, умерана марознае зiмовае надвор’е вернецца ў нашу краiну толькi ў апошнiя днi студзеня. А вось снег да гэтага часу будзе пацiху сыходзiць. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю трагiчнае здарэнне зафiксавана на вулiцы Мазырскай, дзе ў прыватным доме адбыўся пажар. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх
|
|