21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ДЗЕННІК БЛАНДЗІНКІ

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ДЗЕННІК БЛАНДЗІНКІ ЗАМКНЁНАЕ СХОВІШЧА СЭНСАЎ

Паэзiя Галiны Дубянецкай чакала чытача амаль чвэрць стагоддзя! Гэтыя незвычайныя вершы-замовы, што ўвайшлi ў нядаўна выдадзеную кнiгу з прыгожай i складанай назвай "Анадыямена", былi ўжо вядомы паэтычнаму пакаленню "Тутэйшых", з якiм яна i з’явiлася ў лiтаратуры яшчэ ў сярэдзiне васьмiдзясятых. Яны друкавалiся ў часопiсе "Крынiца" i былi добра вядомыя вузкаму колу аматараў такога кшталту паэзii — вынiкаючай з "мора" непраяўленасцi — на поклiч любовi — на здабыццё сiмвалiчных "ключоў" да "незачыненай брамы" сэнсу". Гэтыя словы гучаць як паэзiя, а ўзяты ўсяго толькi з анатацыi... Цi не кожнае з iх заключана ў двукоссе — i магчыма не таму, што яны сапраўды маюць нейкае прынцыпова адрознае значэнне, а таму што аўтарка апантана вылучае i герметызуе словы i паняццi. Калi яе настаўнiк Алесь Разанаў у сваёй паэзii сэнсы размыкаў, вылушчваючы iх з-пад гукавой абалонкi слова, то яго вучанiцу займае адваротны працэс — хованкi сэнсаў: "Шукаю, шукаю шукаю // шукаю ключы...// ствараю //спрабую// кiдаю // i зноў i зноў падбiраю // да брамы сваёй немагчымай // можа i не зачыненай..."

Паэзiя Дубянецкай — гэта паэзiя незавершанага дзеяння, той выпадак, калi цiкавiць не вынiк, а працэс. Адшукванне i перахоўванне "ключоў", з аднаго боку, становiцца паэтычным крэда, з другога — стылестваральным элементам, на якiм трымаецца пазнавальнасць яе творчай манеры. Iншы раз здаецца, што ў гэтых творах заблукалi сэнсы, што "не месцяцца ў словы", iншы раз — што заблукалi словы: "Па-над лесам па-над часам // беглi думкi самапасам // беглi збрыквалi далоў // сям ды там падкоўкi слоў".

Дакладна, словы i сэнсы для аўтаркi знаходзяцца ў розных iзаляваных прасторах, таму трэба прыкласцi пэўныя намаганнi не столькi нават на тое, каб злучыць iх, а каб хоць увайсцi ў яе цякуча-пералiвiстую сiстэму каардынатаў. Калi ўлiчыць, што самым частаўжывальным словам у кнiзе "Анадыямена" з’яўляецца вызначэнне "няўцямны", то зразумела, што зрабiць гэта не проста. I тут вельмi дапамагае меладычнасць яе паэтычных радкоў, якiя лiтаральна закалыхваюць чытача, уводзячы ў сонна-музычныя трызненнi аўтаркi.

Калi ж дапамогай спецыфiчнай аўтарскай рытмiкi творы-замовы ўпусцiлi вас у сябе — не выключаю, што гэты працэс мог i не адбыцца! — вы ўжо здольныя заўважаць i расчытваць ўлюбёныя вобразы-сiмвалы паэткi, што лiюцца-перацякаюць з аднаго твора ў другi. Анадыямена — "народжаная з мора", згарэлая галiнка, ранены алень, Белая Кветка... У многiм гэта пытаннi шанцавання — цi супадуць вашыя выявы, свет вашых унутраных вобразаў... Акрэслiванне межаў уласнай тэрыторыi, за якiмi вiры i смуга свядомасцi, iншым разам здаюцца адзiнай мэтай паэзii Галiны Дубянецкай, яе спосабам уцялеснiцца, самазаснавацца... Аднак за адсутнасцю разумення можна задаволiцца радасцю выслухоўвання...

ПIШАМ ГIСТОРЫЮ РАЗАМ

Чаго мне не хапала ў школьных падручнiках, дык гэта гумару. Чытаеш пра класiкаў, а напiсана быццам бы не пра жывых людзей, а адразу пра iх помнiкi. Мiж тым, нiшто чалавечае не было iм чужое — i гора, i радасць, i вострае слова... Забаўны эпiзод з жыцця беларускiх класiкаў Я. Купалы i Я. Коласа распавёў у сваiм лiсце Пётр Рогач, якi, у сваю чаргу пачуў яе з вуснаў вядомага перакладчыка Я. Семяжона.

"Неяк сядзелi Iван Дамiнiкавiч i Кастусь Мiхайлавiч у рэстаране фабрыкi-кухнi, там, дзе была калiсьцi папулярная студэнцкая сталоўка: танная i даволi пажыўная. Дык вось, калi маладая афiцыянтка прынесла iм чарговую замову, Iван Дамiнiкавiч стаў жартаваць з ёй i лагодна абняў дзяўчыну за талiю. Я. Колас кажа: "Ой, Янка, раскажу ўсё цётцы Уладзi, як ты заляцаешся да маладых дзяўчат!" На што Я. Купала адказаў: "А якi ж дурань усё жыццё будзе чытаць адну i тую ж кнiжку?"

Вось такая некласiчная гiсторыя. Прачытала яе i задумалася: вось жа раней нашы пiсьменнiкi вельмi любiлi ездзiць па гарадках i вёсках на сустрэчы з чытачамi. Любiлi i пажыць у калгасах, "блiжэй да народа", для збору матэрыялаў для сваiх твораў. Уяўляеце, колькi цiкавых i смешных гiсторый могуць напiсаць не лiтаратуразнаўцы, а простыя людзi, якiм давялося быць побач са шматлiкай армiяй пiсьменнiкаў? Вось бы стварыць такую гiсторыю беларускай лiтаратуры — у показках i анекдотах!

АНАРЭКСIЯ

Уключыш тэлевiзар цi газету разгорнеш — а там пра анарэксiю, хваробу, на якую пакутуюць маладыя жанчыны, якiя адмаўляюцца есцi, каб захаваць фiгуру... Калi так пойдзе, трэба будзе рабiць рэвiзiю сямi смяротных грахоў: упiсваць туды анарэксiю замест абжорства!

Ганна КIСЛIЦЫНА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗАМКНЁНАЕ СХОВІШЧА СЭНСАЎ Паэзiя Галiны Дубянецкай чакала чытача амаль чвэрць стагоддзя! Гэтыя незвычайныя вершы-замовы, што ўвайшлi ў нядаўна выдадз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика