21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адным махам салодкая парачка загнала ў труну двух чалавек

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адным махам салодкая парачка загнала ў труну двух чалавек

Кожным разам, калi Раiса Кукарэка (усе прозвiшчы ў гэтым артыкуле змененыя па этычных меркаваннях) ад’язджала ў госцi да сваёй дачкi ў Маскву, яна прасiла суседку Ларысу Бачылу прыглядваць за яе мужам Iванам Пiлiпавiчам ды кармiць сабаку i двух катоў. Апошняе гаспадару прыватнага дома ў Жлобiне было нязручна. Ён, iнвалiд трэцяй групы, нядаўна перанёс iнфаркт, i ў яго не дзейнiчала правая рука i нага. Каб нiкому не замiнаць, той летам, да самых халадоў, жыў у добраўпарадкаваным вагончыку, што знаходзiўся побач з хатай.

I вось, калi Ларыса Сямёнаўна 19 жнiўня мiнулага года (якраз у гэты дзень адзначалася праваслаўнае свята Праабражэнне Гасподняе, якое ў народзе называецца яблычным Спасам), сабралася зайсцi да Iвана Пiлiпавiча, то ўбачыла ў двары ў яго незнаёмую маладую жанчыну. "Туды нельга, — нервова перагарадзiла ёй дарогу тая i на недаўменны позiрк Бачылы дадала неяк ужо таямнiча: — там займаюцца сэксам".

Ларыса Сямёнаўна павярнула назад, i сказанае незнаёмкай доўга не выходзiла з яе галавы. Таму ранiцай наступнага дня яна ўзяла кiрунак да вагончыка i, не даходзячы да яго, заўважыла, што дзверы прыадчыненыя. А калi пераступiла парог, ад жаху ледзь не страцiла прытомнасць: на падлозе ляжала ў лужыне крывi жанчына, на якой не было нiводнага шматка якой-небудзь тканiны, а на канапе, адкiнуўшы галаву назад, сядзеў мёртвы сусед з некалькiмi плямамi крывi, што распаўзлiся па швэдры. У жанчыне Ларыса Бачыла пазнала Лiдзiю Сялiцкую, якая жыла недалёка ад Кукарэк i якой нядаўна споўнiлася пяцьдзесят гадоў. Iван Пiлiпавiч быў старэйшы за яе на сем гадоў. Перапалоханая Ларыса Сямёнаўна, перапоўненая рознымi кашмарнымi думкамi-здагадкамi, вярнулася дадому i набрала па тэлефоне нумар мiлiцыi.

Не будзем тут апавядаць пра тое, як дзейнiчалi праваахоўныя органы, якiя iснавалi версii гэтай трагедыi, як высвятлялiся акалiчнасцi забойства. Але скажам, што ў поле зроку мiлiцыi i пракуратуры трапiлi 46-гадовы Мiхаiл Ханека i 27-гадовая Марыя Дзяругiна, якiя ўжо на першым допыце прызналiся, што былi сведкамi забойства...

Мiхаiл сябраваў з Кукарэкам больш за дваццаць гадоў. Сябраваў моцна. Аднойчы нават выратаваў яго, калi той п’яны трапiў у гурбу снегу i не мог выкараскацца. У сваю чаргу i Iван Пiлiпавiч выручыў яго аднойчы, калi ён вярнуўся з турмы i не меў добрага адзення. Кукарэка тады падарыў яму касцюм i чаравiкi. Сяброўства мужыкi падтрымлiвалi за душэўнымi размовамi, добрай чаркай.

Так вось было i ў той дзень Спаса. Мiхаiл прыйшоў да Iвана Пiлiпавiча разам са сваёй сужыцелькай Марыяй. Прыхапiлi з сабой кавун i дзве бутэлькi гарэлкi: свята ж. Сядзелi, выпiвалi, гутарылi. Але тут нечакана прыйшла Лiдзiя Сялiцкая, якую ў Жлобiне называлi Сiнявочкай. Не за яе таямнiчы i прыцягальны колер вачэй, а за тое, што сiнякi амаль што не сыходзiлi з-пад iх. Мужыкi розныя так практыкавалiся на ёй пасля сумесных выпiвак. Лiдзiя была моцна "пад мухай". Вядома ж, налiлi i ёй, хаця Iван Пiлiпавiч зневажаў яе непрыстойнымi выразамi за тое, што яна так набралася спiртнога да прыходу сюды. I вось, калi яна глынула гарэлкi, то скочыла на каленi да Кукарэкi, i той прапанаваў ёй заняцца сэксам. Што было далей, Мiхаiл i Марыя не ведаюць, бо гэтую брудную сцэну ў iх не было сiлаў глядзець.

Было выяўлена, што цiхi i памяркоўны Iван Кукарэка любiў выпiць, i да яго ў вагончык нярэдка наведвалiся "вясёлыя" кампанii. Жонка Пiлiпавiча ў такiя моманты старалася разганяць iх. Даставалася прачуханкi i суседцы Лiдзii Сялiцкай, якую разам з яе былым мужам пазбавiлi бацькоўскiх правоў яшчэ ў 2001 годзе i якая не хацела працаўладкоўвацца, перабiваючыся шыццём мяккiх цацак — мядзведзiкаў, зайцаў, сабачак — i iх продажам. Апошнiм часам яна збiрала па горадзе пустыя бутэлькi, камусьцi дапамагала па гаспадарцы, i калi ў яе з’яўлялася якая капейчына, купляла бутэльку i спяшалася да Iвана Пiлiпавiча. У iх былi агульныя iнтарэсы — выпiўка. I нiводнага канфлiкту, нiводнай спрэчкi.

Што ж датычыць Мiхаiла Ханекi, дык гэты чалавек на працы доўга нiдзе не затрымлiваўся i меў за плячыма ўжо тры судзiмасцi. У 1992 годзе змяшчаўся ў турму за злоснае хулiганства i крадзеж маёмасцi прыватнай асобы на тры з паловай гады, у 1998-м — за злоснае парушэнне правiлаў адмiнiстрацыйнага нагляду — на паўтара года i ў 2000-м — за наўмысны замах на жыццё чалавека — на дзесяць з паловай гадоў. У канцы 2006 года ў дачыненнi да яго было прыменена ўмоўна-датэрмiновае вызваленне ад далейшага пакарання на два гады тры месяцы i дзевятнаццаць дзён. Ён некалькi разоў трапляў у выцвярэзнiк, пазбавiўшыся сям’i, i шмат гадоў быў пастаянным клiентам у наркалагiчнай службы. Як гаворыцца, да пары яму прыйшлася Марыя Дзяругiна. Яе бацькi "разбеглiся", калi дзяўчынцы споўнiлася два гады, i яна выхоўвалася мацi i бабуляй, якiя ўжо занадта песцiлi яе. Таму не даводзiцца здзiўляцца, што Марыя ў школе пасля сёмага класа прапускала ўрокi, нiколi не ўладкоўвалася на пастаянную працу i ўлягала ў спiртное да такой ступенi, што яе нормай выпiўкi былi два лiтры вiна за вечар i апахмелка пiвам з ранiцы. На гэтай глебе i крадзеж мабiльнiка ў бары, i адмiнiстрацыйныя пакараннi, i чатыры грамадзянскiя шлюбы без нiводнага афiцыйнага замужжа. I яшчэ за ёй, чым яна асаблiва ганарылася, замацавалiся мянушкi Крывавая Мэры i Мясарубка, што сведчыла аб тым, што Дзяругiна магла каго-небудзь збiць на горкi яблык.

Жыць разам гэта "салодкая парачка" пачала месяцы два назад на глебе поўнага, так сказаць, узаемнага iнтарэсу да алкаголю. I чагосьцi яшчэ больш прыемнага. Але ж, калi праваахоўнiкi пачалi дэталёва разбiрацца, што ж адбылося ў тым вагончыку, кожным разам Ханека i Дзяругiна, якiя былi затрыманы, i, натуральна, не маглi ўзгадняць свае паказаннi, пачалi блытацца ў адказах на няпростыя пытаннi, а потым, як гэта здараецца iншым разам, пачалi перакладваць вiну адно на аднаго. Першы крок у гэтым напрамку зрабiла Крывавая Мэры, а потым, ужо на судзе, асаблiва пачуўшы яе выступленне, не вытрымаў i Мiхаiл, заявiўшы, што ён зробiць чыстасардэчнае прызнанне. Скажам адразу, што як следству, так i калегii Гомельскага абласнога суда, а потым i калегii Вярхоўнага суда краiны няпроста было развязаць усе вузельчыкi названай крымiнальнай справы, аднак сёння, калi прыгавор уступiў у дзеянне, паўстае такi малюнак жудаснага забойства.

... Лiдзiя Сялiцкая ахвотна выпiла пададзеную ёй чарку i гэта, як заўсёды ў падобных выпадках, надало ёй асаблiвай весялосцi. Як гаварылi шматлiкiя сведкi, жанчына пасля добрай порцыi спiртнога пачынала спяваць песнi, скакаць, паступова, без усякiх там прапаноў цi просьбаў прысутных мужыкоў, скiдваць з сябе адзенне, застаючыся ў чым мацi нарадзiла. На гэты раз яна выбрала нейкi экзатычны танец. Мiхаiл адзначыў: прыгожае цела ў яе. Гэта прывяло ў шаленства яго сужыцельку, i яна ў адно iмгненне некалькi разоў ударыла жанчыну, якая па гадах была старэйшая за яе мацi. Калi тая ўпала, схапiла яе за валасы i пацягнула ў куток памiж шафай i канапай. I там пусцiла ў ход вялiкi нож, якiм разразалi кавун. Бiла iм па назе жанчыны, а кулакамi — па грудзях.

Смерць Сялiцкай, як выявiць потым судова-медыцынская экспертыза, з’явiлася вынiкам моцнай стратай крывi з-за пашкоджання артэрыi i вены левай галёнкi. У жанчыны было пераламана рабро, гузакi на целе. Такога зверства не мог стрываць Iван Кукарэка, у крывi якога быў выяўлены пасля этылавы алкаголь у канцэнтрацыi 3,7 працэнта (цяжкая ступень ап’янення). Ён сказаў, што зробiць заяву ў мiлiцыю.

У адказ на гэта забойца моўчкi падала нож Ханеку. Той, не раздумваючы, размахнуўся i ўдарыў iм гаспадара вагончыка ў правую частку грудзей, нож пакiнуў там. Потым схапiў другi нож, большы па памерах, i, два разы садануўшы iм у левы бок грудзей, выйшаў на двор. Потым, дома ўжо, калi "салодкая парачка" сядзела за бутэлькай гарэлкi, Марыя расказала Мiхаiлу, што яна ручнiком выцерла частку лужыны крывi на падлозе, выцiснула яе на штаны i чаравiкi Кукарэкi, вышмаргнула нож з яго грудзей, нанесла iм яшчэ два ўдары ў жывот Iвана Пiлiпавiча, уклала яго ў руку Сялiцкай, анучай знiшчыла адбiткi пальцаў на нажы, на выключальнiках, iншых прадметах i пайшла з вагончыка.

На той крывавай бяседзе за сталом у сябе дома Ханека i Дзяругiна думалi, што зроблена ўсё, каб праваахоўнiкi пайшлi па iлжывым следзе забойства. А калi будзе iнакш, i падазрэнне ўпадзе на iх i не ўдасца выкруцiцца, дык тады трэба гаварыць, што гаспадара вагончыка забiў ён, Ханека, за дзеяннi i пагрозы Кукарэкi. Маўляў, Iван Пiлiпавiч у прыступе шаленства пазбавiў жыцця Лiдзiю Сялiцую за яе непрыстойныя паводзiны. I прыгразiў iм у п’яным ачмурэннi, што, калi яны аб гэтым "настукаюць" у мiлiцыю, дык ён зробiць з iх абодвух саўдзельнiкаў злачынства. Вось тады Ханека i "ўзарваўся", не стрымаў нервы. Аб тым жа, што Сялiцкую забiла Дзяругiна — нi слова. Уся вiна, такiм чынам, не лiчачы Кукарэкi, якi ўжо нiчога нiкому не можа сказаць, ляжа на Ханеку. Iншага выйсця няма. Яму — не прывыкаць да турмы, i ён будзе ведаць, што аб iм будзе думаць яна, Дзяругiна, будзе рабiць яму перадачы ў турму.

Аднак Марыя цi то прагаварылася, цi то заблыталася, але не змагла завесцi следчых на той iлжывы след i прызналася ў забойстве Сялiцкай пад цяжарам неабвержных фактаў. Прычым, "прыпаяла" сюды i Ханеку. Ён, маўляў, ударыў кулаком Сялiцкую, а потым яшчэ i ўтрымлiваў яе, калi яна, Дзяругiна, распраўлялася з апошняй. Такой брахнi, такога паклёпу Мiхаiл не чакаў ад яе, таму i зрабiў чыстасардэчнае прызнанне, у адказ на што Марыя патрабавала ад суда, каб у дачыненнi да яго была зроблена псiхалагiчная экспертыза. Бо ў яго, здаецца, "дах паехаў".

Дарэчы, калегiя абласнога суда па крымiнальных справах не вельмi паверыла Ханеку наконт апошняга моманту, бо, паўтараем, яго паказаннi часта мянялiся. Таму i вынесла прысуд: з улiкам неадбытага раней пакарання — 25 гадоў калонii ўзмоцненага рэжыму, а Дзяругiнай — 18 гадоў пазбаўлення волi ў калонii агульнага рэжыму з прымусовым лячэннем абодвух ад алкагалiзму. Па iхнiх касацыйных скаргах Вярхоўны суд рэспублiкi знiзiў гэтыя тэрмiны пакарання "салодкай парачцы" на паўгода.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожным разам, калi Раiса Кукарэка (усе прозвiшчы ў гэтым артыкуле змененыя па этычных меркаваннях) ад’язджала ў госцi да сваёй дачкi ў Маскву, яна пра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика