21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калі доўга iсцi...

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі доўга iсцi...

Чаго толькi не здаралася падчас маёй вучобы i працы ў школе (10+36=46 гадоў)!

Урок нямецкай, напрыклад. Вучнi чытаюць, перакладаюць у сшыткi тэкст.

— Дзецi, — разгублена прамаўляе настаўнiца, — я згубiла дзесь акуляры...

Клас, як i варта было чакаць, дружна кiнуўся на дапамогу: вучнi глядзелi пад парты, перабiралi свае кнiжкi i сшыткi, многiя абмацвалi кiшэнi, зазiралi ў сумкi — няма, як у ваду правалiлiся. Што тут будзеш рабiць?.. Нiчога. Дзятва зноў вярнулася да працы. Але не надоўга:

— Ой, дзецi, — яшчэ раз, ужо здзiўлена, усклiкнула "немка", — акуляры ў мяне на носе.

...Тое, што менавiта там яна iх "згубiла", мусiць, не дзiва? Дзiва, што iх не ўбачыў клас, у якiм было тады каля 30 (!) вучняў...

Яшчэ адзiн эпiзод. Ідзе ўрок бiялогii. Настаўнiца тлумачыць чарговую тэму. Лёша Зданоўскi сядзiць у мяне ззаду i нешта бубнiць. Гэта раздражняе. Прычым не толькi мяне, бiялагiню ж таксама.

— Зданоўскi, што ты там робiш? — пытаецца яна.

— Лiчу, колькi разоў за ўрок вы скажаце слова "вось".

— Я што — злоўжываю?

— Угу.

— I колькi ж ты налiчыў?

— Пакуль — 39.

— Цiкава, — зазначыла настаўнiца i стала тлумачыць тэму далей. Але цяпер слова да слова нiяк не чаплялася... Не хапала, вiдаць, чарговага "вось"...

А настаўнiцай рускай мовы i лiтаратуры працавала ў нас Мая Iванаўна, выхаванка дзiцячага дома. Прадмет свой яна ведала, можна сказаць, бездакорна, дысцыплiну трымала жалезную: усе 45 хвiлiн вучнi ёй глядзелi ў рот i ўсё, што трэба маглi паўтарыць.

У тым лiку i... пiсьмова.

Быў такi прыём у настаўнiцы: убачыўшы ў слове грубую арфаграфiчную памылку, яна абуралася i, зразумела ж, папраўляла яе. А потым, каб вучань назаўсёды ўжо запомнiў, загадвала, каб правiльным словам ён "спiсаў" цэлую старонку, альбо нават сшытак.

Гэта, вiдаць, спрацоўвала, дапамагала, але не заўсёды.

Прынамсi, адзiн з вучняў неяк праз "о" напiсаў слова "шел". Мая Iванаўна пакiнула яго пасля ўрокаў, дала ў рукi крэйду i сказала, каб ён пiсаў гэта слова на дошцы. Хлопец пачаў. Настаўнiца па нейкай прычыне выйшла i, вiдаць, надоўга. Таму, што вучань пiсаў спачатку "шел", шел", "шел", "шел"... А ў канцы, у самым нiзе вялiкай школьнай дошкi, паведамiў: "Майя Ивановна, я пошол домой!"

Вось i ўся арфаграфiя.

Алена Саўко,

в. Рэпля, Ваўкавыскi раён

Два боты — пара!

Вёска, у якой жывуць героi гэтай гiсторыi, невялiкая — дамоў пад 50. Заселены яны ў асноўным старымi, маладзейшыя цi не ўсе ў гарады пацягнулася — там ёсць, дзе працаваць, ёсць, куды пайсцi. Тут — толькi крама ды маленькая цэркаўка. Тэлефоны, праўда, усюды. Заходжу неяк у краму — званок.

— Боты? Ёсць! Дзве пары, — павiтаўшыся, некаму крычыць прадавачка. — Табе? 40-ы памер? Пакiну... Адну. А магла б i дзве прадаць... Замуж табе, баба, трэба. Што значыць "мужыкоў няма"?! Заўтра ж знайду.

Толькi паклала трубку, яшчэ адзiн мужчына ў краму заходзiць, удавец.

— Во, на лаўца i звер бяжыць, — замест прывiтання кажа яму прадавачка.

— Дзе гэта ты звера бачыш? — азiраецца той.

— Ды гэта я так, Iване, да слова... Што ты хацеў?

— Ды гумовiкi б мне — 41 памеру, — паказваючы свае адразанiкi, кажа мужчына.

— Ёсць, апошняя пара, з вiтрыны... Мераць будзеш, Iван? Не? Тады я адразу ў каробку кладу.

Пакупнiк пры мне разлiчыўся, забраў абнову, сышоў. Назаўтра (гэта мне потым крамшчыца ўжо распавядала) назад да яе прыходзiць, пытаецца:

— I што гэта ты прадала мне? Адзiн бот 41-га памеру, другi — 40-га.

— Не можа быць!.. А божухна, гэта ж я пераблытала, — зашумела жанчына. — Стой: буду ўспамiнаць. Значыць, учора дзве пары ў мяне заставалiся. Адну ты браў, другую — Марыля. Значыць, i ў яе боты розныя?.. Дык ты, Iване, можа, не чакай пакуль i яна прынясе? Табе ж па дарозе якраз, зайдзiся.

— Можна, — згадзiўся Iван. — Толькi я Марылi скажу, што гэта ты вiнаватая.

— Ды што хочаш кажы!

Хвiлiн праз колькi Iван ужо быў у Марылi. Пачаў размову пра боты, а сам мiж тым уважлiва глядзеў па баках — чысцiня ўсюды, парадак, жанчына прыгожая. Запрасiла да стала, пачастунак паставiла. Слова за слова, — разгаварылiся, цямнець пачало. Пахвалiў Iван гаспадыню, адыходзячы, нават руку пацалаваў.

А назаўтра зноў да яе з’яўляецца, бо тыя боты ў каробках яны пераклалi — 40-ы памер да 40-га, 41-ы да 41-га, але Iван пры гэтым сабе меншыя ўзяў, памылiўся — трэба было памяняць.

Зноў пасядзелi — работы пiльнай не было, людзi — абое — свабодныя. I зноў Iвану дамоў не хацелася. Таму, з дазволу гаспадынi, ён узяў i застаўся.

Харошая атрымалася пара — боты звялi. З лёгкай рукi той крамшчыцы.

Мiкалай Багданаў,

в. Новы Пагост, Мiёрскi раён

Ва ўсёй красе

Тым летам Пятро збiраўся на поўдзень, у санаторый. Па-першае, вельмi стамiўшыся быў, не здаровы, а па-другое — яму на пенсiю хутка, тады ўжо дакладна нiкуды не з’ездзiш, не будзе за што.

Збiрацца пачаў ён загадзя: купiў новыя акуляры, капялюш, а галоўнае — прыгожыя светлыя чаравiкi i шыкоўны касцюм. Прынёс iх дамоў, апрануўся, паглядзеў у люстэрка i... толькi расстроiўся: не тое ўсё — не той твар, не тая фiгура, а ўжо ж жывот... "Трэба з iм нешта зрабiць", — падумаў Пятро i сеў на дыету.

Цяжка прыйшлося... Але ж праз тыдзень-другi i без вагаў зразумеў, што стараўся не марна — падабралася бруха, пахудзеў, палягчэў.

Задаволены сабой ён злажыў чамадан i ў чаканнi прыгод паехаў на поўдзень.

Засялiўся, значыцца, у той санаторый, агледзеўся крыху, у сталоўку схадзiў. А вечарам у клубе — аб’яву прачытаў — вечар знаёмстваў будзе. Дастаў ён з чамадана свае новыя чаравiкi i той шыкоўны касцюм, пацягнуў па iм прасiкам, апрануўся — бяда: штаны зашырокiя. I дзяжкi няма. Падтрымлiваючы iх рукамi, выйшаў на балкон. А папярэднiя жыльцы рыбу, вiдаць, лавiлi, на сонцы сушылi — там лёска нацягнута. Адрэзаў ён яе, злажыў у некалi столак, замест папругi зацягнуў, завязаў — гатова, можна iсцi ў клуб.

Прыйшоў, а там жанчын, маладзiц — аж вочы разбеглiся: адна другой прыгажэйшая — у светлых сукенках усе, у басаножачках, з завiўкамi, а ўжо размаляваныя. Толькi падумаў, каторую ж гэта выбраць, — музыка зайграла, i адна... ужо стаiць ля яго, галоўку схiлiла, маўляў, можна вас?

"Танцаваць запрашае. Сама, — здзiвiўся Пятро. — I маладая ж, стромкая, вусны, як клубнiцы спелыя... Не тое, што жонка — вечна ў градах, вечна ў фартуху, вечна ў дзецях i ўнуках. З ёй хiба патанцуеш, а тут... Ён жа ўмее..."

Пятро (галоўнае галантна так) згодна кiўнуў маладзiцы, ступiў два крокi наперад i...

Мусiць ад гонару таго "дзяжка" пстрык i... развязалася, порткi шусь... i на зямлi. Людзi ў смех...

Вось так — ва ўсёй красе — паказаў сябе Пётра на поўднi.

Болей на танцы ён не хадзiў — спаў, глядзеў тэлевiзар i не мог дачакацца, хутчэй бы скончылiся ўсе працэдуры, хутчэй бы дамоў — да любiмай жонкi, да родных унукаў!

Т. Дуброўская,

г. Мар’iна Горка.

Выпадковы эксперымент

Гэта было сёлета перад Калядамi. Забегся я ў хлебную краму, каб купiць што-кольвек на выхадныя. Выбраў, рушыў да касы, загадзя грошы рыхтую. А там цi то якогасьцi мiнака ля партманета майго пранесла, цi то вентыляцыя неяк спрацавала — дзесяцiрублёвачку з рук маiх, быццам ветрам здзьмула, уверх падняло i прыгожа так, матыльком, апусцiла пад стэлаж з нейкiмi напоямi.

Апрануты я быў няўклюдна, ды i гады не тыя, каб з-пад бутэлек нешта падымаць. Ат, думаю, гэта ж не савецкiя дзесяць рублёў, невялiкая страта — махнуў рукой, падаўся да касы, разлiчыўся.

Праз некалькi дзён, пасля святаў ужо, зноў у тую краму прыходжу. Хлеба ўзяў i ўспомнiў пра сваю "прапажу": цiкава ж, цi падняў яе хто?..

I як жа быў здзiўлены: мая дзесяцiрублёвачка ляжала на тым самым месцы.

— Няўжо ў вас уборкi не было? — папытаўся ў адмiнiстратаркi.

— Ды вы што?! Вядома ж, была! — абурылася жанчына, але на ўсякi выпадак дадала. — А чаму вы пытаецеся?

Я цiхенька распавёў ёй гiсторыю сваёй купюры i падвёў да стэлажа.

— Прабачце, не заўважылi, — павiнiлася адмiнiстратарка.

А яшчэ — яна падзякавала i вынiкi майго эксперыменту абяцала давесцi да ўсiх супрацоўнiкаў крамы.

Мне ж падалося, што i iншым iх ведаць нялiшне.

Уладзiмiр Содаль,

г. Мiнск

Слова — лечыць!

Не так даўно давялося мне ў бальнiцы паляжаць. А там, не вам казаць, чаго толькi нi наслухаешся...

Ну, пра тое, як два дактары каля беспрытомнага аднаго стаялi i адзiн у аднаго пытаўся, будзем лячыць, цi няхай жыве, вы ведаеце?

А вось гэта — новы анекдот — можна сказаць, пры мне прыдумаўся.

Аднойчы, значыць, да нас у палату каталку ўкацiлi — хворага прывезлi, паклалi на ложак. Следам дакторка прыйшла, стала пытаць, што ж гэта з iм зрабiлася?

— Ай, — стогне дзед, — не ведаю, з чаго... Сярэдзiна дужа балiць, паяснiца ... I ногi не трымаюць. Ну зусiм.

Дакторка агледзела яго, малаточкам нейкiм абстукала i сышла. Хворы далей ляжыць.

А жыццё ж вiруе: некаму з палаты ўколы ўшпiлiлi, некаму таблеткi прынеслi, некага на аналiзы клiчуць. На дзеда, на ляжачага — нiякай увагi. Не вытрымаў ён. Пытае:

— Хлопцы, а чаму гэта вам нешта робяць, а мне дык не?

— А-а, — падмiргнуў самы гаваркi, — мы ж, Фядотавiч, людзi, можна сказаць, маладыя яшчэ, працаздольныя, а ты — пенсiянер.

— А якая ж рознiца? — не зразумеў стары.

— Як гэта "якая", дзед?! Ты што — газет не чытаеш, тэлевiзар не глядзiш? Крызiс жа! Райсабесу план давялi — па эканомii сродкаў... Ён дактарам цяпер прэмiю дае, калi са старых хто памрэ. Усё ж эканомiя — пенсiю плацiць не трэба.

Пачуў гэта Фядотавiч i прыцiх — нiчога больш не пытае, нiкога не клiча...

Ноччу, мы чулi, варочаўся ён, мармытаў нешта, цяжка ўздыхаў. А ранiцай на абходзе доктару адразу сказаў:

— Выпiсвай мяне адсюль. Сёння ж. Нагi маёй тут болей не будзе!

Выпiсалi.

Вы, можа, не паверыце, але з палаты ён сваiм ходам пайшоў. Не балела, падобна, сярэдзiна? Словы — найлепшыя лекi!

Валерый Гаўрыш,

в. Навасёлкi, Пастаўскi раён.

Рубрыку вядзе Валянцiна Доўнар.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаго толькi не здаралася падчас маёй вучобы i працы ў школе (10+36=46 гадоў)! Урок нямецкай, напрыклад. Вучнi чытаюць, перакладаюць у сшыткi тэкст.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика