Беспрацоўных больш. Лакаўты не прадбачацца?
Беспрацоўных больш. Лакаўты не прадбачацца?
З пачатку года колькасць грамадзян Беларусi, якiя знаходзяцца на ўлiку ў службах занятасцi насельнiцтва, павялiчылася на 3,3 тысячы чалавек, а агульны па краiне ўзровень беспрацоўя ўзрос з 0,8 да 0,9 працэнта — пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведамiў начальнiк галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Мiкалай Коханаў. Калi ў пачатку студзеня на ўлiку ў службах занятасцi знаходзiлася 37,3 тыс., то ў пачатку лютага — 40,6 тыс. грамадзян краiны. Адначасова за першы месяц года зменшылася (з 50,7 да 48,9 тысячы) агульная па краiне колькасць вакансiй. Пры гэтым менавiта апошняя акалiчнасць сталася адной з галоўных прычын апошнiх змяненняў на рынку працы. У прыватнасцi, адметна: нягледзячы на цяперашнi рост беспрацоўя, у леташнiм студзенi па дапамогу ў працаўладкаваннi звярнулася амаль на 4 тысячы чалавек больш, чым у студзенi сёлета. Дарэчы, зазначыў Мiкалай Коханаў, заканадаўства вызначае, што наймальнiкi павiнны падаваць звесткi пра магчымыя скарачэннi не пазней чым за два месяцы. На сёння такiх звестак у службах занятасцi не атрымлiвалi — па сутнасцi гэта сведчыць пра тое, што ў краiне прынамсi да сакавiка не плануюцца масавых звальненняў. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года колькасць грамадзян Беларусi, якiя знаходзяцца на ўлiку ў службах занятасцi насельнiцтва, павялiчылася на 3,3 тысячы чалавек, а агульны
|
|