21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аж з сямнаццатага года, шчасце ў доме цi бяда, ты прыходзiла к народу, беларуская ЗВЯЗДА...

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аж з сямнаццатага года, шчасце ў доме цi бяда, ты прыходзiла к народу, беларуская ЗВЯЗДА...

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 20, 21 лютага.)

Не доўга, на вялікі жаль, пажылi ў Полацку, няшмат што ўбачылi, бо... Як заўсёды, спяшалiся — у Наваполацк, у Глыбокае. Там дзень падпiсчыка "Звязды" ўжо аднойчы праводзiўся. Даўно. Але цеплыня той сустрэчы сагравала, вабiла i цяпер. Яшчэ i таму, што менавiта ў гэтым гарадку жыў (i спадзяёмся жыве) Станiслаў Адамавiч Лось, якi некалi дасылаў у рэдакцыю цудоўныя байкi, прыпеўкi, вершы. У тым лiку i дарагiя нам:

"Аж з сямнаццатага года,

Шчасце ў доме цi бяда,

Ты прыходзiла к народу,

Беларуская "Звязда"...

Народ — у вестыбюлi, у актавай зале iнтэрната лiцэя прафтэхадукацыi — нас ужо чакаў. Групкамi сядзелi (ну магчыма ж?) будучыя нашы падпiсчыкi — навучэнцы лiцэя, групамi сённяшнiя — у асобах асобных выкладчыкаў i само сабою — заўсёдныя.

— Не помню, колькi гадоў выпiсваю "Чырвоную Змену", "Звязду". Усё жыццё, мабыць, — гаварыла Алена Еўдакiмаўна Казлова. — Люблю "Абзац", "Простыя рэчы", апавяданнi, крыжаванкi, "Прамую лiнiю", "Крымiнал"... Карацей — усё, што пiша газета.

У Алены Еўдакiмаўны ёсць, як высветлiлася, i яшчэ адна падстава для вялiкай любовi. Гэта — звяздоўскiя прызы.

— Спачатку я выйграла шпалеры i паклеiла iмi хату, — распавядала яна, — потым мне пашчасцiла на прыгожыя вышываныя сурвэтачкi, потым на падпiску...

Не дзiва, што чакала сям’я i большага прыза.

— У той вечар мой дзевер памёр. Жыў у суседняй вёсцы. Так шкода было — не ведала куды дзецца i што рабiць... Успомнiла, што паштальёнка газету прынесла. Дай, думаю, пагляджу. Чытаю: тэлевiзар выйграла Алена Еўдакiмаўна Казлова... Я?! I веру, i не веру!

Блiзка, як высвятляецца, ад гора да радасцi.

У жыццi гэтай нашай падпiсчыцы за 70 гадоў было ўсяго: выгадавала траiх дзяцей, прыждала 4 унукаў, працавала настаўнiцай у школе, пынiла гаспадарку, у якой i сёння кароўка, конь, свiннi, куры... А яшчэ, як высветлiлася, яна... пiсала вершы, прыпеўкi. Прачытала потым сам-насам: тыя, што па-беларуску — пра цэны, пра п’янства — хоць сёння друкуй. "Чаму ж не дасылалi?!" — "Саромелася".

З вершаў пачалося (цяпер ужо сапраўднае, а не завочнае) знаёмства i з другой нашай адданай падпiсчыцай з недалёкай ад Глыбокага вёскi Абруб. Адзiнае — Алена Пажога хоць i саромелася, але творы свае дасылала, не раз друкавалася. Яна таксама настаўнiца i таксама мацi-гераiня (па сённяшнiм часе): выхоўвае траiх дзяцей i (час ад часу) пястушку ўнучку. Са "Звяздою" ў Алены Станiславаўны свае рахункi, бо, як прызналася, вельмi падтрымала яе некалi кнiжка з "Простаю мовай", не раз выручалi "Хатняя энцыклапедыя", "Крынiчка" i многае iншае.

Прыемна чуць камплiменты. А яшчэ як ад прыгожых людзей...

— Я прывыкла чытаць, я выпiсвала многiя выданнi i магу iх параўноўваць, — гаварыла Лiдзiя Усцiнаўна Пятроўская, якую ведалi тут усе, бо працуе выкладчыцай. — Скажу так: "Звязда" — гэта наша газета, нашага народа. Яна блiзкая, даступная, непалiтызаваная, яна — душэўная, духоўная. Яна ўзбагачае людзей, клапоцiцца пра тое, каб яны былi здаровымi. Яна дапамагае, даючы парады i кансультацыi. Яна весялiць. Не ведаю, як хто, а я толькi ўбачу "...Народ на провадзе!", — настрой ужо добры... Я ўсiм раю "Звязду". I сама выпiсваю — пастаянна: не атрымлiваецца на квартал, — тады хоць на месяц. А каб наогул без яе... Не ўяўляю.

У раёне, як патлумачыла намеснiк начальнiка раённага вузла паштовай сувязi Соф’я Рыгораўна Хрол, у "Звязды" 62 ведамасныя падпiсчыкi, 380 iндывiдуальных.

— Нядрэнныя як быццам лiчбы? Але ж нават гэта сустрэча, — адзначыла яна, — паказвае, што газета заслугоўвае большага.

Цi будзе мець?

У лiцэi, як паспелi заўважыць, працуе калектыў аднадумцаў-выкладчыкаў, вучыцца вельмi прыгожая (i не толькi знешне) моладзь. Прынамсi — нас уважлiва слухалi, ахвотна думалi над пытаннямi вiктарыны, лёгка ўзрывалiся смехам. А наогул навучэнцы (па словах дырэктара лiцэя Алега Вiктаравiча Морхата) самi па-еўрапейску адрамантавалi сваю актавую залу i сталоўку, сваiмi рукамi вырошчваюць прадукцыю для сваёй жа кухнi, цiкава жывуць — удзельнiчаюць у спартыўных спаборнiцтвах, спяваюць, танцуюць, чытаюць — рыхтуюцца да самастойнага жыцця. У якiм, спадзяёмся, будзе месца газеце. I роднай мове — таксама!

...Чаму падчас чарговай "кругасветкi" стамляюцца нашы вадзiцелi, — можна не пiсаць: далёкiя пераезды, ямы i калдобiны, незнаёмыя гарады, "чайнiкi" сярод спадарожных цi сустрэчных кiроўцаў... Праца. У iх. Мы ж, як быццам, проста едзем, нават адпачываем, можна сказаць (ад сустрэчы да сустрэчы). I стамляемся ўсё роўна.

Але гэта не найгоршае, што даймае потым, пасля прыезду... Ва ўсiх кiраўнiкоў вузлоў паштовай сувязi мы пыталiся, што трэба зрабiць, як (каб жыла наша мова) павялiчыць тыраж беларускай "Звязды"? Многа пачулi. І слушнага... Шмат што, напэўна, зробiм...

А яшчэ мы, зразумела ж, распытвалi пра падпiсчыкаў. I ведаем цяпер, што сярод iх, iндывiдуальных, ёсць настаўнiкi, дактары, леснiкi, прадпрымальнiкi, пенсiянеры... I, як нi балюча гэта ўсведамляць, няма... начальства — чыноўнiкаў, кiраўнiкоў прадпрыемстваў i арганiзацый.

Што мiжволi нагадала стары анекдот: мужык адзiн у радзiльнi спытаўся, як яго жонка? Медсястра давай яму спачуваць: памерла, маўляў. А потым у нейкi талмуд паглядзела, кажа: "Ой, не, прабачце, гэта не ваша, гэта — iншая... Памерла... А ваша вам трайнят нарадзiла!" На што мужык катэгарычна заявiў: "Не трэба ля-ля! Памерла — значыць, памерла"...

Прызнаць, што праблемы з мовай няма, многiм, вiдаць, лягчэй. Бо калi чуць, калi ведаць, што яна жывая (пакуль. І яшчэ...), трэба... Ну як з тымi трайнятамi — нешта рабiць. А не хочацца.

Цi мы памыляемся?

Валянцiна ДОЎНАР. Фота Уладзiмiра ЗДАНОВIЧА.

Смалявiчы — Жодзiна — Барысаў — Крупкi — Вiцебск — Шумiлiна — Полацк — Наваполацк — Глыбокае — Докшыцы — Мiнск.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не доўга, на вялікі жаль, пажылi ў Полацку, няшмат што ўбачылi, бо... Як заўсёды, спяшалiся — у Наваполацк, у Глыбокае. Там дзень падпiсчыка "Звя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика