21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Няма свята, калі пост?

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Няма свята, калі пост?

Сёлета дзень 8 сакавiка прыпадае на першы тыдзень строгага посту ў праваслаўных, працягваюць пост таксама i католiкi. У вернiкаў свой погляд на гэтае свята i свае меркаваннi наконт таго, цi варта яго адзначаць увогуле?

Матушка Гаўрыiла (Глухава), настаяцельнiца Гродзенскага Свята-Ражджэственска-Багародзiчнага стаўрапiгiяльнага жаночага манастыра, "Жанчына года":

— Свята такога няма для Царквы i для тых, хто iмкнецца жыць па запаветах Божых. Калiсьцi Клара Цэткiн вырашыла зрабiць усiх жанчын вольнымi, эмансiпiраванымi, падобнымi на сябе. Але яе iдэi не надта прыжылiся: калi мы паглядзiм, дзе адзначаецца дзень 8 сакавiка як свята, то зразумеем, што хiба што ў Расii i былых рэспублiках. Але яно для нас ненатуральнае, а штучна прынесенае. Жанчына па сваiм наканаваннi павiнна быць ахоўнiцай ачагу, павiнна быць мацi, даючы працяг роду. Менавiта яна стварае малую царкву ў хаце, яна павiнна акармляць як птушка крылам сваiх блiзкiх. Малiтва мацi, мы ведаем, дзiця са дна мора дастаць можа. А ў гэтыя днi (сёлета — першы тыдзень самага строгага посту) малiтвы жанчын асаблiва значныя. Жанчыны моляцца за сваiх дзяцей, мужоў. І калi мы паглядзiм, ад чаго сёння пакутуюць людзi, то зразумеем, што частка праблем iдзе менавiта ад надта вялiкай свабоды жанчын, якiя духоўна непадрыхтаваныя да сваёй высокай ролi. Паводле Евангелля: ды баiцца жонка мужа. Гэта не значыць, што роля жанчыны ў сям’i меншая, а наадварот: толькi дзякуючы розуму жанчын, iх цярплiвасцi i прыроднай здольнасцi да гармонii ў сям’i будзе панаваць каханне, любоў, будзе шанавацца прыгажосць. Гэта роля — быць сапраўднай мiраносiцай. Эмансiпiраваныя жанчыны пазбаўляюць сябе магчымасцi стаць Мiраносiцамi — носьбiтамi прыгажосцi i гармонii. Гэта тыя якасцi, якiя ўласцiвыя жанчыне, i якiх няма ў мужчын. Мы, жанчыны, павiнны не толькi ганарыцца сваёй асаблiвасцю, але ўмець яе высока несцi. Цудоўна, што ў Беларусi ёсць такое свята, як Дзень Мацi, якое адзначаецца разам з Пакровам Прасвятой Багародзiцы. У вернiкаў насамрэч ёсць i Жаночы дзень. I не толькi дзень, а цэлы тыдзень жанчын адзначаецца ў царкоўнай традыцыi. Гэта трэцi тыдзень пасля Вялiкадня, адзiн з тых тыдняў, калi пануе асаблiвая радасць ад сцвярджэння жыцця. Ён усталяваны ў памяць пра Жанчын-Мiраносiц, якiя мелi сем’i, мелi дзяцей, але пайшлi за Хрыстом, адчуўшы i зразумеўшы сэнс яго словаў. Што тады значыць 8 сакавiка? Звычайна ў гэты дзень ужо iдзе Вялiкi пост. А якое можа быць свята, якая радасць, калi строгi пост?

Ларыса ЦIМОШЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета дзень 8 сакавiка прыпадае на першы тыдзень строгага посту ў праваслаўных, працягваюць пост таксама i католiкi. У вернiкаў свой погляд на гэтае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика