Дзяржузнагарод Беларусі ўдастоены звыш 50 прадстаўнiкоў прамысловасцi, транспарту, будаўнiчай сферы
Дзяржузнагарод Беларусі ўдастоены звыш 50 прадстаўнiкоў прамысловасцi, транспарту, будаўнiчай сферы i спорту
Дзяржаўных узнагарод за шматгадовую плённую працу, высокае прафесiйнае майстэрства, дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў, заслугi ў развiццi прамысловасцi, транспарту, будаўнiчай галiны, фiзкультуры i спорту ўдастоены звыш 50 прадстаўнiкоў гэтых галiн. Ордэнамi i медалямi яны ўзнагароджваюцца ў адпаведнасцi з указам № 139 Прэзiдэнта Беларусi. У прыватнасцi, ордэнам Айчыны ІII ступенi ўзнагароджаны дырэктар ЗАТ "Атлант" Баранавiцкага станкабудаўнiчага завода Уладзiмiр Рэшатко, ордэнам Пашаны — зборшчык-кляпальшчык РУП "Мiнскi авiярамонтны завод" Аляксандр Дземiдовiч, першы намеснiк генеральнага дырэктара Мiнскага дзяржаўнага вытворчага ўнiтарнага прадпрыемства "Белкамунмаш" Вiктар Склеянкоў. Ганаровае званне "Заслужаны металург Рэспублiкi Беларусь" прысвоена генеральнаму дырэктару вытворчага аб’яднання "Беларускi металургiчны завод" — генеральнаму дырэктару РУП "Беларускi металургiчны завод" Мiкалаю Андрыянаву, а таксама намеснiку генеральнага дырэктара па тэхнiчным развiццi — галоўнаму iнжынеру вытворчага аб’яднання "Беларускi металургiчны завод" — тэхнiчнаму дырэктару — галоўнаму iнжынеру РУП "Беларускi металургiчны завод" Вiктару Матачкiну. Ганаровае званне "Заслужаны работнiк транспарту Рэспублiкi Беларусь" прысвоена начальнiку ўпраўлення дзяржаўнай iнспекцыi па бяспецы палётаў i авiяцыйнай бяспецы дэпартамента па авiяцыi Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Уладзiмiру Нагулевiчу. У адпаведнасцi з распараджэннем Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб’яўлена намеснiку начальнiка ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый МНС, падпалкоўнiку ўнутранай службы Анатолю Балябiну, начальнiку цэнтра аператыўнага ўпраўлення пры ўстанове "Мiнскае гарадское ўпраўленне Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь", падпалкоўнiку ўнутранай службы Сяргею Цвiрко, дырэктару — галоўнаму рэдактару ААТ "Народная газета" Уладзiмiру Андрыевiчу, прарэктару па вучэбнай рабоце Мiнскага дзяржаўнага лiнгвiстычнага ўнiверсiтэта Пелагеi Бабiнскай, дэкану факультэта iспанскай мовы гэтай ВНУ Мiхаiлу Лыцiну, трактарысту-машынiсту сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Гвардзейскi" Мiёрскага раёна Дзмiтрыю Лакотку, старшаму камбайнеру сельгаскааператыва "Аляксеевiчы-Агра" Драгiчынскага раёна Сяргею Федзюковiчу. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Віншуем калегу!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўных узнагарод за шматгадовую плённую працу, высокае прафесiйнае майстэрства, дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў, заслугi ў развiццi прамыс
|
|