21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Попыт на зліткi падае

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Попыт на зліткi падае

Па вынiках трох месяцаў гэтага года нельга сказаць, што беларусы, як гэта было, напрыклад, летась, актыўна iнвестуюць свае сродкi ў куплю залатых мерных злiткаў: штомесяц попыт на iх хоць i нязначна, але знiжаецца. Паводле апошнiх звестак Нацыянальнага банка, за першы квартал банкамi было рэалiзавана больш за 21 500 штук злiткаў з "жоўтага" металу агульнай вагой каля 570 кiлаграмаў. І хаця насельнiцтва набыло сёлета, як вядома, ужо больш за паўтоны злiткаў з гэтага высакароднага металу, вiдавочна, мiнулагоднiх рэкордаў, калi за месяц рэалiзоўвалася больш за 250 кiло, пакуль не б’е.

У сакавiку аб’ём купленых у банках залатых мерных злiткаў склаў каля 169 кiлаграмаў. Для параўнання заўважым, што ў студзенi ён даходзiў прыблiзна да 216 кiло, а ў лютым — ужо толькi прыкладна да 183. Магчыма, акрамя зразумелай эканомii i асцярожнасцi пры распараджэннi сваiмi сродкамi ў нестабiльны час, на знiжэнне попыту паўплывала i тое, што ўкладанне грошай у золата перастала прыносiць iмгненную аддачу, як было калiсьцi. Летась, да прыкладу, кiлаграмовыя "брусы" здольныя былi ў пэўны час прынесцi сваiм гаспадарам iстотныя дывiдэнды, калi "цэннiкi" на каштоўны метал упершыню на сусветных рынках мiнулай вясной перавысiлi мяжу ў тысячу долараў за тройскую ўнцыю. Зараз на кавалачках гэтага металу зарабiць не выпадае. Наадварот, атрымалася так, што ўладальнiкi злiткаў набывалi iх, напрыклад, напрыканцы мiнулага года па больш высокай цане, чым зараз банкi выкупляюць.

Што ж датычыцца найбольш запатрабаваных у насельнiцтва злiткаў, то гэта па-ранейшаму 10-грамовыя, якiх за тры месяцы рэалiзавана 5 815 штук. Следам з невялiкай рознiцай iдуць 5-грамовыя (4 322 штукi) i 20-грамовыя (4267) злiткi. Згадаем i тое, што сёлета ў першым квартале было куплена 68 залатых злiткаў вагой па паўкiло (за сакавiк — 15), пры тым што кошт аднаго такога злiтка складае 15 598 долараў ЗША. Акрамя таго, знайшлiся пакупнiкi i на кiлаграмовыя злiткi, якiх рэалiзавана 16 штук (чатыры за мiнулы месяц): цана аднаго — 31 187 долараў. Дарэчы, з моманту пачатку продажу насельнiцтву залатых мерных злiткаў (з 20 жнiўня 2001 года), банкамi рэалiзавана крыху больш за 5 тон 600 кiлаграмаў каштоўнага металу. А вось зваротны выкуп злiткаў за ўвесь час толькi крыху перавысiў 536 кiлаграмаў.

Няшмат адстае ад прададзеных сёлета аб’ёмаў залатых злiткаў i попыт на сярэбраныя мерныя злiткi: не хапiла ўсяго 75 кiлаграмаў, каб канстатаваць, што насельнiцтвам куплена за тры месяцы ўжо паўтоны гэтага металу. Як i ў сiтуацыi з золатам, ахвотней за ўсё купляюцца людзьмi 10-грамовыя злiткi, якiх было набыта 2704 штукi. Мiж iншым, па кiлаграмовых сярэбраных злiтках рэалiзацыя пакуль не зафiксаваная. Кропля ў моры — толькi каля 200 грамаў за мiнулы месяц куплена плацiнавых злiткаў, а за тры месяцы — 3 кiлаграмы 320 грамаў. За чатыры гады, што прайшлi з моманту пачатку рэалiзацыi плацiнавых злiткаў у рэспублiцы, аб’ём купленага металу нiяк не можа перасягнуць мяжу ў 50 кiло: за ўвесь час прададзена ўсяго 48 кiлаграмаў 975 грамаў.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вынiках трох месяцаў гэтага года нельга сказаць, што беларусы, як гэта было, напрыклад, летась, актыўна iнвестуюць свае сродкi ў куплю залатых мерн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика