МАКАРОНЫ БУДУЦЬ АЙЧЫННЫМІ
МАКАРОНЫ БУДУЦЬ АЙЧЫННЫМІ
Вытворчасць макаронных вырабаў упершыню наладжана ў Гомельскай вобласцi. Побач з абласным цэнтрам, у пасёлку Юбiлейны, адкрыта прадпрыемства, якое, на думку спецыялiстаў, дазволiць ускосна ўплываць на цэнасную палiтыку iмпарцёраў, якiя цяпер практычна дамiнуюць на рынку Беларусi. Акрамя таго, з’явiцца рэальная магчымасць паменшыць бюджэтныя выдаткi на закупку макаронаў для сацыяльных устаноў. Таксама пашырыцца iх выбар для насельнiцтва. Максiмальная магутнасць тэхналагiчнай лiнii — 500 кiлаграмаў макаронаў у гадзiну. На пачатку тут будзе вырабляцца да 300 тон прадукцыi ў месяц. Макаронныя вырабы выпускаюцца з цвёрдых гатункаў пшанiцы, пад гандлёвай маркай "СЕZАRIА" па iтальянскай тэхналогii на абсталяваннi вядучага сусветнага вытворца ў гэтым сегменце рынку машынабудавання — фiрмы Itаlраstа. На прадпрыемстве знайшлi працу 38 мясцовых жыхароў, якiя прайшлi навучанне пры садзейнiчаннi iтальянскiх спецыялiстаў. У планы гэтага года, распавядае дырэктар прадпрыемства Дзмiтрый Шыдлавец, уваходзiць павелiчэнне асартыменту, стварэнне працоўных месцаў, пашырэнне геаграфii паставак ў Рэспублiцы Беларусь, а таксама экспарт прадукцыi за межы нашай краiны. Па звестках статыстыкi, кожны жыхар нашай краiны ў год спажывае каля 9 кiлаграмаў макаронных вырабаў. Патрэбнасцi Гомельскай вобласцi можна ацанiць у 12 тысяч тон. Гэта адзначае, што макароны мясцовага вытворцы ў найблiжэйшай будучынi могуць заняць ледзь не трэцюю частку гэтага рынку. Iрына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вытворчасць макаронных вырабаў упершыню наладжана ў Гомельскай вобласцi. Побач з абласным цэнтрам, у пасёлку Юбiлейны, адкрыта прадпрыемства, якое, на
|
|