Прычэп — гэта вам не аўтобус
Прычэп — гэта вам не аўтобус
На працягу красавiка ў прадпрыемствах АПК пройдуць праверкi тэхнiкi бяспекi з удзелам прадстаўнiкоў Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы, дзяржаўнага санiтарнага нагляду, Дзяржэнерганагляду, Галоўтэхнагляду, ДАІ i Федэрацыi прафсаюзаў. Пры гэтым, як паведамiла прэс-сакратар Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Галiна Трафiменка, не выключаецца, што ў некаторых выпадках спецыяльныя мабiльныя групы будуць наведваць гаспадаркi без папярэдняга паведамлення. Рашэнне аб правядзеннi праверак звязана з пасяўной — не сакрэт, што менавiта ў гэты час узрастае рызыка няшчасных здарэнняў. У прыватнасцi, зазначыла Галiна Трафiменка, у папярэднiя гады часта адзначалiся выпадкi, калi да работ на складанай тэхнiцы дапускалiся трактарысты-машынiсты i прадстаўнiкi iншых прафесiй без спецыяльных iнструктажаў, не праводзiўся медыцынскi агляд вадзiцеляў i механiзатараў, эксплуатавалiся няспраўныя трактары i прычэпы без абарончых агароджанняў. Апроч таго, дзе-нiдзе адсутнiчалi распрацаваныя бяспечныя маршруты перасоўвання тэхнiкi з аднаго ўчастка на iншы, практыкавалася перавозка людзей у трактарных прычэпах i ў не абсталяваных для гэтага аўтамабiлях. Паводле слоў Галiны Трафiменкi, асноўная мэта цяперашнiх праверак — дапамога кiраўнiкам гаспадарак у стварэннi нармальных умоў працы. Разам з тым, у мiнiстэрстве нагадваюць: пры выяўленнi фактаў выкарыстання няспраўнай тэхнiкi яе работа будзе прыпыняцца. Дарэчы, варта заўважыць, што найбольш небяспечнай галiной эканомiкi з’яўляецца менавiта сельская гаспадарка. Летась тут было адзначана 547 няшчасных здарэнняў, i ў тым лiку 48 — са смяротным вынiкам. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу красавiка ў прадпрыемствах АПК пройдуць праверкi тэхнiкi бяспекi з удзелам прадстаўнiкоў Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы, дзяржаўна
|
|