Вясна хлебаробская
Вясна хлебаробская
Вясна ў гэтым годзе крыху прыпазнiлася, i сяўба ў Брэсцкай вобласцi па-сапраўднаму толькi разгортваецца. На ўчарашнi дзень было пасеяна каля 64 тысяч гектараў яравых, што складае 17 працэнтаў да плана. Летась на гэты дзень пасеялi ў два разы больш. Абнадзейвае тое, што на пачатку пасяўной кампанii тэмпы яе адставалi ад мiнулагодняга паказчыка ў тры разы, зараз, як вiдаць, крыху падцягнулiся. Пацяплела, i хлебаробы спяшаюцца, хоць у многiх месцах на поле з-за вады тэхнiку не выведзеш. Паводле слоў спецыялiстаў, гэтым i абумоўлена пэўная маруднасць работы. Лiчыцца аптымальным, калi за дзень кожная гаспадарка засявае каля пяцi працэнтаў ад запланаванага, удаецца ж укiнуць насенне ў глебу толькi на трох-чатырох працэнтах. Лiдарамi сёлетняй пасяўной на Брэстчыне з’яўляюцца палескiя раёны — Пiнскi, Лунiнецкi i Кобрынскi. Іх гаспадаркi першымi прыступiлi да сяўбы. Як паведамiў намеснiк старшынi аблсельгасхарчу Аляксей Трацюк, ва ўсiх раёнах вядзецца падкормка азiмых культур. З гэтай работай земляробы рэгiёна справiлiся напалову: збожжавыя падкормлены амаль на 70 працэнтах плошчаў, азiмы рапс — на 79 працэнтах. Падкормка вядзецца як трактарамi з апырсквальнiкамi, так i самалётамi сельгасавiяцыi. У вобласцi зараз працуе 9 самалётаў Гродзенскага авiяхiматрада. Сёлета аграрыi робяць асаблiвую стаўку на самалёты, бо трактар на палеткi далёка не ўсюды заедзе. Святлана ЯСКЕВIЧ. Дзе Чачэрск, а дзе ЛяхавiчыЖыхар Слонiма звярнуўся ў мiлiцыю, бо з дому яго бабулi ў в. Вялiкая Лотва, што пад Ляхавiчамi, нехта выкраў палову меха цукру i балон з-пад газу. Злодзеем аказаўся жыхар Чачэрска. Для зламыснiкаў адлегласць не перашкода. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясна ў гэтым годзе крыху прыпазнiлася, i сяўба ў Брэсцкай вобласцi па-сапраўднаму толькi разгортваецца. На ўчарашнi дзень было пасеяна каля 64 тысяч |
|