21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жонка — прынада для птушак

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жонка — прынада для птушак

Хутчэй сюды, паслухай, як спявае! — заклiкаў муж у другi пакой, а мне так не хацелася адрывацца ад камп’ютара. У маёй кватэры звычайна спявае толькi кошка — калi хоча есцi. На гэты раз яна цiха сядзела на вонкавым падваконнi балкона i таксама ўважлiва, натапырыўшы вушы з кутасiкамi, слухала залiвiстыя трэлi нейкай чорна-рабай птушкi на бярозе — якраз насупраць акна.

Арнiтолаг з мяне нiякi — хiба што вучылася з бiёлагамi ў адным корпусе ўнiверсiтэта. Таму для iдэнтыфiкацыi спявачкi спатрэбiўся iнтэрнэт. Пасля таго, як быў зроблены здымак "на памяць" i праведзенна параўнанне з рознымi вiртуальнымi птушкамi, высветлiлася, што рэальна да нас завiтаў звычайны шпак. Шпакi прыляцелi! Вы ж памятаеце ў школьным падручнiку рэпрадукцыю з карцiны Аляксея Саўрасава "Гракi прыляцелi", ну а тут шпакi ў мегаполiсе. Узгадалася прыкмета: заспявае шпак ля дома — на добрае. І жаўрукоў калiсьцi ў красавiцкi час куплялi толькi для таго, каб на волю выпусцiць. Значыць, сапраўды вясна прыйшла!!! Можа, вяскоўцам i незразумелая мая гарадская радасць, а па мне, дык — ёсць шчасце ў жыццi i можна нарэшце скiдваць зiмовую вопратку, якая ўжо надакучала.

Мiж тым, маё захапленне фотаарнiталогiяй, магчыма, на гэтым i закончыцца, а вось гомельскi iнжынер-праграмiст Яўген Шастакоў на птушак "запаў" i ўжо некалькi гадоў запар робiць iх партрэты — i ў фас, i ў профiль. Каб разгледзець iх твар, кажа фотааматар, не патрэбна нейкiх асаблiвых уменняў. Толькi пэўная асцярожнасць. Калi не рабiць рэзкiх рухаў, птушка даволi блiзка падпускае. Мiж тым, i шукаць натуру не абавязкова ў Белавежскай пушчы. Можна — у знакамiтым гомельскiм парку, што вакол палаца Румянцавых i Паскевiчаў.

— У свеце ёсць нават тэрмiн назiральнiкаў за птушкамi — "бёдвочэр" — эквiвалент адпаведнага англiйскага тэрмiна "birdwаtсhеr", — распавядае Яўген. — Я iм стаў, не ведаючы гэтага. У маёй фота-калекцыi сёння шмат i апазнаных, i неапазнаных птушак — яшчэ трэба навесцi парадак у архiвах.

Гэта сёння здымкi Яўгена Пятровiча друкуюцца ў розных часопiсах, а ўвогуле яго захапленне пачалося з... хваробы. Сэрца пачало збiвацца са звычайнага рытму i ўрачы запатрабавалi грунтоўна змянiць лад жыцця. Вось i стаў шмат хадзiць, падарожнiчаць. Узгадаў старое захапленне — фотаапарат. Спачатку, як у маладосцi, спрабаваў здымаць на "ФЭД" i "Зенiт", а потым перайшоў на больш сучасную лiчбавую тэхнiку. Хоць, прызнаецца, сапраўднага прафесiйнага апарата пакуль няма.

— Я не лiчу, што я фотапаляўнiчы. Проста iду адпачываць, а фатаграфую тое, што трапляе на вочы. З удалага здымку вавёркi зiмой усё i пачалося. А потым пайшло неяк само сабой. Вандрую не толькi ў парку, але i ў розных раёнах Гомеля i вакол яго. Мы з жонкай ходзiм у паходы пастаянна — без яе я нiкуды. Ведаеце, мне здаецца, што яна нейкiм чынам прыцягвае птушак i служыць прынадай для iх фатаграфавання. Я толькi аднойчы ў парку бачыў сiвога дзятла i мне нiхто не верыў. А потым мы гулялi i яна кажа: "Зараз павiнен прыляцець сiвы дзяцел..." I праз хвiлiну я яго сфатаграфаваў. Берасцянкi, аказваецца, гэта вельмi распаўсюджаныя птушкi, а раней я iх проста не заўважаў. Са здзiўленнем даведаўся, што ў Гомельскiм парку ёсць шмат птушак, якiх я раней не бачыў, а цяпер, дзякуючы захапленню фатаграфiяй, стаў заўважаць. Летась быў год белай чаплi, а ў мяне не было яе фотаздымка. Задаўся мэтай, i атрымалася яе сфатаграфаваць. Аказалася, што ў нас iх дастаткова, у тым лiку ў межах Гомеля — на яго ўскраiне. Многа ў мяне здымкаў, прысвечаных буслам. Толькi iх выяў хопiць на цэлую выставу.

Сёлета рашэннем грамадскай арганiзацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны" птушкай года Беларусi абвешчана шэрая гусь. Гомельскi фотааматар Яўген Шастакоў кажа, што будзе шукаць сустрэчы з гэтай прыгожай птушкай, якая якраз цяпер пралятае над Гомельшчынай — далей, на поўнач.

I будзе наступная фотавыстава.

Iрына АСТАШКЕВIЧ. Фота аўтара.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Хутчэй сюды, паслухай, як спявае! — заклiкаў муж у другi пакой, а мне так не хацелася адрывацца ад камп’ютара. У маёй кватэры звычайна спявае толькi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика