21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Юнацтва — чэмпіён

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юнацтва — чэмпіён

Мiнскае "Юнацтва" стала пераможцам фiнальнай серыi Адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакеi, абгуляўшы "Гомель" з агульным лiкам 4:3. У вырашальным матчы, якi прайшоў 3 красавiка ў сталiчным Палацы спорту, каманда Мiхаiла Захарава ўзяла верх над супернiкам з вынiкам 1:0. Пасля перамогi 3:2 23 сакавiка ў Мiнску "Юнацтва" павяло ў серыi — 1:0. Затым тройчы перамог "Гомель" — 2:0 (24 сакавiка ў Мiнску), 3:2 у авертайме (27 сакавiка ў Гомелi) i 4:0 (28 сакавiка ў Гомелi). Наступныя два паядынкi засталiся за "Юнацтвам" — 3:1 (30 сакавiка ў Мiнску) i 3:2 (1 красавiка ў Гомелi). У рэгулярным чэмпiянаце "Юнацтва" заняло першае месца, "Гомель" — другое. У чатырох вочных сустрэчах гамяльчане атрымалi тры перамогi.

"Нават прайграючы "Гомелю" ў серыi 1:3, не сумняваўся, што выйграем", — заявiў галоўны трэнер "Юнацтва" Мiхаiл Захараў пасля заканчэння вырашальнага фiнальнага матча. "Настолькi цяжкай гэта серыя была для мяне ўпершыню. Адбiўся дух "Юнацтва". Мы вельмi сур’ёзна настройвалiся. Я старшынi федэрацыi казаў, што дарэмна ён з кубкам едзе ў Гомель. Лёс медалёў вырашыцца ў Мiнску. Прысвячаю перамогу ўсiм мiнскiм балельшчыкам. Нас, магчыма, не любяць, аднак мы на слыху. І мне гэтага дастаткова", — заявiў Мiхаiл Захараў.

"Каментаваць няма чаго, — заявiў галоўны трэнер "Гомеля" Аляксандр Андрыеўскi. — Я засмучаны. "Юнацтва" не даруе памылак. На папярэднiх стадыях серыi цягнулiся да трох перамог. Фiнал цягнуўся да чатырох, i гэту чацвёртую перамогу мы, на жаль, не дабылi".

Дынамаўцы — пераможцы Балтыйскай лiгi

Гандбалiсты мiнскага "Дынама" сталi пераможцамi Балтыйскай лiгi. У вырашальным матчы фiнальнай стадыi ў Рызе падапечныя Аляксандра Малiноўскага ўпэўнена перайгралi талiнскi клуб "Чокэлiт Бойз" — 30:22. Для дынамаўцаў гэта першы тытул за нядоўгую гiсторыю каманды, створанай у 2008 годзе. Бронзавымi прызёрамi сёлетняй Балтыйскай лiгi сталi спартсмены Брэсцкага гандбольнага клуба iмя Мяшкова. У матчы за трэцяе месца брастаўчане перамаглi гандбалiстаў рыжскага СКА з мiнiмальнай перавагай — 30:29.

Вясновы футбол

Матчамi першага тура стартаваў XIX чэмпiянат краiны па футболе сярод камандаў вышэйшай лiгi. У суботу i нядзелю матчы прайшлi ў сямi гарадах Беларусi. Аднак i першы, i другi дзень не парадавалi балельшчыкаў вялiкай колькасцю забiтых мячоў. Вось вынiкi матчаў: "Вiцебск" — "Тарпеда" (Жодзiна) — 0:1; "Шахцёр" (Салiгорск) — "Нафтан" (Наваполацк) — 1:1; "Нёман" (Гродна) — "Гомель" — 1:0; "Гранiт" (Мiкашэвiчы) — МТЗ-РIПА (Мiнск) — 1:2; "Смаргонь" — "Дынама" (Брэст") — 0:1; БАТЭ (Барысаў) — "Днепр" (Магiлёў) — 1:0; "Дынама" (Мiнск) — "Мiнск" — 2:1.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнскае "Юнацтва" стала пераможцам фiнальнай серыi Адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакеi, абгуляўшы "Гомель" з агульным лiкам 4:3
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика