Пенсіянерка-кiшэннiца
Пенсіянерка-кiшэннiца
І такое бывае
У Мiнску праваахоўнiкi затрымалi 60-гадовую жыхарку Барысава, якая раней, дарэчы, была судзiмая за крадзяжы, а цяпер падазраецца ў аналагiчных злачынствах — ва ўчыненнi серыi "канфiскацыi" грошай з кiшэняў у пенсiянераў. Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, на працягу апошнiх тыдняў у сталiцы пацярпелi некалькi пенсiянераў, у якiх невядомыя зламыснiкi нiбы пад капiрку "экспрапрыявалi" наяўнасць. Прычым учынялiся гэтыя кiшэнныя крадзяжы якраз у дзень атрымання старымi людзьмi пенсiй. А днём мiнулага чацвярга супрацоўнiкам аператыўна-пошукавага аддзела ГУУС ля дома па вулiцы Даўгабродскай удалося затрымаць на "свежым" крадзяжы 60-гадовую барысаўчанку: жанчына лiтаральна некалькi хвiлiн таму ў краме па вулiцы Уральскай "пачысцiла" кiшэнi ў 72-гадовага старога. Адметна, пенсiянер толькi што атрымаў пенсiю ў мясцовым паштовым аддзяленнi, i здабычай карыслiвай асобы сталi 400 тысяч рублёў пацярпелага. Акрамя згаданай барысаўчанкi, супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi яшчэ дзвюх жанчын — 33 i 38 гадоў, якiя, магчыма, былi ў памагатых кiшэннiцы. Як мяркуецца, адна з iх адцягвала ўвагу падчас "працы" зладзейкi, другая — выконвала абавязкi вадзiцеля. Мiж iншым, пры аглядзе затрыманых, а таксама аўтамабiля "Аўдзi-А4", на якiм яны спрабавалi знiкнуць, праваахоўнiкi знайшлi вельмi спецыфiчныя для кiшэннiкаў прыстасаваннi — лёзы i тры рознакалiберныя пiнцэты. У ГУУС не выключаюць таго, што гэтыя жанчыны маюць дачыненне да серыi крадзяжоў, учыненых у пенсiянераў. Што датычыцца галоўнай дзеючай асобы гэтай гiсторыi, то ў дачыненнi да яе ўзбуджана крымiнальная справа, i яна змешчана ў iзалятар часовага ўтрымання. А вось у дачыненнi да яе меркаваных памагатых праводзiцца дадатковае следства. "Iкарус" перавозiў зброюУ рэйсавым аўтобусе "Цярнопаль — Брэст" з 47 пасажырамi беларускiя памежнiкi разам з мытнiкамi выявiлi ўнушальны арсенал зброi, якi мог трапiць на тэрыторыю нашай краiны. Паводле звестак прэс-службы Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта, напачатку ў "Iкарусе", якi для кантролю спынiўся на пункце пропуску "Макраны", пад абшыўкай плафонаў было знойдзена 8,5 тысячы пачкаў цыгарэт, а ў аднаго з пасажыраў у асабiстых рэчах "хавалiся" 147 цюнераў да спадарожнiкавых антэн. Гэта дало падставу памежнiкам i мытнiкам накiраваць аўтобус на больш дэталёвы агляд. Праяўленая пiльнасць, як высветлiлася, не была залiшняй: у нiшы пад запасное кола быў прыхаваны яшчэ той "сюрпрыз". У прыватнасцi, адтуль былi канфiскаваныя 15 пiсталетаў Макарава, 15 магазiнаў да iх, два падствольныя гранатамёты, адзiн ручны кулямёт Калашнiкава 5,45 мм, адзiн аўтамат часоў Вялiкай Айчыннай, два станкi для стралковай зброi, шэсць глушыцеляў, адна каробка з-пад кулямётнай стужкi i дзве кулямётныя стужкi. Акрамя таго, на панэлi вадзiцеля аўтобуса i пад дываном былi знойдзены два схаваныя пашпарты на iмя грамадзян Украiны. Пасля такога шчодрага "ўлову" на пункце пропуску быў уведзены ўзмоцнены рэжым памежнага кантролю, а таксама прынятыя меры па недапушчэннi канфлiктных сiтуацый i выяўлення тых асобаў, што маюць дачыненне да зброi. Вадзiцель з аўтобусам быў перададзены ў мiлiцыю. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску праваахоўнiкi затрымалi 60-гадовую жыхарку Барысава, якая раней, дарэчы, была судзiмая за крадзяжы, а цяпер падазраецца ў аналагiчных злачынс |
|