21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Паставiм помнiк дзецям вайны?

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паставiм помнiк дзецям вайны?

Вялiкi плакат з надпiсам "9 мая" я ўжо ўбачыў у горадзе. І сапраўды, колькi тут засталося — пару дзён красавiка, там Першае мая адгуляем — i вось ён, Дзень Перамогi. Зараз зразумела, лёгка — пару тыдняў сюды, паўмесяца туды, а вось паспрабуйце ўявiць, як чакалi Дня Перамогi людзi ў 1945-м годзе...

Да нас у рэдакцыю прыходзiць шмат лiстоў ад вас. Пiшаце пра перажытае ў вайну, пра бацькоў, родзiчаў, аднавяскоўцаў. Дзелiцеся з намi думкамi, успамiнамi, праблемамi. Мы заўсёды рады вашым лiстам, дзякуй за зваротную сувязь, дзякуй, што давяраеце газеце самае патаемнае. Ну, а мы ўжо па меры магчымасцi вашы лiсты друкуем.

...Лiст да нас прыйшоў з Вiцебска, ад нашага калегi, журналiста Iвана Мандрыка. Ён удзельнiк партызанскага руху на Беларусi з 41-га года, а нам прыслаў лiст з аповедам пра тое, што святы бываюць не толькi ў мiрны час. Iван Мандрык пiша, як "паехалi партызаны неяк шукаць зброю ва ўзарваным гiтлераўцамi складзе. Ды па дарозе спынiлiся ў адным пасёлку на беразе невялiчкага возера. Мясцовыя жыхары дапамаглi iм коней напаiць ды запрасiлi ў хату, Новы год адзначаць. "Што было рабiць? Згадзiлiся. Селi за стол. Большасць былi старыя i бабулi. Адзiн, досыць бравы i з густой барадой прапанаваў:

— Давайце разам адсвяткуем Новы год, — а потым, пачухаўшы сваю пышную бараду, прыгадаў байку. — Жыла на свеце Праўда — на iлбе ў яе гарэла Чырвоная Зорка. Ад яе ззяння было светла на белым свеце. Але ж закралася да нашай Праўды Чорная Крыўда. Каб засланiць яркае святло. Але ж за Праўду выступiлi добрыя малайцы... — Крыху памаўчаў прамоўца, а потым дадаў: — Гэта ж вы, дарагiя! Значыць, дружна падымем першы тост!

Тут усе госцi ўпершыню пачулi песню "Вставай, страна огромная, вставай на смертный бой!" Яе выканалi мясцовыя галасiстыя дзяўчаткi. Словы песнi, як высветлiлася, даставiлi лётчыкi, якiя нядаўна прывозiлi сюды зброю, бо недалёка знаходзiўся партызанскi аэрадром. З самай ранiцы тутэйшыя жыхары запраглi ў нашыя санi свайго конiка i разам з намi падалiся ў дарогу. Пры тым захапiлi з сабой патрэбны iнструмент. Пры яго дапамозе ўдалося справiцца з намечанай справай: у свой атрад мы даставiлi даволi багата зброi...".

Быў у партызанах i Фёдар Карпеня з вёскi Будча Ганцавiцкага раёна: "Мне, дзевятнаццацiгадоваму юнаку, за кароткi час, усяго за адзiн год знаходжання ў партызанах, давялося шмат спазнаць i перажыць, навучыцца таму, чаго б не дала нiводная навучальная ўстанова. Было холадна i голадна, але юнацкiя гады, любоў да Радзiмы, грамадзянская адказнасць, патрыятызм ставiлiся намi вышэй за ўсё. Галадаць даводзiлася тады, калi пойдзеш на чыгунку, каб выканаць баявое заданне, а такой магчымасцi няма. Даводзiлася сядзець каля чыгункi, чакаць патрэбнага моманту ў любое надвор’е, у дождж хавацца пад кронамi дрэваў, без сухога пайку. Партызаны мусiлi жыць на "галодным" пайку боепрыпасаў. Iх завозiлi на самалётах з-за лiнii фронту, але недастаткова, таму партызанам у працяглыя баявыя дзеяннi з ворагам не выпадала ўвязвацца...".

Фёдар Карпеня ўспамiнае, што партызанам вельмi дапамагалi ваяваць песнi: пасля задання, пасля адпачынку былi чутны спевы. Розныя. Пелi не толькi партызанскiя песнi, але i народныя... Песнi, песнi... Напэўна, яны сапраўды дапамагалi ў вайну апамятацца пасля стралянiны, смерцi i крывi...

У нас так заведзена, што 9 мая на Дзень Перамогi i 3 лiпеня на Дзень Незалежнасцi ў краiне праходзяць святкаваннi. Разам з ускладаннем кветак да помнiкаў i магiл праходзяць i парад, i канцэрты, i конкурсы... Аднак не ўсе згодныя з такiмi мерапрыемствамi. Напрыклад, наш чытач спадар Хлапкоў (iмя ён, на жаль, у лiсце не пазначыў) з вёскi Стрэнькi Рагачоўскага раёна вельмi добра памятае жахi той вайны: "...Святкаваць у гонар 65-годдзя вызвалення я не буду!!! Плакаць буду на касцях, але спяваць i танчыць — нiколi. Я бачыў вайну ва ўзросце 13-17 гадоў (у 17 гадоў я быў у Азарычах). Я не забуду тысячаў смерцяў. Танчыце, спявайце, радуйцеся Перамозе... А я — нiколi. У гэты дзень я буду плакаць...".

Iншага пункту гледжання прытрымлiваецца Мiкола Дубоўскi з Мiнска: "...Нароўнi з традыцыйнымi мерапрыемствамi (паклон помнiкам, парад i iншае) можна здзейснiць Усеагульны ўрачысты абед (цi вячэру) усяго беларускага народа. У аб’яўлены час за ўрачыстыя сталы адначасова садзiцца ўсё насельнiцтва краiны незалежна ад узросту. Сталы збiраюцца ў кожным населеным пункце, выдаткi за пачастунак нясуць адмiнiстрацыi мясцовага кiравання, уласнiкi фiрмаў, прадпрымальнiкi, грамадскiя арганiзацыі, суполкi, фонды, структуры, якiя валодаюць сродкамi. Успамiны сведкаў i ўдзельнiкаў вайны... Нiякiх спiсаў — людзi разгаворацца, узгадаюць i раскажуць пра ўсё пакутнае, балючае, паспяваюць i патанчаць, паплачуць i паабдымаюцца...".

Мае Мiкола Дубоўскi i яшчэ некалькi прапановаў: "...Такiя ж цяжкiя выпрабаваннi, як i дарослыя, пераносiлi дзецi — Дзецi вайны. Сёння яны — пенсiянеры, i iх становiцца ўсё менш, нягледзячы на цяперашнiя медыцынскiя цэнтры, iнстытуты, сенсацыйныя дасягненнi медыцыны. Дзецi вайны пасля вайны на дзесяцiгоддзi сталi актыўнай стваральнай сiлай у пасляваенным аднаўленнi на будоўлях камунiзму. Мне думаецца, што беларускiя Дзецi вайны заслугоўваюць калi не асобнага помнiка, то хаця б "Знака памяцi" ад Рэспублiкi Беларусь. У нашым грамадстве павага, ушанаванне надаецца ўдзельнiкам вайны, iнвалiдам, героям, ардэнаносцам ды iншым паважаным людзям. I гэта натуральна. Аднак, мне здаецца, час узвесцi ў гэты ранг усiх беларусаў, якiя жылi ўсе гады акупацыi на тэрыторыi рэспублiкi. Яны вартыя такога азначэння. Хоць бы такога, якое маюць блакаднiкi Ленiнграда. Беларускi народ — змагар, пакутнiк, ахвярнiк вайны, гуманiст, спагаднiк бядзе, болю людзей. Ён не праявiць помсты за зло, якое яму было ўчынена, ён памяркоўны, добразычлiвы, ён працалюбiвы, у яго няма i нiколi не было захопнiцкiх амбiцый...".

Напiсала нам Соф’я Iванова з Магiлёва. У вайну яна яшчэ была дзiцем, але разам са сваёй матуляй дапамагала партызанам, была сувязной, рабiла свой унёсак для найхутчэйшай перамогi: "..я часта плачу наўзрыд, калi гляджу фiльмы пра вайну... Я iшла на заданнi, не шкадуючы жыцця, чакала смерцi ў кожны момант... Людзi iшлi ў лясы, аддавалi ўсё для фронту, за Радзiму... Каб вызвалiць родную зямлю ад страшнага ворага... Я iшла басанож, смаркатае дзяўчо, мне давалi 7 гадоў, а я рабiла вялiкiя справы для Перамогi... Людзi былi распранутыя, галодныя, але паважалi адно аднаго i працавалi, як маглi, каб выжыць. Беражыце мiр ва ўсiм свеце! Пiшыце артыкулы ва ўсе газеты. Хай людзi чытаюць i думаюць, любяць сваю Радзiму, берагуць яе, як родную матулю... Трэба быць згуртаванымi, моцнымi, працавiтымi, вартымi грамадзянамi, сумленнымi ў душы, чыстымi перад зямлёй беларускай.... Хай нiколi не будзе вайны... Не на нашай планеце...".

Падрыхтаваў Павел БЕРАСНЕЎ.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялiкi плакат з надпiсам "9 мая" я ўжо ўбачыў у горадзе. І сапраўды, колькi тут засталося — пару дзён красавiка, там Першае мая адгуляем — i
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика