21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Якіх сусветных знакамітасцяў варта запрасіць на гістарычную радзіму ў Беларусь

26.08.2009 15:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15 мая 2009 Общество
Кастусь ЛАШКЕВІЧ, TUT.BY 14 траўня на прэс-канферэнцыi ў Мiнску старшыня Федэрацыi хакею Беларусi Уладзiмiр Навумаў заявiў аб намеры запрасiць на Беларусь легендарнага канадскага хакеiста Уэйна Грэцкi. TUT.BY задаўся пытаннем: якiх яшчэ сусветных знакамiтасцяў з беларускiмi каранямi варта запрасiць на iх гiстарычную радзiму i хто з iх ужо пабываў у Беларусi?

"Мы жадаем запрасiць Уэйна Грэцкi, продкi якога родам з Гродзенскай вобласцi, адведаць гiстарычную радзiму. Мы ўжо гутарылi з iм з гэтай нагоды. З боку Грэцкi i ягонай сям'i ёсць зацiкаўленасць, таму не выключана, што ён хутка прыедзе ў Беларусь", — цытуе словы Навумава БЕЛТА.

Уэйн Грэцкi (1961, Брэнтфорд), якога многiя лiчаць найлепшым гульцом у гiсторыi Нацыянальнай хакейнай лiгi, мае беларускiя, украiнскiя i, магчыма, польскiя каранi. Дакладна вядома, што ягоны дзядуля па мячы (па лiнii бацькi) прыехаў у Канаду з тэрыторыi сучаснай Беларусi, аб чым бацька Уэйна Ўолтэр Грэцкi напiсаў ва ўласнай аўтабiяграфii. Кiм сябе лiчыць сам хакеiст? У 1999 годзе на прэс-канферэнцыi з нагоды ўключэння Грэцкi ў Залу хакейнай славы, ён сказаў: "Дзякаваць Богу, я паляк".

Заводзячы размову аб зорках кiнематографу, якiя маюць беларускiя каранi, найперш прыгадваецца цi не самая славутая сямейная дынастыя Галiвуду — бацька i сын Кiрк i Майкл Дугласы (на фота).

"Гладыятар кiно" Кiрк Дуглас прыйшоў на свет у 1916 годзе ў амерыканскiм Амстэрдаме (штат Нью-Ёрк) пад iмем Iсур Данiловiч. А вось ягоны бацька Гершэль Данiловiч нарадзiўся ў Чавусах на Магiлёўшчыне (паводле iншай iнфармацыi, у Гомелi) ў 1884 годзе, а ў 1908-м разам з маладой жонкай Брайнай перабраўся за акiян. У Штатах габрэйская сям'я з Беларусi амерыканiзавала прозвiшча. Так Данiловiчы ператварылiся ў Дэмскiх. Дуглас — сцэнiчнае прозвiшча Кiрка, якое стала родным для ягонага сына Майкла.

Колькi гадоў назад у ЗША мне распавялi цiкавую гiсторыю. На пачатку 1990-х, калi ў Штатах толькi з'явiлася амбасада незалежнай Беларусi i распачалiся сустрэчы з эмiгранцкiмi коламi, нехта прапанаваў запрасiць на адзiн з прыёмаў Кiрка Дугласа, бацькi якога паходзiлi з Беларусi. Iдэя ўсiм спадабалася, але, як толькi стала вядома, што ў ягоных жылах цячэ не беларуская, а габрэйская кроў, жаданне ў арганiзатараў адразу знiкла. Такая вось легенда…

Яшчэ адна галiвудская зорка першай велiчынi — Харысан Форд (1942, Чыкага). Маючы iрландскiх, нямецкiх i габрэйскiх продкаў, ён лiчыць сябе "iрландцам як асоба, i габрэем як акцёр", а часам i "рускiм". Тым часам, ягоныя бабуля i дзядуля па кудзелi (па матчынай лiнii) — Ганна i Гары Нiдэльманы — эмiгравалi ў ЗША з Мiнску, якi на пачатку ХХ стагоддзя быў губернскiм горадам Расiйскай iмперыi.

Цалкам верагодна, што менавiта з Беларусi перабралiся ў Новы Свет бацькi майстра кiнапародыяў i фiльмаў-фарсаў Мэла Брукса. Сам Мэлвiн Камiнскi нарадзiўся ў Нью-Ёрку ў 1926-м, а вось сям"я ягонай мацi была родам з Вiлескай губернi — этнiчна беларускiх земляў.

Суперпапулярнага амерыканскага тэле - i радыёвядоўца Лары Кiнга (1933, Нью-Ёрк), на рахунку ягога iнтэрв'ю з самымi вядомыi людзьмi сучаснасцi, насамрэч клiчуць Лорэнс Харвi Зэйгель. Журналiст нарадзiўся ў Бруклiне, куды ягоныя бацькi прыехалi з Мiнска i Пiнска.

Слынны амерыканскi мадэльер i бiзнэсовец Ральф Ларэн (1939, Нью-Ёрк) таксама мае дачыненне да Беларусi. Зусiм нядаўна ён распавёў журналiстам, што ў 1920 гадах ягоны дзед Шлёма Лiфшыц разам з дачкой Марыяй i сынам Франкам пакiнулi родны Пiнск i накiравалiся ў Амерыку. Мацi Ларэна нарадзiлася ў Гродне. "Мае бацькi заўсёды казалi, што Пiнск - вялiкi горад, а Горадня - нешта накшталт паселiшча", — прыгадваў неяк мадэльер (на фота).

З лiстапада 2007-га па студзень 2009-га генпракурорам ЗША ў адмiнiстрацыi Джорджа Буша-малодшага быў аўтарытэтны юрыст i суддзя Майкл Мьюкейсi (Нью-Ёрк, 1941). Ягоны бацька нарадзiўся ў мястэчку пад Баранавiчамi i ў 1921 годе эмiграваў ў Штаты, дзе ягонае прозьвiшча трансфармавалася з Мукасея ў Мьюкейсi.

Бацькi амерыканскага навукоўца Шэлдана Лi Глэшоў (1932, Нью-Ёрк), лаўрэата Нобелеўскай прэмii па фiзiцы за 1979 год, у самым пачатку ХХ стагоддзя прыбылi ў ЗША з Бабруйску. Апроч яго яшчэ двое амерыканскiх фiзiкаў-нобелеўскiх лаўрэатаў маюць повязь з Беларуссю. Бацька Марцiна Льюiса Перла (прэмiя за 1995 год) родам з Пружанаў, а Алана Джэя Хiгера — з Вiцебска.


Хто са знакамiтасцяў ужо адведваў Беларусi

Цяперашнi прэзiдэнт i былы прэм'ер-мiнiстр Iзраiля, лаўрэат Нобелеўскай прэмii мiру-1994 Шымон Перэс (на фота) нарадзiўся ў 1923 годзе ў "беларускай калысцы сiянiзму" — вёсцы Вiшнёва пад Валожынам. Ягоны бацька iмiграваў у Палесцiну ў 1931 годзе, а сам Шымон ужо ў рангу iзраiльскага палiтыка двойчы адведваў Беларусь — 1992 и 1998 гадах. Кажуць, у Вiшнёва, у двары, дзе калiсьцi стаяла хата Перскiх, ацалеў iхнi калодзеш. На вясковых жа могiлках па-ранейшаму знаходзiцца магiла прадзеда — Шымона Перскага.

У кастрычнiку 2007 ў правiнцыйныйным Пiнску нечакана з'явiўся прэзiдэнт i генеральны дырэктар кампанii Microsoft Стыў Балмер. Менавiта тут калiсьцi жылi ягоны прадзед i дзед па мацi. У Пiнску Балмер з сястрой адведалi мясцiны, звязаныя з габрэйскай гiсторыяй горада. На мясцовых могiлках гiсторык паказаў Балмеру месца, дзе пахаваны ягоны прадзед.

Мiнулай восенню ў Беларусь прыехала амерыканская акторка Лiза Кудроў, вядомая па суперпапулярным серыяле Friends. Яна не хацела афiшаваць вiзiт, аднак распавяла, што здымае дакументальны фiльм пра сваю сям'ю, а ейныя бабуля i дзядуля — эмiгранты з беларускага мястэчка Iўе.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 мая 2009 Общество Кастусь ЛАШКЕВІЧ, TUT.BY 14 траўня на прэс-канферэнцыi ў Мiнску старшыня Федэрацыi хакею Беларусi Уладзiмiр Навумаў заявiў аб намеры запрасiць на Беларусь легендарнага канадскага хакеiста Уэйна Грэцкi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика