21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзіця за мяжу без дазволу бацькі пусцяць не раней за наступны год

26.08.2009 15:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

19 мая 2009 Общество
Павал Гіба, Еўрапейскае радыё для Беларусі Нават калі парламент паспее прыняць адпаведны закон да пачатку лета

Чаго не зробіш дзеля таго, каб дзіця магло з'ездзіць за мяжу: шмат жанчын пазбаўляюць з-за гэтага былых мужоў бацькоўскіх правоў, ці звяртаюцца ў суд, каб той пастанавіў, што высвятліць месцазнаходжанне нядбайнага мужа немагчыма.

Але гэтых усіх працэдур можна будзе пазбегнуць, калі Палата прадстаўнікоў прыме ў другім чытанні закон "Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь".

Пра тое, што закон ужо прыняты, але пакуль што ў першым чытанні, Еўрарадыё распавялі ў Камісіі па правах чалавека пры Палаце прадстаўнікоў, якая займалася падрыхтоўкай праекта:

"Закон прыняты ў першым чытанні 2 красавіка 2009 году. Зараз вядзецца падрыхтоўка да другога чытання".

Праўда, спадзявацца на тое, што ўжо ў гэтым годзе дазвол абодвух бацькоў стане непатрэбным, не варта. Як кажуць у Камісіі, закон калі і ўступіць у сілу, то толькі праз 6 месяцаў пасля публікацыі. То бок, гэта здарыцца не раней за наступны год.

Камісія па правах чалавека пры Палаце прадстаўнікоў: "На гэтай сесіі плануецца ў другі раз разгледзець праект закона. Пакуль невядома дакладная дата. Але закон увойдзе ў сілу толькі праз 6 месяцаў пасля афіцыйнай публікацыі яго ў прэсе".

Ідэю аб спрашчэнні выезду дзяцей за мяжу прапанавалі самі памежнікі. Начальнік прэс-службы Памежнага камітэту Аляксандр Цішчанка адзначае, што памежныя службы вельмі часта сутыкаюцца з сітуацыямі, калі адзін з бацькоў не згодны на тое, каб яго дзіця падарожнічала.

Аляксандр Цішчанка: "З пытаннямі, якія звязаныя з перасячэннем мяжы дзецьмі і тымі, хто іх суправаджае, даводзіцца сутыкацца нам (памежнікам — ЕРБ). Гэтае змякчэнне пытанняў — калі дзіця едзе ў суправаджэнні аднаго з бацькоў і дазвол другога не абавязковы — гэта нармальна, на наш погляд. Таму такія змены былі ўнесеныя ў новы законапраект".

Зараз, каб паехаць з дзіцём за мяжу, неабходны дазвол абодвух бацькоў. Гэта не простая працэдура: трэба ісці ў ЖЭС ці ў натарыяльную кантору, пісаць заяву. Часта адзін з бацькоў не дае дазволу толькі таму, што жадае "насаліць" былой жонцы ці мужу, кажа Цішчанка.

"Жыццё — такая штука, яно падказвае, што з атрыманнем ўсіх гэтых дазволаў у людзей узнікаюць вялікія праблемы. Не заўсёды былыя муж з жонкай ў добрых стасунках. Бывае, што нехта з бацькоў супраць не з-за таго, што баіцца за дзіця, а з-за таго, каб "насаліць" адзін адному. І людзі вымушаныя высвятляць адносіны, размаўляць адзін з адным. А ад гэтага пакутуюць дзеці. А што тут дрэннага, калі дзіця з'ездзіць адпачыць на мора з мамай ці папай?".

Аляксандр Цішчанка спадзяецца, што да восені закон пройдзе ўсе працэдуры. Але гэтае лета дакладна пройдзе ў мінулых умовах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 мая 2009 Общество Павал Гіба, Еўрапейскае радыё для Беларусі Нават калі парламент паспее прыняць адпаведны закон да пачатку летаЧаго не зробіш дзеля таго, каб дзіця магло з'ездзіць за мяжу: шмат жанчын пазбаўляюць з-за гэтага былых мужоў бацькоўскіх правоў, ці звяртаюцца ў суд, каб той пастанавіў, што высвятліць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика