21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Забудоўшчыкi жылля ў Беларусi будуць публiкаваць праектныя дэкларацыi не менш як за 7 дзён да заключ

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Забудоўшчыкi жылля ў Беларусi будуць публiкаваць праектныя дэкларацыi не менш як за 7 дзён да заключэння дагавораў

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 2 лiпеня падпiсаў Указ № 367 "Аб некаторых пытаннях жыллёвага будаўнiцтва".

Указам устаноўлена, што прыцягненне забудоўшчыкам пры будаўнiцтве жылых дамоў грашовых сродкаў фiзiчных асобаў магчыма толькi на аснове дагавораў стварэння аб'ектаў долевага будаўнiцтва, а таксама шляхам выпуску жыллёвых аблiгацый з улiкам дагавораў (пагадненняў), заключаных памiж эмiтэнтам i фiзiчнай асобай, што прадугледжваюць абавязацельствы эмiтэнта па будаўнiцтве жылых памяшканняў уладальнiкам жыллёвых аблiгацый у адпаведнасцi з заканадаўствам.

Гэта абумоўлена тым, што некаторыя забудоўшчыкi заключаюць з грамадзянамi дагаворы iнвеставання будаўнiцтва кватэр, а не дагаворы стварэння аб'ектаў долевага будаўнiцтва. "Пры гэтым iмi iгнаруецца той факт, што згодна з Інвестыцыйным кодэксам Рэспублiкi Беларусь пад iнвестыцыйнай дзейнасцю разумеецца ўкладанне iнвестыцый з мэтай атрымання прыбытку, у той час як будаўнiцтва жылля ў большасцi выпадкаў ажыццяўляецца для паляпшэння грамадзянамi жыллёвых умоў", — растлумачылi ў прэс-службе Прэзiдэнта.

Акрамя таго, указам удакладнена, што мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы маюць права накiроўваць забудоўшчыку ў якасцi дольшчыкаў канкрэтных грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. У выпадку калi такое накiраванне адсутнiчае, забудоўшчык мае права прымаць гэтых грамадзян у межах устаноўленай квоты з лiку тых, хто звярнуўся ў парадку чаргi.

Калi мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi не вызначана катэгорыя асобаў, якой павiнна аддавацца перавага пры заключэннi дагавораў стварэння аб'ектаў долевага будаўнiцтва, забудоўшчык не мае права адмаўляць грамадзянам у прыёме заяў незалежна ад факта наяўнасцi патрэбы ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

У сувязi з тым, што часта ў грамадзян адсутнiчае iнфармацыя аб плануемым долевым будаўнiцтве ў канкрэтным рэгiёне, ва ўказе канкрэтызавана, што праектныя дэкларацыi павiнны публiкавацца забудоўшчыкамi не менш як за сем каляндарных дзён да заключэння дагавораў i не менш як у адным дзяржаўным друкаваным выданнi, якое распаўсюджваецца ў межах адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi. Iнфармацыя аб будаўнiцтве таксама павiнна размяшчацца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi на iх сайтах у сетцы iнтэрнэт i на iнфармацыйных стэндах у трохдзённы тэрмiн пасля атрымання яе ад забудоўшчыка.

У адпаведнасцi з указам ад 15 чэрвеня 2006 года № 396 дольшчык мае права ўступiць свае правы па дагавору блiзкiм сваякам, кола якiх вызначана. Указам прадугледжана, што ў выпадку, калi новы дольшчык мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, забудоўшчык павiнен пералiчыць яму кошт 1 кв.м у адпаведнасцi з цаной, устаноўленай для такiх грамадзян у гэтым жылым доме.

Указам таксама ўстаноўлена, што забудоўшчык абавязаны на працягу дзесяцi рабочых дзён пасля ўводу шматкватэрнага жылога дома ў эксплуатацыю iнфармаваць мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, арганiзацыi, у якiх дольшчыкi стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, аб будаўнiцтве гэтымi дольшчыкамi жылых памяшканняў у гэтым жылым доме з пазначэннем iх агульнай плошчы.

Увядзенне такой нормы абумоўлена тым, што на практыцы пры будаўнiцтве кватэры долевым спосабам грамадзяне, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, не iнфармуюць мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы аб будаўнiцтве. Акрамя таго, некаторыя дольшчыкi не рэгiструюць у мясцовых органах рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi i зямельнага кадастру ўзнiкшае ў iх права ўласнасцi на пабудаванае ўжо жылое памяшканне. Названыя грамадзяне могуць паўторна выкарыстаць магчымасць iльготнага будаўнiцтва жылля, паколькi ў выканкамах, у якiх яны стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, адсутнiчае iнфармацыя аб фактычным паляпшэннi iмi сваiх жыллёвых умоў.

Прыняцце ўказа не запатрабуе выдзялення дадатковых бюджэтных сродкаў.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 2 лiпеня падпiсаў Указ № 367 "Аб некаторых пытаннях жыллёвага будаўнiцтва". Указам устаноўлена, што
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика