Іван Купала
Іван Купала
Словы з народнай песнi: "Сення Купала, заўтра Ян" дакладна паказваюць месца кожнага з двух святаў. Следам за народным святам Купалле назаўтра святкуюць адно з вялiкiх хрысцiянскiх падзей — Нараджэнне Iаана Хрысцiцеля, а ў народзе — Iвана Купалу (таго, хто калiсьцi пахрысцiў Iсуса Хрыста). Як бачым, свята Купалле i Iван Купала — гэта зусiм не адно i тое ж. Згодна з паданнямi, Iаан Хрысцiцель нарадзiўся на паўгода раней за Iсуса Хрыста. Цiкава, але Раство Хрыстова зусiм невыпадкова супадае з днём зiмовага сонцавароту, а дзень нараджэння Iаана Папярэднiка (Прадцечы) прыпадае якраз на летняе сонцастаянне. Як калiсьцi казаў той самы Iаан Папярэднiк, пасля яго нараджэння сонца памiрае, а пасля нараджэння Iсуса Хрыста яно нараджаецца для новага года, для новага жыцця. l На Гомельшчыне iснаваў звычай у Iванаў дзень абкацiць хату i ўсе пабудовы колам, потым замацаваць яго на вялiкай жэрдцы i так пакiнуць да наступнага года. Так гаспадар зберагае сваю гаспадарку "ад каршака, непрыемных людзей, ад звяроў..." l Лiчылася, што на Яна нельга нiчога прыносiць у хату — нi збожжа, нi сена, нават ягад з лесу, iнакш маланка ўсё папалiць. l Верылi, што калi ў гэты дзень пралезцi праз 12 агародаў, любое жаданне абавязкова спраўдзiцца. Купалле i Iван Купала з'яўляюцца вяршыняй летнiх святаў, пачаткам якiх былi Зялёныя святы i Тройца. Заканчэнне будзе прыпадаць на Пятроў дзень.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Словы з народнай песнi: "Сення Купала, заўтра Ян" дакладна паказваюць месца кожнага з двух святаў. Следам за народным святам Купалле назаўтр
|
|