«Будзьма»: выйграй бясплатны білет на канцэрт!
07.10.2009
—
Новости Культуры
|
Агульнанацыянальная грамадская кампанія «Будзьма беларусамі» 30 кастрычніка ў малой залі КЗ «Мінск» святкуе першую гадавіну дзейнасці. Для партнёраў і сяброў кампаніі адбудзецца канцэрт-шоу. У канцэрце возьмуць удзел знакавыя асобы беларускай культурнай прасторы ўсіх часоў і ўсіх пакаленняў — сябры кампаніі «Будзьма беларусамі!»: Рыгор Барадулін і Уладзімір Някляеў, Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч, «IQ-48» і «ДетиДетей», Севярын Квяткоўскі і Анка Упала і шэраг іншых. Квіткоў у продажы не будзе. А патрапіць на шоў у пастаноўцы рэжысёра Вітаўтаса Грыгалюнаса магчыма, выйграўшы ў конкурсе. Конкурс праводзіцца ў тры этапы: з 6 па 9 кастрычніка, з 12 па 16 кастрычніка і з 19 па 23 кастрычніка. Калі ўзяць удзел у конкурсе з першага этапу, будзе дастаткова адказаць на 5 пытанняў, каб патрапіць у кола шчасліўчыкаў, сярод якіх лёсаваннем будуць вызначаныя ўладальнікі запрашальнікаў. Калі далучыцца з другога этапу, то трэба будзе адказаць на пытанні і першага, і другога этапаў конкурсу. Калі ж удзельнічаць у конкурсе з трэцяга этапу, то толькі правільна адказаўшы на ўсе без выключэння пытанні, ёсць шанец апынуцца сярод удзельнікаў адной з самых шыкоўных імпрэзаў кампаніі «Будзьма беларусамі!». Глядзіце пытанні на Будзьма разам, сябры! Пытанні першага этапу: 1. Партнёрам якой тэлевізійнай перадачы з’яўляецца кампанія «Будзьма беларусамі!»? а) «Зваротны адлік» (АНТ) б) «Падарожжы дылетанта» (Першы канал) в) «Пра мастацтва» (ЛАД) г) «Новыя падарожжы дылетанта» (СТБ) д) «120/80 weekly» (Першы музычны) 2. Які будынак з’яўляецца самым старым у Мінску? а) Будынак кляштара бернардынцаў (сёння — Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва) б) Марыінскі Архікафедральны касцёл в) Свята-Петра-Паўлаўская царква г) Касцёл Найсвяцейшай Троіцы (Св. Роха) д) Дом-музей І з’езду РСДРП 3. Хто з’яўляецца аўтарам трылогіі «Пакутны век»? а) Васіль Якавенка б) Алесь Пашкевіч в) Максім Гарэцкі г) Севярын Квяткоўскі д) Іван Мележ 4. Дзе размясціўся адзіны ў Беларусі Музей радзімазнаўства? а) в. Пераброддзе Мёрскага р-ну б) в. Александрыя Шклоўскага р-ну в) в. Лявонпаль Мёрскага р-ну г) в. Бянюны Ашмянскага р-ну д) в. Гудзевічы Мастоўскага р-ну 5. Як называецца апошні альбом барда Алеся Камоцкага? а) «51» б) «9» в) «13» г) «69» д) «48» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агульнанацыянальная грамадская кампанія «Будзьма беларусамі» 30 кастрычніка ў малой залі КЗ «Мінск» святкуе першую гадавіну дзейнасці. Для партнёраў і сяброў кампаніі адбудзецца канцэрт-шоу.
|
|