Пятнаццаць прыступак да Вечнасці. Сёння праваслаўныя адзначаюць адно з вялікіх двунадзесятых святаў — Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы. 21.by

Пятнаццаць прыступак да Вечнасці. Сёння праваслаўныя адзначаюць адно з вялікіх двунадзесятых святаў — Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы

04.12.2009 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

04.12.2009

Пра падзеі, якія ганаруе гэтае свята, царкоўнае паданне расказвае так. У бацькоў Дзевы Марыі, Ганны і Іакіма, доўгі час не было дзяцей. Яны многа маліліся, просячы Бога паслаць ім сына або дачку, і далі абяцанне, што, калі жаданае дзіцятка з’явіцца, яны аддадуць яго на служэнне Богу.Калі дачушцы Марыі, якая ў хуткім часе нарадзілася, споўнілася тры гады, бацькі вырашылі, што час выконваць абяцанне. Яны запрасілі на ўрачыстасць сваякоў, запалілі свяцільні і павялі прыбраную дзяўчынку ў Іерусалімскі храм. Дзіва здарылася ўжо на ўваходзе: у храм вялі пятнаццаць высокіх прыступак, на якія трохгадовае дзіця самастойна б не ўзабралася. А Марыя, як толькі яе паставілі на першую прыступку, вельмі спрытна і лёгка пераадолела астатнія. Далей адбылося тое, што прымусіла ўсіх прысутных пераканацца, што гэтай дзяўчынцы падрыхтавана Усявышнім нейкая асаблівая роля. Першасвятар раптам узяў дзіця за руку і павёў у Святая святых храма, куды з усіх людзей мог толькі аднойчы ўваходзіць ён сам. Пра тое, каб туды мог трапіць іншы чалавек, а тым больш жанчына, нават і размовы не магло быць.Застаўшыся ў храме, Дзева Марыя выхоўвалася ў лепшых традыцыях веры. А свята ўвядзення яе ў храм было ўстаноўлена ўжо ў першыя стагоддзі хрысціянства.У гэты дзень маці моляцца Прасвятой Багародзіцы аб шчасці для сваіх дачок.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика