На фільм “Днепровский рубеж” “выкінулі” больш за 2 млн бюджэтных даляраў
27.01.2010 15:52
—
Новости Культуры
|
У Беларусі дагэтуль не створаны ніводзін паспяховы кінапрадукт, якія б атрымаў эканамічны эфект, а таксама прызнанне на айчынным і замежным рынку. Пра гэта на выніковай калегіі Міністэрства культуры ў Мінску заявіў яго кіраўнік Павел Латушка.
Нагадаем, напрыканцы мінулага года, калі беларускае кіно адзначыла сваё 85-годдзе, з пасады дырэктара Дэпартамента па кінематаграфіі быў звольнены Максім Буданаў. Пасля гэтага Саўмін прыняў рашэнне ад пераводзе Дэпартамента ў падпарадкаванне Міністэрства культуры. “Дагэтуль не створаны кінапрадукт, які б атрымаў прызнанне на айчынным і замежным рынку. Эканамічны эфект ад вытворчасці мастацкіх стужак таксама несуцяшальны”, — адзначыў у сваёй прамове міністр культуры. Для прыкладу ён назваў фільм Па словах Паўла Латушкі, ніводзін створаны ў Беларусі летась фільм не адпавядаў характарыстыцы “нацыянальны”, то бок не адлюстраваў свет і вобраз беларуса ды не быў прысвечаны падзеям нашай гісторыі і культуры. Пры гэтым міністр адзначыў, што на абвешчаны Мінкультам адкрыты моладзевы кінаконкурс паступіла 38 “нацыянальных” праектаў. Як вынік, у тэматычны план кінастудыі “Беларусьфільм” на 2010-11 гады ўнесена вытворчасць двух мастацкіх кінапраектаў — “Жыццё Купалы” і “Каласы пад сярпом тваім” паводле Караткевіча. “Практыка экранізацыі твораў нацыянальных класікаў, насычэнне Беларускага рынку айчыннымі фільмамі павінна стаць адной з нашых прыярытэтных задач”, — адзначыў выступоўца. Дадамо, што ў 2009-м пачаліся здымкі адразу некалькіх фільмаў, якія, хочацца верыць, прынясуць Беларусі адрозную ад “партызанфільма” славу. Галоўны з іх — першы беларускі страхаморнік “Масакра”, рабіць які запрасілі Андрэя Кудзіненку. Таго самога, які пяць гадоў назад зняў фільм “Акупацыя. Містэрыі”, названы крытыкамі адраджэннем айчыннага кіно, але забаронены ўладамі да паказу. Атрымаўшы поспех у Расіі, Кудзіненка вярнуўся на радзіму са шчытом, каб зняць карціну пра Беларусь пасля задушэння нацыянальна-вызваленчага паўстання Кастуся Каліноўскага. Вельмі перспектыўным накірункам для айчыннага кіно, які адкрывае магчымасць прыцягнення ў кінавытворчасць пазабюджэтных сродкаў, Павел Латушка бачыць сумесныя праекты з замежнымі кінамайстрамі і прадзюсарамі. Такім праектам меўся стаць беларуска-літоўскі фільм пра Грунвальдскую бітву, прымеркаваны да 600-годдзя гістарычнай падзе, якую ў нашых краінах будуць адзначаць сёлета. На жаль, рэалізацыі задумы, ініцыятарам якой выступіла Літва, перашкодзіў фінансавы крызіс. Рэформаў ды мадэрнізацыі вымагае сістэма кінапракату, якой вельмі далёка да сучасных сусветных стандартаў. Неабходна стварыць і умовы па развіцці айчынных прадзюсарскіх кампаній, якія былі б зацікаўленыя ў канчатковым выніку сваёй дзейнасці. Міністр таксама выказаў прапанову падумаць пра неабходнасць стварэння пры Мінкульце Савета па пытаннях развіцця кінематаграфіі. Не абмінуў ён і кадравую праблему. Нагадаем, некалькі месяцаў назад гендырэктар "Беларусьфільма" Уладзімір Замяталін ушчэнт раскрытыкаваў прафесійны ўзровень айчынных кінарэжысёраў: "Прафесійных дзір у кожным рэжысёры, які скончыў нашу ўслаўленую, з дазволу сказаць, акадэмію, - неабмежаваная колькасць. Яны не ўмеюць працаваць з акторамі, яны малаадукаваныя ў гісторыі кінамастацтва. Яны не ўяўляюць, якое значэнне для прафесіяналізму мае неабходнасць глядзець кіно выбітных майстроў". Закранаючы праблему падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў, Латушка не толькі прапанаваў стварыць факультэт экранных мастацтваў у Акадэміі мастацтваў, але звярнуць увагу на беларускіх студэнтаў за мяжой: каля 60 беларусаў навучаюцца ў Маскоўскім і Санкт-Пецярбургскім універсітэтах кіно. “Трэба стварыць сістэму, якая б зацікавіла іх вяртацца для працы на радзіму”, — раставіў задачу кіраўнік Мінкульта, дадаўшы, што паралельна неабходны стажыроўкі беларускіх студэнтаў ў замежных краінах. Як удакладніў Павел Латушка, усе агучаныя ім прапановы акрэслены ў Канцэпцыі развіцця кіно, зацверджанай летась прэзідэнтам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі дагэтуль не створаны ніводзін паспяховы кінапрадукт, якія б атрымаў эканамічны эфект, а таксама прызнанне на айчынным і замежным рынку
|
|