Прэзентуюць фонд
15.04.2010
—
Новости Культуры
|
Прэзентацыя дабрачыннага фонду “Паўночныя Афіны”, створанага для рэстаўрацыі сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў вёсцы Залессе, пройдзе 27 красавіка ў 18 гадзін у канцэртнай зале Маладзечанскага музычнага вучылішча імя Агінскага. У праграме мерапрыемства - канцэрт у гонар знакамітага кампазітара і грамадскага дзеяча. Па словах загадчыцы практычнага навучання вучылішча Яўгеніі Мацкевіч, стваральнікамі фонду сталі Маладзечанскае музвучылішча, Саюз беларускіх прадпрымальнікаў і Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт. Сяргей Зянько. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзентацыя дабрачыннага фонду “Паўночныя Афіны”, створанага для рэстаўрацыі сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў вёсцы Залессе, пройдзе 27 красавіка ў 18... |
|