Шэсць праблемаў сэксуальнага жыцця і іх вырашэнне
17.06.2010 18:23
—
Новости Культуры
|
«Ён жа ў курсе, што мне падабаецца», «Яна ж мяне ведае». Такія сказы можна пачуць ад сталых сужэнцаў. Нягледзячы на гэта, у ложку камунікацыя часам адсутнічае нават у іх. Яна імітуе аргазм, ён ухіляецца ад сэксу. Развязанне праблемы: вызвальце ў ложку месца для размовы пра тое, што вас трывожыць і бянтэжыць. Або наадварот: раскажыце адно аднаму, што вас узрушвае, якія дотыкі (моцныя, пяшчотныя) вам да душы. Людзі мусяць ведаць, што прыносіць асалоду іхным каханкам. 2. Полавая зацыкленасць.«Я канчаю толькі так!». Нашае жаданне часам — захаваць нешта добрае і пэўнае. Так, яны спраўным парадкам канчаюць у позе місіянера. Аднак усё добрае, як вядома, заканчваецца. Менавіта тады і высвятляецца, што інакш яны ўжо проста не ўмеюць. Развязанне праблемы: часам імправізуйце. Самі адчуеце, што спадабалася Вашаму партнёру, а што — не. 3. Адсутнасць любові да самога сябе.«Сэкс са шмаравідлам? Ды ні за што на свеце!». Мужчына занядбаў полавую гігіену і выгадваў лантух. Жанчына наядаецца супраць ночы. Развязанне праблемы: хваліце партнёра за ягоныя дасягненні і не маўчыце перад абліччам заганаў. Людзі, якія дбаюць пра сваё цела і любяць сябе, могуць не толькі звярнуць увагу свайго партнёра на прыкрыя заганы, але і падтрымаць яго. 4. Адсутнасць часу для любошчаў.«Заўтра цяжкі дзень, давай не сёння». У вас ёсць час працаваць, есці, адведваць пагулянкі і глядзець тэлевізар? Не забывайцеся парупіцца і пра полавае жыццё — яно патрабуе часіны, а не ўхопкаў часу ад таго моманту, як мы паклаліся ў ложак да таго імгнення, як мы заснулі. 5. Пешчы≠любошчы.«Цяпер мы цалуемся? Значыць трэба ісці да канца». Дарагія мужчыны, гэта не так! Бывае і такое, што жанчына і мужчына проста мілуюцца: абдымаюцца, лашчаць адно аднаго, цалуюцца ўрэшце. Развязанне праблемы: давер да мужчыны ў жанчыны выпрацоўваецца з цягам часу. Жанчына павінная пераканацца, што калі вы дакранаецеся або лашчыце, вы не кожны раз будзеце хацець чагосьці большага. У жанчынаў няма такога полавага інстынкту, як у мужчын, але яны адназначна хочуць інтымнасці. Каб у часе «сур’ёзнага» сэксу яна была шчырай і адкрытай да новых перажыванняў. 6. Гарманальная неадпаведнасць.«Што з ім такое? Увесь час хоча любошчаў, любошчаў, любошчаў!». Мужчынскі гармон тэстастэрон прысутнічае ў арганізме заўсёды, і таму ўвесь час полавы поцяг у большасці мужчын на адным высокім узроўні. У жанчын трохі не так: іх сэксуальнае жаданне з цягам месяца мяняецца. Развязанне праблемы: жанчыны, скажыце сваім партнёрам пра ўзровень свайго жадання. Можа быць, можна зняць полавую напружанасць эратычным масажам або жарслівымі пешчамі. Сямён Цыбульскі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1. Адсутнасць камунікацыі ў ложку. «Ён жа ў курсе, што мне падабаецца», «Яна ж мяне ведае». Такія сказы можна пачуць ад сталых сужэнцаў. Нягледзячы на гэта, у ложку...
|
|