Пешая пілігрымка Мінск — Будслаў вырушыць 27 чэрвеня. 21.by

Пешая пілігрымка Мінск — Будслаў вырушыць 27 чэрвеня

25.06.2010 10:53 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

27 чэрвеня (нядзеля) з мінскай архікатэдры вырушыць ХХ пешая пілігрымка Мінск — Будслаў. Распачнецца яна з цэлебрацыі святой Імшы ў 8.15, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У 10.00 арцыпастыр удзеліць бласлаўленне ўдзельнікам пілігрымкі і яны распачнуць пяцідзённы шлях у Нацыяльнальны санктуарый.

Пілігрымку ўзначаліць пробашч мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Антоні Клімантовіч. У малітоўным падарожжы прымуць удзел каля 300 чалавек. Акрамя вернікаў мінскіх парафій у групу ўваходзяць прадстаўнікі парафій у Нясвіжы, Бабруйску, Гомелі, а таксама з Расіі.

Пілігрымка прысвечана ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі.

З гэтай нагоды ў Будславе штогод 1—2 ліпеня адбываюцца адпустовыя набажэнствы.

Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе пройдуць пад дэвізам «Марыя — выбраная дачка Айца Нябеснага».


Кс. Аляксандр Амяльчэня, catholic.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 чэрвеня (нядзеля) з мінскай архікатэдры вырушыць ХХ пешая пілігрымка Мінск — Будслаў. Распачнецца яна з цэлебрацыі святой Імшы ў 8.15, якую ўзначаліць Мітрапаліт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика