У. 21.by

У

05.11.2010 09:34 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзентацыя вялікага беларуска-нямецкага слоўніка (болей за 70 тысяч словаў і выразаў) адбылася 4 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау ў межах XIII Мінскага форуму. Слоўнік выйшаў накладам 1 тысяча асобнікаў у Выдавецтве Змітра Коласа.

Праца лінгвістаў над гэтым фундаментальным творам доўжылася амаль 18 год. Гэты найбольш поўны беларуска-нямецкі слоўнік яшчэ ў 1992 годзе разам з аднадумцамі пачаў складаць выкладчык Мінскага лінгвістычнага інстытуту, а цяпер лінгвістычнага ўніверсітэту Ўладзімір Марцінеўскі. Пасля яго смерці ў 1994 годзе праект ачоліў лінгвіст Мікалай Кур’янка. Вялікі ўнёсак у працу зрабіў вядомы паліглот Лявон Баршчэўскі. Усяго над слоўнікам працавала 17 спецыялістаў, у тым ліку з Нямеччыны.

Падзяліцца навіной: 
Паводле БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзентацыя вялікага беларуска-нямецкага слоўніка (болей за 70 тысяч словаў і выразаў) адбылася 4 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика