Выстава мастацкіх работ Юдаля Пэна - Музей Коласа
30.11.2010 13:55
—
Новости Культуры
|
Да 15 снежня ў Дзяржаўным Класік беларускай літаратуры Якуб Колас быў не толькі славутым паэтам, навукоўцам, настаўнікам, але і духоўным апекуном таленавітых асоб. Сярод тых, з кім паэт сябраваў і каму спрыяў, — мастакі Таццяна Жырмунская, Сямён Герус, Галіна Гарэлава, Янка Лабкоўскі, скульптар Заір Азгур… Таму і нядзіўна, што менавіта ў Доме песняра, дзе з часоў жыцця гаспадара пануе творчая атмасфера, адкрылася выстава работ слыннага беларускага мастака Юрыя Пэна, імя якога назаўжды ўпісана ў гісторыю сусветнай мастацкай школы. Прадстаўленыя на выставе ў Доме Коласа 23 карціны з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея даюць магчымасць раскрыць ўвесь велізарны дыяпазон творчасці мастака, адначасова прасачыўшы стылістыку і жанравую структуру жывапісу Ю. Пэна. Найбольшую ўвагу на выставе выклікаюць пейзажныя эцюды. Тэмпераментныя і сакавітыя, яны падкрэсліваюць майстэрства мастака і раскрываюць яшчэ адзін бок таленту Краявіды Віцебска і яго ваколіц паўстаюць перад намі не толькі на работах знакамітага мастака, але і на паштоўках пачатку ХХ стагоддзя з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Адрас музея: вул. Акадэмічная, 5 (за галоўным корпусам НАН Беларусі) Тэл. для даведак: 284 17 02 Падзяліцца навіной:
Настасся Трафімчык Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 15 снежня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа праходзіць выстава мастацкіх работ знакамітага жывапісца Юдаля Майсеевіча Пэна пад...
|
|