10 сакавіка памёр беларускі пісьменнік Янка Сіпакоў
10.03.2011 15:14
—
Новости Культуры
|
10 сакавіка памёр беларускі пісьменнік Янка Сіпакоў
— Для мяне гэта жахлівая вестка. Зусім нядаўна мы разам ляжалі ў бальніцы. Ён трывожыўся за жыццё. Я стараўся вывесці яго з сумнага стану, надаць весялосці. Можа, і дарма — трэба было пагаварыць па-іншаму. Але мне не хацелася верыць, што яго хвароба закончыцца так трагічна. Янка Сіпакоў з нашага пакалення шасцідзясятнікаў, пакалення, апаленага вайной. Для мяне ён быў найбольш беларускім па характары і ў творчасці. Ён не быў рэзкім з сябрамі. Не быў радыкальным у іншых пытаннях. Быў мяккім, памяркоўным беларусам. Бог бачыць тое, што не бачым мы, і спрыяе, каб таленты паспелі ўсё зрабіць на зямлі, што ім адведзена. Янка таленавіта і шмат працаваў і ў паэзіі, і ў перакладах, і ў прозе, і ў эсэістыцы. І асабліва за апошнія гады так шмат кніжак падараваў, што я нават па-сяброўску зайздросціў яму. Цяпер разумею, што яму трэба было расказаць пра свае Зубрэвічы, пра сяброў, пра сваю бібліятэку… Дзякуй Богу, што ён паспеў гэта зрабіць. Не хочацца згаджацца з тым, што ён больш не патэлефануе і не скажа: "Генадзь, у мяне новая кніга выйшла. Як яе перадаць табе?". Думаю, што яшчэ шмат засталося ненадрукаванага ў яго. І ўсё павінна выйсці. Але падаруе новыя кнігі мне ўжо не ён. Хочацца папрасіць даравання ў Янкі за тое, што яго імя выкідаецца са студэнцкіх праграм, за тое, што ён да канца ціха, але прынцыпова любіў Беларусь, што ён не ўяўляе сябе на іншай службе, як Беларусі і яе народу. Янка Сіпакоў памёр 10 сакавіка ва ўзросце 75 гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
фота Кастуся Дробава, ЛіМ Паэт Генадзь Бураўкін пра Янку Сіпакова. — Для мяне гэта жахлівая вестка. Зусім нядаўна мы разам ляжалі ў бальніцы.
|
|