Падарожжа са смакам даўніны. Віктарына ад “Народнай газеты” для нераўнадушных краязнаўцаў і... аматараў нацыянальнай кухні. 21.by

Падарожжа са смакам даўніны. Віктарына ад “Народнай газеты” для нераўнадушных краязнаўцаў і... аматараў нацыянальнай кухні

18.06.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спадзяёмся, шаноўныя, вас зацікавілі пытанні, апублікаваныя ў мінулую суботу? Што ж, не будзем расслабляцца. Прапануем пытанні другога тура нашай віктарыны, якая дазволіць не толькі бліжэй пазнаёміцца з фіналістамі нашага праекта, але і смачна паесці! Нагадваем: пераможцу віктарыны чакае вячэра на дваіх у кавярні “Хутарок” у беларускім народным стылі.

1) Вядома, штогод на зімоўку ў Брэсцкай крэпасці застаецца каля дзвюх тысяч кажаноў розных відаў. А які памер самага маленькага брэсцкага кажана?А) Каля трох сантыметраў. Б) Каля сямі сантыметраў. В) Не больш дзесяці сантыметраў.2) З якога дрэва быў выраблены крыж Лазара Богшы?А) З дуба. Б) З кедра. В) З кіпарыса.3) Каго не дапускаюць на абрад “Пахаванне стралы”?А) Дзяцей. Б) Мужчын. В) Незамужніх жанчын.4) Якая навінка з’явілася ў Гервяцкім касцёле святой Тройцы?А) Драўляная скульптура. Б) Цуда-дзейны абраз. В) Каваныя вароты.5) Дзе зараз знаходзіцца найвялікшая калекцыя слуцкіх паясоў?А) У Мінску. Б) У Маскве. В) У Берліне. 6)Якім чынам знікла верхавіна батанічнага помніка прыроды — лістоўніцы векавой — ля вёскі Улукі?А) Дрэва пашкодзіла маланка. Б) У час Вялікай Айчыннай вайны верхавіну ссеклі, каб наладзіць артылерыйскі назіральны пункт. В) Лістоўніцу спілавалі вандалы.

Бонус-пытанне ад шэф-повара кавярні “Хутарок”:— З чаго гатуюцца калдуны графа Тышкевіча?

Адказы прымаюцца на працягу двух тыдняў пасля апублікавання пытанняў. Дасылайце іх на адрас рэдакцыі з пазнакай “Сем цудаў Беларусі”. Чакаем вашых лістоў!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спадзяёмся, шаноўныя, вас зацікавілі пытанні, апублікаваныя ў мінулую суботу? Што ж, не будзем расслабляцца. Прапануем пытанні другога тура нашай віктарыны, якая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика