Духоўны аспект народнай будоўлі
24.08.2011
—
Новости Культуры
|
У вёсцы Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага раёна прайшлі ўрачыстасці, звязаныя з асвячэннем новапабудаванага храма, названага ў гонар велікамучаніка Георгія Перамаганосца. У мерапрыемстве бралі ўдзел кіраўнікі раённых улад, епіскап Тураўскі і Мазырскі Стэфаній, святары епархіі. Навіна, несумненна, прыемная не толькі для будучых прыхаджан богаўгоднай установы, жыхароў гэтых навакольных населеных пунктаў, але і для ўсіх былых і будучых гасцей, удзельнікаў рэспубліканскага фестывалю гумару, для якіх Вялікія Аўцюкі асацыiруюцца са сталіцай самага вясёлага свята ў нашай краіне і бліжнім замежжы. — Мяркую, што храм будзе задавальняць духоўныя запатрабаванні мясцовага насельніцтва, бо да гэтага часу, каб правесці абрад вянчання, адправіць іншае рытуальнае дзейства або проста памаліцца перад абразамі з выявамі святых, вяскоўцам даводзілася ехаць за шмат кіламетраў у Юравічы або часцей — у райцэнтр Калінкавічы, — адзначыла «Р» сакратар Вялікааўцюкоўскага сельскага Савета Любоў Суганяка. — Дарэчы, у Вялікіх Аўцюках на месцы цяперашніх могілак, як расказваюць старажылы, раней была драўляная царква, дзейнічаў вялікі прыход, але ў гады Вялікай Айчыннай вайны храм быў спалены. Цяперашнюю падзею многія вяскоўцы звязваюць з адраджэннем лепшых праваслаўных традыцый... Падмурак будучаму храму быў закладзены ў Вялікіх Аўцюках тры гады таму назад, будаваўся ён на ахвяраванні прыхаджан і сродкі Мазырска-Тураўскай епархіі. Значную дапамогу ва ўзвядзенні царквы аказалі мясцовая гаспадарка СПК «Дружба-Аўцюкі» на чале са старшынёй Сяргеем Давгяла, а таксама землякі-бізнесмены з Беларусі і Расіі. Прыход новага храма Георгія Перамаганосца ўзначаліў іерэй Алег. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вялікіх Аўцюках прайшло асвячэнне новапабудаванага храма
|
|