Фестываль беларускай песні і паэзіі пройдзе з 26 па 28 жніўня ў Маладзечна. 21.by

Фестываль беларускай песні і паэзіі пройдзе з 26 па 28 жніўня ў Маладзечна

24.08.2011 13:12 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фестываль беларускай песні і паэзіі пройдзе з 26 па 28 жніўня ў Маладзечна


З 26 па 28 жніўня ў Маладзечна пройдзе ХI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Мэта правядзення фестывалю – далучэнне шырокіх колаў насельніцтва краіны да нацыянальных каштоўнасцей, беларускай музыкі, паэзіі і мовы, папулярызацыя новых твораў сучасных беларускіх паэтаў і кампазітараў, пошук таленавітых выканаўцаў і рэалізацыі іх творчага патэнцыялу, пашырэнне творчых кантактаў.
 
Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі аблвыканкам, Маладзечанскі райвыканкам, Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь.
Асноўнымі месцамі правядзення мерапрыемстваў стануць Амфітэатр, Палац культуры і Маладзечанскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.К.Агінскага.
 
Асаблівасцю мерапрыемства стане дэманстрацыя канцэртных праграм, якія адлюстроўваюць розныя накірункі беларускай музычнай культуры – ад акадэмічных твораў беларускіх кампазітараў ХХ стагоддзя, песень класіка беларускай эстрады Уладзіміра Мулявіна да сучасных твораў у выкананні як знакамітых артыстаў беларускай эстрады, так і маладых спевакоў.
 
Канцэрт адкрыцця будзе прысвечаны творчасці выбітнай постаці для беларускай культуры Уладзіміру Мулявіну, 70-годдзе якога адзначаецца ў гэтым годзе. Творы Уладзіміра Мулявіна прогучаць ў выканнані лепшых беларускіх артыстаў у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь.
 
Арганізатарамі фестывалю прынята рашэнне аб вяртанні да формы правядзення фестывалю на працягу 3 дзён, з мэтай больш шырокай папуляразацыі беларускага песеннага мастацтва.
 
Новым мерапрыемствам фестывалю, якое разлічана на маладзёжную аўдыторыю, стане канцэрт “Маладзечна.ROK” з удзелам рок-выканаўцаў і беларускіх рок-гуртоў.
 
Упершыню ў рамках фестывалю плануецца таксама правесці “круглы стол” па тэме “Беларуская паэзія і песня: сучасны фармат” з удзелам беларускіх кампазітараў, паэтаў-песеннікаў, ваканаўцаў, прадзюсераў, праграмных дырэктараў FM-радыёстанцый, прадстаўнікоў тэлебачання і іншых сродкаў масавай інфармацыі.
 
Асобнай старонкай фестывалю стане паэтычны марафон з удзелам вядомых беларускіх паэтаў і паэтычныя радкі маладых паэтаў.
У рамках фестывалю пройдзе Рэспубліканскі конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, умовай якога будзе выкананне канкурсантамі песень беларускіх аўтараў. 

Праграма ХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

26 жніўня, пятніца

Палац культуры г. Маладзечна:
11.30 – 1-й тур конкурсу маладых выканаўцаў “Прысвячэнне У.Мулявіну”
(пад фанаграму “мінус 1”),
16.00 - 2-й тур конкурсу ў суправаджэнні аркестра,
18.00 – падвядзенне вынікаў.
19.00 – Мінскі абласны драматычны тэатр: спектакль драматычнага тэатра
21.00 – Амфітэатр: канцэрт з удзелам рок-выканаўцаў і беларускіх рок-гуртоў

27 жніўня, субота

12.00 – Палац культуры г. Маладзечна:
канцэрт “Пад небам сонца і дзяцінства” з удзелам дзіцячых творчых
калектываў і салістаў Мінскай вобласці, юных паэтаў і празаікаў – пераможцаў абласнога злёту “Юныя таленты Міншчыны”.

12.00 – Філіял дзяржаўнага літаратурнага музея Я.Купалы ў в.Вязынка: 
паэтычныя чытанні ля помніку Я.Купалы. Ускладанне кветак паэту.

15.00 – Унутраны дворык Маладзечанскага музычнага вучылішча імя М.К.Агінскага:
паэтычны марафон “Музыка роднай мовы” з удзелам маладых паэтаў, выступленнем беларускіх паэтаў і паэтаў-бардаў, удзельнікаў абласнога
клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”. 
17.00 – Маладзечанскае музычнае вучылішча імя М.К.Агінскага: 
творчая сустрэча інтэлігенцыі горада з кампазітарамі А.Атрашкевіч і А.Елісеянкавым. 

18.00 – Філіял літаратурнага музея М.Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына”: 
наведванне мемарыяльнага комплексу, паэтычныя чытанні, ускладанне кветак паэту.

19.00 – Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”: 
спектакль Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка” па пьесе Я.Купалы “Яна і я”. 

21.00 – Амфітэатр:
вялікі гала-канцэрт – адкрыццё ХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
Уручэнне ўзнагарод і прызаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў. Канцэрт “Лепшыя беларускія песні ХХ стагоддзя. У.Мулявін”.
Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі. Мастацкі кіраўнік народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг.

23.30 – святочны феерверк.

28 жніўня, нядзеля

12.00 – Палац культуры г. Маладзечна:
канцэрт “Чатыры нацыянальных постаці Беларусі” з удзелам камерных калектываў Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь і заслужанага аматарскага калектыву сімфанічнага аркестра Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага вучылішча імя М.К.Агінскага.

16.00 – Малая зала Палаца культуры г.Маладзечна:
круглы стол па тэме “Беларуская песня: сучасны фармат” з удзелам беларускіх кампазітараў, паэтаў-песеннікаў, эстрадных выканаўцаў, прадзюсераў, праграмных дырэктараў FM-радыёстанцый, прадстаўнікоў тэлебачання і іншых сродкаў масавай інфармацыі.

21.00 – Амфітэатр:
гала-канцэрт – закрыццё ХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі з удзелам лепшых прафесійных выканаўцаў і творчых калектываў Беларусі. Феерверк.

23.00 – Палац культуры г. Маладзечна:
начны джазавы канцэрт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 26 па 28 жніўня ў Маладзечна пройдзе ХI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Мэта правядзення фестывалю – далучэнне шырокіх колаў насельніцтва краіны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика