Каб кранула сэрца
23.05.2014
—
Новости Культуры
|
У Краснаполлі пачынаецца чацвёрты міжрэгіянальны фестываль аматарскіх тэатраў. — Кожны год мы шукаем новыя формы яго правядзення. Таму сёлета раённы цэнтр вітае тэатры не толькі класічныя, але і лялечныя, пластычныя, агню, — кажа дырэктар цэнтральнай клубнай сістэмы Краснапольскага раёна Святлана Сазонава. Праграму «Тэатральных вечарын» сваёй пастаноўкай «Падарожжа дадому» адкрывае мінскі тэатр ценяў «TEDJAS». А мясцовы Дом культуры прадставіць на суд гледачоў прэм’еру спектакля «Хроніка кінутай зямлі» паводле матываў п’есы Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва». Цікава, што разам з самадзейнымі артыстамі на сцэну выйдуць жыхары раёна, якія падзеляцца ўласнымі ўспамінамі пра чарнобыльскую бяду. Усяго на фестывалі будзе прадстаўлена 10 пастановак, якія пакажуць калектывы з Мінска, Магілёва, Гомеля і Полацка. Завершыцца свята Мельпамены 25 мая. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Краснаполлі пачынаецца IV фестываль аматарскіх тэатраў
|
|